Мы

Так цяжка зразумець, парою бывае,
Навошта велічыні мы, наогул, вымяраем,
Навошта патрэбны раўнанні складаныя,
Статыстыка, формулы і дыяграмы.

Навошта ўсё мерці ў секундах і ватах,
У амперах і метрах, паскалях, каратах,
Лічыць інтэгралы ці дыяметр вежы,
Адлегласць шукаць, і шэрагаў межы.

Бо можна, па-іншаму, глянуць на свет,
Усё гэта знаёма, усё гэта сусвет,
Таму, што мы ведаем, межаў няма,
У цемры адзінак, ёсць толькі адна.

З мноства значэнняў, яна к нам крочыць,
Каб карыстацца ёю, з ранку да ночы,
І не патрэбна баяцца нікога, нічога,
Цвёрда ісці, па сусвету парогах.

Ёсць чалавек адзін, а ёсць людзі,
Усё роўна зусім, колькі нас будзе,
Хай кожны стараецца, у сябе верыць,
Вядома нарэшце, што мы ўсяго мера!


Рецензии
Чувствую - что-то хорошее. Но не понимаю. Ю.М.

Юрий Михайленко   01.12.2012 19:51     Заявить о нарушении
Хм, надо подумать, может следует писать русскоязычные версии к белорусским стихотворениям :)

Евгений Юрьевич Герасименко   02.12.2012 00:02   Заявить о нарушении