БАХ
ішоў звычайны рэпартаж
аб долі горкай, у няволі.
Каго? Не помню зараз я.
Было шкада. Туга аб лепшым
як і героя праняла.
І каб хацелася паменьшыць,
дык не, - жадалася журба.
Быў не адзін. Яшчэ глядзелі.
Нікому іншае не йшло.
Пераключыць, сысьці з «халеры»
кудысьці ў лепшы закуток...
Сядзелі усе,
як у палоне,
Хоць і ніхто нас не трымаў.
Нам лепш было даслухаць долю.
Убачыць разам,
чуць арган.
Свидетельство о публикации №112111510134