Трохкутнiк
На чыстых вуліцах слупы.
Паміж слупоў машыны едуць.
Святло агней рэклямных блЕшча
ад крам уздоўж, дзе крочым мы.
Мы удваёх?... Не,
крочыш ТЫ!
Бо я адсутнічаю дзесьці.
Адная ТЫ ў свабодным шэсці,
дзе аніводнага слупу!
Напэўна нешта ж балбачу,
Але не чую. Як нямы.
Гучаць вакол рухавікі,
Сігналяць, людзі ў розным побач,
бы нерухомая маёмасць…
Бадай што, можа і сляпы.
Хто ж наваяў мне тут скульптур?
Так адчувальны ўдар аб мур!
І хай бы мур, дык не, - дзіця,
дзяўчынка ў бронзе; ты і я.
(В Минске в самом неожиданном месте пешеходной части улицы можно встретить целые ансамбли скульптур, очень похожих на людей. Особенно вечером.)
Свидетельство о публикации №112112604881