Мой грэх - маё каханне
Хаваюцца ў шкарлупкi пачуцця.
Прабачте. Больш не буду я. Не будзе
Адчыненнага небу забыцця,
Не бедзе больш кахання ды аблокаў.
Я не жадаю сёння гаманiць.
Цяпер я ў цiшынi малюю Бога,
Якi мне дапаможа ўсё забыць.
Маё люстэрка - сiняя вадзiца,
Мой свет - маленькiх зорачак агнi.
Я сёння не паспела нарадзiцца.
Мой грэх - маё каханне. Я i ты.
Свидетельство о публикации №112121009497