Нарачанская сiтаука
Чароўнай птушкаю лятаці па старонках,
Ці біля Нарачы ўздыхнуць
і памянуць,
Не толькі ўнутры, але і вонкава.
Каменне шэрае ўразаецца у страфу,
Радок бы сітаўка шкварчыць -
Такія дробязі.
Я біля Нарачы ўздыхну
і памяну...
Той час, калі пісаў
і не сароміўся
Таго, што кажа майстар слова плоскага.
Калі паслухаць Нарач
першым чынам,
Сабе самому крыкнуць: "Малайчына!",
У творчасці заўсёды будзе коска.
Свидетельство о публикации №112121400153