КАБ ЯШЧЭ... б

З кожным тыднем усё болей
Мы упэўненыя ў тым,
Што калі б не тата Колі,
Не ўзрасло б і тых раслін.

Так! Была б паўсюль пустыня,
І нічога  б не расло.
Разваліліся б краіны.
Нашай першай  не было б.

Дзякуй богу! Нарадзіла
Наша бедная зямля
Урэшце рэшт такога сына!..
Выбачайце, - праайца.

Ён адзіны ўсіх ратуе.
Ён і там, і тут! Паўсюль!
Беларусаў не згвалтуюць!
Ёсць каму даваць пілюль.

З нашым татай непазбежна
Цуд убачыць  свет увесь,
Як у полі чыстым з вежы
бачуць схроны ў лесе дзесць .

Толькі нешта вось турбуе,-
Больш няма? Ці не чуваць?
Ёсць яшчэ ў краіне людзі?
Каб яшчэ хто быў, каб даць!


Рецензии