Палёт. зб. Галасы

Палёт.
Парушынкай малаю блукаць,
На промні сонечным пагрэцца,
Ды й заглянуць, туды  -  за край,
Што краем жыцця завецца.

А мо ня роўна, у які час,
Усё гэта кожнаму даецца,
Калі знікае святла бляск
І замаўкае, ціхне сэрца,

Калі далёкае  -  так блізка
І дзень зліваецца з наччу...
Што ж гэта я?  -  Упаў так нізка.
Маўчы, мой верш!  -  І я, змаўчу!
-25.11.12.


Рецензии