Што расце у тваiм гародзе?

Што расце ў тваім гародзе?
Бульба ды капуста?
Лук, гуркі ды памідоры,
Каб не была пуста.
Ураджай увесь сабрала,
У сарай паклала,
І саленняў ды кампотаў
Шмат нагатавала.
Будзе што узімку есці,
Гасцей частаваці,
Гэтым кавы, тым - гарэлкі
Ў чарку наліваці.
 

Быў жа час, і я калісці
Меў у Клёнках дачу.
Працаваў як папа Карла,
Спраўна, не лайдачыў.
Збудавай сабе там хату
На ўзбярэжжы Сожа.
Сад садзіў, гарод засеяў.
Навакол прыгожа.
 

Думаў: вось збЫлася мара,
Чаго не хапала?
Наляцела злая xмара,
Жыццё зруйнавала.
Ўсё што мелі - пакідалі,
За грашы прадалі,
Сабралі свой скарб у клункі
І павандравалі.
 
З тых часоў накаштаваўся
Усякай садавіны,
Бо аб'ездзіў і пабачыў
Розныя мясціны.
Ды ні з чым зраўняць не можна
Тую асалоду -
З'есць гурок ды з памідорам
Са свайго гароду.
 

Адказваю:
Не саджу я на гародзе,
Бульбу, моркву i бурак,
Лук, часнок расце i годзе,
Зразумела, не дурак(маецца на увазе – дура),
Зранку, каб карпець да ночы
Над цыбуляй! Галя хоча
У магазiне усё купiць,
Аграномам ёй не быць!

I не марыла нiколi
Гатаваць саленнi упрок,
Лепш тварыць я буду у школе,
Задаваць на дом урок…

Дача сёння не у пашане,
Лепш папарыцца у бане,
"Папа Карла" любiць пар,
Ды ад сонейка загар!(Закаранелы лодыр!)

Аб мiнулым успамiны,
Мне цiкавей, чым навiны
Што прыслау про Бабi Яр,
Дрэнна мне ад немцау «кар»…
Ты пiшы, як твае справы,
Пра пагоду, пра забавы…
Дзе, калi i чым займауся,
За «пяро» калi ты брауся?
 


Рецензии