НОЧ
Засынаюць вятры ў калысках пад небам,
Замірае да раніцы стомлены гай
І паволі рака нясе хваляў срэбра,
Рассцілаецца ноч праз увесь небакрай.
Пахнуць травы ў лугах і схілілі галовы
Васількі і рамонкі, што ў жыце растуць…
Будзе раніца зноў, будзе дзень заўтра новы,
А пакуль што хай крыху яны адпачнуць.
Птушкі змоўклі. Да раніцы песень ня чутна,
У нізінах туманы ляглі адпачыць,
А з-за хмар выпаўзае месяц марудна -
Усю ноч яму беднаму, зоркі лічыць….
Апускаецца ноч на зямлю таямніцай,
Гаспадыняй да раніцы чары свае,
Раздае наваколлю да першай зарніцы,
Што пад раніцу з сонцам у небе ўстае.
Знічка-ноч, непаўторная ты чараўніца!
Прытуліся, спакоем мяне агарні…
Мне з табою цудоўныя сны будуць сніцца,
На плячы на маім, ты хвілінку спачні.
лістапад 2012 г.
Свидетельство о публикации №112111804397
Наталья Беляева Ерух 12.05.2013 18:19 Заявить о нарушении
С уважением,
Надежда Верас 17.05.2013 16:59 Заявить о нарушении