Дыханне
Я жадаю падказаць,
Паветра можна цераз нос глынаць.
Калі не зробіш гэткай працэдуры,
Дарэмна ратаваць тваю натуру...
Вось толькі як самому быць?
Раку маўчання проста так не пераплыць -
І марна дыхаць, мова закладана...
За кожным словам - грэх,
За думкай - рана.
Звычайна ў плыні знойдзецца кірунак,
Калі трапляюць грошы рахунак.
Свидетельство о публикации №112111705383