Белая чайка
- Вось гэта жыццё! - прысеўшы на трохлітровы слоік з-пад таматаў, заразважала птушка. - Дыхай сабе, колькі хочацца, дабрапахамі, песціся ў сонечных праменьчыках разам з таўстапузымі зялёнымі мухамі, выхваляйся бялюткім мундзірам перад усім астатнім, што лётае тут і поўзае. Казка, ды і толькі!
- А як жа мора?
- А хто яго выдумаў, гэтае мора? Навошта? Каму яно патрэбна? Лётаеш там цалюткі дзень, ныраеш. А ўсё дзеля чаго, каб злавіць маленькую рыбінку, каб хаця з голаду не памерці. А ў вечары да дому вяртайся праз столькі міль. Не-е, тут лепей, што ні кажы: і хата побач, і ежа на любы густ. У хуткім часе, нашаму брату і крылы, наогул, не спатрэбяцца, паўзком жа куды зручней. А вы кажаце мора!
Непаспела птушка ўволю асалодзіцца сваімі думкамі, як трапіла ў кіпцюры рудога кацяняці...
Па неабсяжным прасторы сметніка цяпер ганарліва лунае толькі белае пер’е. Але здаецца і яно вельмі задаволена сабою і сваім асяроддзем.
Свидетельство о публикации №112120305038
Леди Лана 12.02.2015 18:43 Заявить о нарушении