***

Чараўнік унутры цябе
Зразумей, гэта так проста.
І навокал стане цяплей,
Быць сумным зусім невыносна.
Адкрый пачуцці хутчэй,
Не трымай самоту у сэрцы.
І стане марам лягчэй
І думцы што птушкай бьецца.
Падаруй усмешку сваю,
Кожнаму чалавеку.
На сэрцы стане святлей
Пра гэта знаюць з прадвеку.
Сачы за сваім жыццём
І з думкамі сам-насам
прымай рашэнні свае
На пустое не траць часу.
Чараўнік унутры цябе
Зразумей, гэта так проста
Пасей любоў на зямлі
каб нідзе не было злосці.


Рецензии