Дайце

Дайце мне штосьці, каб мог гэта страціць.
Дайце мне слова, каб мог не дачуцца.
Дайце агню, каб мароз быў у хаце.
Дайце мне ноч, каб я мог не прачнуцца.

Я не жадаю, каб хтось абурыўся.
Я пашкадую тых, хто біў мяне.
Раптам мне свет нібы шкляным зрабіўся,
Жбан з таго шкла патануў у віне.

Хай не дазнацца на тое, што проста,
Хай мае думкі далёка ад вас -
Так ці інакш, а па раніцы росна,
Не спыніцца плынь і не вернецца час.


Рецензии