Прорва
В'ецца ўніз колькі схілу хапае...
Колькі метраў альбо кіламетраў
Гэты схіл пад сабою мае?..
І не бачна, куды ён схіляецца,
Не відаць таго дна далёкага.
Колькі краяў альбо краінаў
Паглынулася смугай высокаю?..
Вось не бачу ўжо свайго сябра,
Майго Цені, што поруч на сонцы.
Колькі светаў альбо сусветаў
Прапускаў у сабе ж бясконца?..
Колькі метраў мы з ім преаадолелі,
Колькі светаў альбо краінаў,
Толькі смуга ўсё роўна сцелецца
Па нагах і па мокрых спінах...
Свидетельство о публикации №112121604334