Чырвоны твар

На будоўлі вельмі цяжка
спланаваць працоўны дзень.
Невядомых больш, чым ясных,
пастаянных, як камень.

То надвор'е сапсуецца,
то дашле брак пастаўшчык,
 субпадрадчык не прачнецца,
генпадрадчык – Ай! Гарым!

Панаехала машынаў
пад разгрузку «пруд-прудзі».
Кранавы стаў машыністам,
і гудзіць праз канцавы;

не пад'едзе, каб узяцца
за вагу як след,
бліжэй.
Не хапае таго часу,
што марнуецца праз дзень.

Не прыняты фронт работы...
Дык куды дзяваць людзей?
Паспяшаліся, і ўпотай
прапіхнулі брак далей.

Неяк выправілі нешта;
безумоўна ж не усё.
Не усё ж  яшчэ, нарэшце.
Не аўрал,
 не ўвод.
Жыццё!

Праз яго праектыроўшчык,
што лятаў, як той Ікар,
расстаець не  пер'ем з воскам...
На будоўлях
плавяць
твар. 

 


Рецензии