МинскиЯ Хроники. Счастье пенсионера

МінскіЯ  Хронікі. Шчасце пэнсіянэра.

А нічога і не здАрылась…
Нічога!
Ну, згубіў я кашалёк…
Гора,
скажаш ты?
Дык згубіў нямнога!
“Камуналку” аплаціў,
прыкупіў кавалак хлеба,
й цукарны пясок…
Ну, згубіў я кашалёк!
А ён – пусты!

А нічога і не здАрылась…
Нічога!
Ну, прадзірАвілісь штаны…
Скажаш,
што насіць іх трэба
былА  бЕражней?
Ну, й няма напасці!
Я ж  купіў аж чЭцьвера,
шчэ пры Лёньке БрЭжневе…
Ну, парвАліся штаны!
А я, хрэн запаслівы -
ёсць ўсягО нямнОга!

А нічога і не здАрылась…
Нічога!
Наваліліся хваробы, бо, стары…
Скажаш, каб я бег да дактарОў?
Што?
Зменьшаць мне гадОў яны нямнога?
Ці – лякарства ў зАдніцу,
й буду я здароў?
Цьфу, на вас, парадчыкі,
Лешага якога...
Наваліліся хваробы?
Дык – стары!
Не з’ядяць старОга!
Пажыву шчэ крыху...
А можа
й  доўга, доўга...
Не паддамся Ліху!
*+*
6 снежня 2012г.
(**здАрылася – случилось; згубіў – потерял;
парадчыкі – советчики; крыху – немного; Ліха - Зло).


Рецензии
С удовольствием прочла на белорусской мове, сама родом из Гомеля, родилась и выросла там. А стихи хорошие, мне понравились. С теплом.

Елена Буданцева Ившина   06.12.2012 20:42     Заявить о нарушении