Чаму мы стрэлiся няyчас?

Чаму мы стрэліся няўчас –
Ты – не са мной, я – не твая?
На вобраз твой, як на абраз,
І дзень, і ноч малюся я.

Хоць і трымаюся узбоч,
Мяне праймае погляд твой.
Як ні бягу ад зеўры воч,
Яна чаруе мілатой.

Зноў без агня гару ў агні,
І без вады ў вадзе тану.
Мне нельга быць з табой – ані! –
Ні на хвіліначку адну.

Чаму каханне – боль такі?
І як цяпер на свеце жыць,
Каб не крануць тваёй рукі
І да сябе не прытуліць?

Ізноў сама сабе кажу:
“Ну, не хапала толькі слёз!”
Ратую кволую душу
Безагаворачным: “Не лёс…”


Рецензии
Цудоўна..."анi"..Такога не знойдзеш у слоўніках.

Махнач Сергей Юрьевсын   13.01.2013 16:30     Заявить о нарушении
Адкрываю слоўнік: АНІ - зусім, ніколькі.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   13.01.2013 17:02   Заявить о нарушении