Каля кветак

Недзе далёка грукоча па дахах
Жнівеньскі квёлы няўпэўнены дождж.
Цьмяны ліхтарык, нязмытыя пахі -
Усё, што праводзіць мяне цераз ноч.

Толькі куды я спяшаюся гэтак?
Ураніцу хто так чакае мяне?
Дзе затрымаўся? Каля якіх кветак?
Не... Я імкнуся яе аднае!


Рецензии