Чаму?!
Раўсьці не тое, што трэба!
Чаму я павінен ісьці
Ў той бок мне зусім непатрэбны?!
Прыціснуты плечы мае
Прымушанай вашай свабодай.
Лепш дайце пець вершы свае!
Без іх, як жабрак, я галодны!
Мой позірк не ззяе агнём,
Таму, што ніхто мне не верыць!
У тых словах, што ўсюды пяём,
Нічога ніхто не гаворыць!
Мы слухаем тое, што нам
так спадабаецца моцна!
Але ўсім гэным панам -
Давай, каб было відавочна!
Ад гэтага цяжка мне так,
Але я спяваю за грошы!
Не кожны сапраўдны мастак
Малюе заплюшчыўшы вочы!
Калі захачу пракрычаць
Усё, што ў грудзях набалела!
Не там мне прыйдзецца спяваць,
Там не церпяць, каб пелі смела!
Зноў залезу ў падвал,
Дастану старую гітару,
Дам па струнах, каб грыф задрыжаў
І зараву, што люблю сапраўдна!
Але нядоўга так пець,
Нядоўга раўсьці ва ўсё горла!
Праўду за грошы тут нельга прадаць
І за так раздаць наўкола.
Заўтра народзіцца новы дзень,
Схаплю гітару на сцэне
І праспяваю то, што хачу,
а не тое, што вам там трэба!
Хай то бзудзе апошні мой раз,
Калі спяваю ў зале,
Затое ўслед перастануць казаць,
Што людзі раней казалі!
Цяжка застацца верным сабе,
Як нават не маеш хлеба!
Аднойчы ўсё зменніцца нібы ў сне!
Навошта над намі неба?!
Свидетельство о публикации №112112001206
Авторское исполнение, если трудно читается))
Егор Наркевич 20.11.2012 02:32 Заявить о нарушении