Iльвiнае

Ільвінае

Вы чуеце, як снег кладзецца на
Траву, якой не грош цяпер цана,
А нават нешта меншае? Сцяна
Крышталікаў празрыстых ў тры гадзіны
Накрыла горад белаю прасцінай.

Вы бачыце, як горад пасвятлеў?
Ён стаў, нібы высакародны леў,
І галаву сваю ўверх уздзеў,
Ні мітусні няма, ні злосці ў руху -
Стаіць, глядзіць і не пакрыўдзіць муху.

А мухі роем кружацца над ім,
Усё ніжэй, ніжэй, як белы дым,
Ахутваюць… Зрабiўся леў сівым,
Яшчэ больш задуменным і павольным -
Здаволены ён цудам навакольным.
10-12.12.2012


Рецензии
Спускаюцца на льва. Ён стаў сівым,
Яшчэ больш задуменным і павольным

Спадабалася, зараз так сама ціхенька кладзецца снег да зямлі.З цяплом,

Гонтарева Тамара   10.12.2012 03:21     Заявить о нарушении
Вялiкi дзякуй, Тамара! Запрашаю Вас на www.stixi.by

Махнач Сергей Юрьевсын   10.12.2012 09:34   Заявить о нарушении
Дакладней ctixi.by

Махнач Сергей Юрьевсын   11.12.2012 10:24   Заявить о нарушении
Дзякуй, будзя хвіліна, загляну.

Гонтарева Тамара   12.12.2012 10:18   Заявить о нарушении