Кветкi палявыя

Уздоуж дарог красуюць кветкі,
Раскрыўшы пругкія пялёсткі,
Нібыта цудаў лета сведкі.
Шапочуць між сабою проста.

Аб матчынай зямлі пяшчоце,
Аб сонечным ласкавым свеце,
Аб збожжы ў сціплай пазалоце
І аб кароткім, цёплым леце.

Знянацку грымне з неба дожджык,
І праміне ў імгненне вока.
А промні сонца, быццам вожык,
З-за хмары выкацяцца бокам.

І зноў заззяюць у скрыжаванні
Шляхоў і роднае зямліцы,
Чароўныя, нібы каханне,
Пялёсткі ў срэбранай вадзіцы.


Рецензии
Дзіўна, чытаю пра кветкі, а адчуваю як бруіць ручаёк роднай мовы. Вельмі ўдзячна, Жана, за гэтае незабыўнае адчуванне і "пялёсткі ў срэбранай вадзіцы"!
А мае палявыя кветкі вось такія - http://www.stihi.ru/2013/01/04/2917
Буду радая бачыць Вас на сваёй старонцы.
З павагаю,

Люба Солошина   31.01.2013 09:42     Заявить о нарушении
Дзякуй,Любоў,за Вашу ўвагу і цеплыя словы, абавязкова зайду на Вашу старонку.

Жанна Улахович   31.01.2013 23:25   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.