Трывалая рэшта
Можна кахаць, каб не ведаў ніхто,
Можна сябе адшукаць сярод твараў
Тых, каго бачна табе ў акно.
Нельга спыніцца ў сваіх абяцаннях,
Нельга чакаць неспадзеўных прыгод,
Нельга забыць у працяглых растаннях
Тое, што хочаш забыць колькі год.
Маеш намер працаваць на свабоду,
Маеш грунтоўны план на жыццё,
Маеш нагоду ўсміхацца заўсёды
З верай, што гэта тваё развіццё.
Знікне ў нябыт разам с тымі, хто верыў,
Часу адбітак. Трывалая рэшта.
Колькі каму дбайны лёс наш адмерыў,
Зведаць не зможа ніводны, канешне.
Што мае сэнс? Толькі вечныя існасці,
Шэраг ахвяраў, пакутаў і болю.
Кожная думка сваёю празрыстасцю
Грае сваю непазбежную ролю.
Свидетельство о публикации №112120902313