Mercedes-Benz Серг й Жадан

Mercedes-Benz
Сергій Жадан

пераклад з украінскай мовы

Глыбокая ноч стаяла над намі,
і зоркі ззялі нам з паднябесся.
І вось той самай глыбокай ноччу
мы выбіраліся з бундэсу.

І калі такая ноч і нікога навокал
і па радыё ўсе размаўляюць выключна польскаю моваю,
на выпадак – нямецкаю,
заўсёды згадваеш усіх родных і блізкіх.

Вось і я згадваў сабе, згадваў, і не мог згадаць.
Як жа так, думаў, усё жыццё – як гэтае
польскае радыё – аніякай табе павагі да праваслаўных,
дэмакратыя, думаў я, ебаў я такую дэмакратыю.

Што хавала тая ноч? З чаго ўсё пачалося?
Партнёры ў Берліне, стрэлкі пад расейскаю сінагогаю,
добры курс, гарантыя на поўгода,
з магчымасцю працяга.

І гэтая вось кабета, ці ночы, поўныя полымя,
гатэль, у якім яна працавала,
і я шаптаў ёй: Натаха, твоё сэрца зараз у маіх руках,
я адчуваю, якое яно пяшчотнае і гарачае,
і яна смяялася, адводзячы вочы: прыдурак, ну гэта ж не сэрце,
гэта сілікон, адпусці яго, гэта зусім не сэрце, сэрце ў мяне
                цвёрдае і халоднае,
такое, як хакейныя шайбы.

Вось мы разам выбіраліся з бундэсу, з яе дакументамі
                і з маімі даўгамі,
як Марыя і Йозэф на двух восліках,
набываючы на запраўках выключна необходнае –
кансэрвы і прэзерватывы.

Ужо дзесьці пад Варшаваю, калі і кансэрвы не лезлі,
радыё глухла ад стомы, я пачаў засыпаць,
падымаючыся ў паднябессе.
І тады на трасе з’явіўся матэль.
Яна яго заўважыла першай.
Першай яна ў яго і ўвайшла.

Натаха, я прасіў яе, толькі не радыё, пачакай
пару гадзін, Натаха, даймо састыгнуць свайму сілікону,
выключы на *** гэтае радыё “Марыя”, што ты жадаеш пачуць?
Якія навіны могуць быць у каталікоў?
У іх няма навін з часу апошняга крыжовага паходу.
Даймо адпачыць свайму сэрцу, шаптаў я, дастаючы
свае пілы і нажніцы,
даймо яму адпачыць.

За дзве гадзіны абудзіўся, выцягнуў яе з душа і перанёс
да машыны. Ну, мяркую, сапраўды – не хаваць жа яе
ў багажнік, тупа неяк:
каханую кабету саваць у багажнік, хай ужо сядзіць побач
                са мною,
даеду да Мостіска – пахаваю як чалавека.

І ўжо на самой мяжы, не ведаю, што со мной здарылась,
раніца была халодная і свежая, і я
на нейкі момант адыйшоў адліць.

І вось тады яны і выпаслі наш мэрсэдэс –
трое берлінскіх знаёмых, якія ішлі па следзе,
вынюхваючы нас
сярод цёмных дарог, зараз стаялі ля машыны і гутарылі:
ціха, гаварылі адзін аднаму, цёлкі спіць, вось тут
побач, ціха,
не абудзіць цёлку,
не абудзіць цёлку.

Што такой смурной, брацішка, - запытаў украінскі
                таксіст
ужо на выездзе з Мостіска, - што за справы? А што я мог яму
                сказаць?
Я нібыта пілот Люфтвафе,
так быццам бы мой юнкерс падбілі, а сам я паспеў саскочыць.
Мне бы цешыцца, а я стаю сярод лесу
і паўтараю толькі: ****ь, ну адкуль тут столькі
беларускіх партызанаў?

Ну што, далей кіроўца пачаў спяваць,
зразумелая рэч – бандыцкія песні,
такія маркотныя, што ніякімі словамі не перакажаш,
але прыблізна так:

не плач, маё сэрца, не плач,
душу сваю папяровую не мучай,
мы яшчэ сустрэнімся
з таго боку мяжы кардоннай.

з тога боку жыцця,
з тога боку дзяржаўнай мытніцы,
мы яшчэ пабачымся
дзе-небудзь у раёне Вініцы.

Я люблю гэтую краіну,
нават без какаіну,
неба гэтае вясновае,
без цябе, сэрца, без цябе.

Кіну ўсё, што вынес,
перапрадам свoй бізнес,
сяду на беразе Дунаю,
там і сканаю.

Паглядзець і паслухаць арыгінал магчума тут: http://www.youtube.com/watch?v=hB8LPGS7tLU


Рецензии
Выдатна!
Вельмі спадабалася!
Здаецца, павiнна быць "стрэлкі" і "мне бы цешыцца"

Ослиные Уши   11.12.2012 13:18     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за заўвагі!)

Наталья Рак   11.12.2012 21:45   Заявить о нарушении