***
(гумарэска)
Не жыцце, а юмарына…
Доуга марыла Пал1на
Старшынею стаць у Савеце,
Зоркаю у вышэйшым свеце
Каб хадз1ць па райспалкоме,
Мець начальн1кау знаемых,
Н1бы пава апранацца,
На прыемах зав1хацца….
Шмат зраб1ла наша Поля,
Не карпець каб ей у пол1,
Не пацець на сенажац1,
А у канторы засядац1:
Тры гады у ГэПэТэВУ,
А затым 1 у ВэНэВУ
Неяк з горам даканала,
А дыплом усе ж атрымала…
Дзе б яна не працавала,
Уседы горлам сва1м брала,
У надзе1, што прымецяць,
Ды паставяць у Савеце
Добрым людам к1раваць,
Каб крый Бог не працаваць…
Ну 1 зауважыл1 Пал1ну,
Бачаць бойкая дзяучына
Ды й няма у чарзе друг1х,
Больш разумных, ды благ1х.
Полю у крэсла пасадз1л1,
Старшынею акрысц1л1.
Хай к1руе сельсаветам
Дама крышачку с прыветам!!!
Пол1 улада ой да смаку,
Як панесла небараку,
Пад сабой зямл1 не чуе
Пратаколы усе рыхтуе,
Ус1м падрад лупцуе штрафы,
Для ус1х у яе есць графы
У дзяржауных пастановах,
Ды усяляк1х там законах!
Ходз1ць Поля па дварах,
На людзей наводз1ць страх!
Ган1ць, бэсц1ць, зневажае,
Хто прад ею не зважае,
Бо галоунае Пал1не,
Каб у раене пахвал1л1,
Што парадк1 навяла,
Штрафау болей ус1х дала…
Выпускала доуга пар,
Ды я к вын1к сем1нар
У сельсавеце назначаюць,
Усю вобласць запрашаюць
Паглядзець на той парадак,
Ды пачуць яе дарады,
Як так людам к1раваць,
Каб парадак той трымаць.
Едуць госц1 ускл1каюць,
Усе парадак усхваляюць,
Што у Савеце навяла…
Урэшце Поля давяла
Дэлегацыю да хаты,
Вып1ць кавы , ды гарбаты…
Госц1 стопарам стаяць,
Ды у двор яе глядзяць:
Смецця да каленяу будзе,
Зелле у бульбе насмех людзям,
Ужо ста1ць вышэй за плот,
Як у балоце тым чарот!!!
Так здараецца у свеце,
Ды не тольк1 у тым савеце:
Як к1руюць самадуры,
Дык смяюцца нават куры!!!!!!
Свидетельство о публикации №112112009768