Навагоднi вянок
http://www.stihi.ru/2011/12/19/5255
Пасьміхалiся калегі: «Вось кіно, дык кіно!
Трыццаць два – прайшла пара ў цуды верыць!»
А яна не чула жартаў, заплятла ў вянок
Лапкі хвоі, пясьць рабіны і верас.
«Што адной пад тэлевізар каля елкі скакаць?
Марыш, з'явіцца адтуль прынц пяшчотны?»
Толькі ёй спадобней дома Новы Год сустракаць,
Спасылаючыся на стан маркотны.
Бачыць лепшая сяброўка: набягае сляза.
Каб паменшыць адзіноты пагрозу,
Інстынктыўна здагадалася цішком заказаць
Віншаванне ёй ад Дзеда Мароза…
…Каб прыйшло ў хату свята – ля дзвярэй дыванок,
Той, дзе вышыты чырвоныя макі,
Над дзвярыма – самаробны навагодні вянок.
У лёд – шампанскае, у вазу – прысмакі.
Не чакаючы ні цудаў, ні гасцей – на ўсе сто
Гэтай ноччу, бескарысна-бяссоннай,
Усё ж агледзела любоўна упрыгожаны стол –
І … накрыла на другую персону.
…«Пры кар'еры, ды пры грошах – дык завёў бы сям'ю!" –
Сваякі яго бясконца даймалі.
«Не знайшоў, – ён ім адказваў, – я палоўку сваю,
А з чужой звязацца – радасці мала! »
Жыў, як людзі: праца-дом. Не ўжываў, не грашыў,
Быў з рукамі, меў дапытлівы розум…
У Новы год – не дзеля грошай – проста так, для душы
Падпрацоўваў «Віншавальным Марозам».
Ён, балака, генератар незвычайных ідэй,
«Дзед-рамантык» – даспадобы быў людзям.
Усміхаўся: «Хоць чужых пазабаўляю дзяцей,
Раз сваіх, здаецца, доўга не будзе!"
…Трыццаць першае. Заказаў – пад паўсотні, не менш!
Усіх аб'ехаць бы паспець за паўночы!
У чужыя сем'і несці смех і радасць – шмат лепш,
Чым глядзець люстэрку ў сумныя вочы.
Хоць сябры яму з гулянкі пасылалі маяк:
"Пад'язджай ужо!" – у вус ён не дзьмуе –
«Дзесьці ж ёсць яна, адзіная палоўка мая –
Што таксама гэтай ноччу сумуе!"
…Вось – апошняя кватэра. Птушкі вокам – званок,
Дыванок, дзе макі – сонца макушкі,
На званку – арыгінальны навагодні вянок,
Перавіты яркай клецістай стужкай…
У грудзях заледзянелых хтосьці лёд растапіў,
І, збянтэжаны, узрушаны нечым,
Дзед Мароз пайшоў на вуліцу і кветак купіў –
Руж у кошыку, пунсовых, дарэчы.
…Вось званочак спатыкнуўся, раптам выскачыў з нот –
Ды пракашляўся, зайшоўся ў «дын-доне»…
У высокім зорным небе малады Новы год
Падміргнуў, залапатаўшы ў далоні…
20.12.2012
Свидетельство о публикации №112122010437