Потым
Потым будзе сум ад рэшт.
Толькі б не цяпер. Не зараз, і не сёння.
Можа дзе ў чацьвер па-малу будзе плёну…
Набярэцца больш і меньш
дастаткова лепшы верш
адпаведнага настрою і палону.
Толькі зараз не хачу.
Зараз так хачу ўзняцца да нябёсаў,
крыкнуць там якому-небудзь лёсу
аб жаданнях на вясну, -
мець што даць, і ўзяць сваю
так патрэбную мне для настрою сёння
справу, вартую Зямлі.
Без яе такі малы
кожны крок ва ўсёй бесконцасці сусвету.
Вымярай хоць кіламетрам, хоць парсекам,-
застанецца ён чужым,
не маім, і не дваім…
І трыл'ёнам у прасторах цемры вечнай
будзе дымам ён сівым.
А Зямля, зямля не толькі глеба пад нагой.
Кожны з нас калісці зноў вяртаецца дамоў.
Вогнішчам усе мы даражым.
І агульным домам, і сваім.
У маім нічога не засталася свайго.
Мне б знайсці яго, аўторак.
Вось і ўсё.
Свидетельство о публикации №112112004700
І напрыканцы застанецца верыць, што пасля нашага ўдзелу ў асяроддзі калі небудзь мы ізноў народзімся, але ўжо чацьвяргом.))) Легенда.
Дзякуй за водгук.
Владимир Кабердин 23.11.2012 23:56 Заявить о нарушении