Ты не зняла тэляфон

Ты не зняла тэляфон - я ў журбе...
Так... Можа я не цвярозы -
Распавясці я жадаў цябе,
Што ад мяне пах бярозы...

Тата карты да кучы грэбе,
А на стале ежа...
Ў сэрдцы каханне маё да цябе
Стаіць, як магутная вежа...

Вершы раяцца, як пчолы ў рой -
Я за імі лятаю....
Гэтай асенняй ды цёмнай парой
Я пра цябе памятаю!

Нам палажылі на стол агуркі,
Ды часначок мачоны...
Смак усяго бяз цябе мне гаркі,
Сябра мой азалачоны...
13.10.2012


Рецензии