Ноч ва Уруччы

                В.Б.
Уручча. Ноч. Ты побач. На падлозе.
Рыхтуешся на заўтра на іспыт.
Мы кавы выпілі па невялікай дозе,
І сон адправілі далёка ў нябыт.

Наш рай памер. Мы сёння з камароўкі
Прынеслі яблыкаў больш за кілаграмм.
Я табе бліжэй, чым ўсе твае сяброўкі,
Мы яблыкі ямо, ў пакоі сам-насам.

Ізэр тут не бурліць. У нас грыміць лядоўня.
Азалія цвіце. Ды выпіта бургонь.
На вуліцы дажджы мігцяць пад светам поўні.
Мы ціхенька заснём далонькай ў далонь.

Мы будзем разам спаць адгэтуль і да скону.
Як Петрас і Гаверла, Пуморы-Эверэст.
Мы разам пройдземся па гарадоў бетону,
Адзін ля аднаго, бо via vita est!

Жыццё ляціць. І мы ляцім. У вырай.
Наканавана жыць з табой нам на зямлі.
Як так – хай так, мы потым скажам шчыра:
Спаткаліся ў раі, у выраі жылі!!!


Рецензии