Мой край

У штодзенных турботах прайшло цеплае лета          
I прысела на плоце восень-рыжа кабета.            
Аглядае руплiва сенажацi, палеткi –            
Як пакошаны нiвы, дзе апошнiя кветкi,          
Чым павеяла з гаю, бо ўжо хутка сняжынкi    
Паляцяць па-над краем i засыплюць сцяжынкi.   
Уцяпляючы вокны ў кожнай хаце жанчыны,
Убяруць усю веску ў чырвань ягад калiны,
А пры першых морозах у святочных уборах
Пашыбуюць дзяўчаты на балота за борам.
Снег там белы пабраўся з журавiн прыгажосцю,
Да  сябе на вяселле запрашаючы ў госцi.

…Краю любы мой, родны, я табе пажадаю
Каб квiтнеў год ад году i не зведаў адчаю,
Каб цябе не тапталi боты лютых чужынцаў,
Радасць,шчасце лунала на шляхах i гасцiнцах.


Рецензии
А я і не сумняваўся, што на зямлячку нарвуся, таму як дыханне адчуў яшчэ ў пачатковай стадыі чытання вершаў. Дзякуй вам велізарнае за водгукі! З павагай...

Сергей Михайлович Зуев   24.09.2017 23:01     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв.

Надежда Чмара   24.09.2017 23:13   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.