2
Няхай вецер заходзіць.
Нічога, што восеньскі шэры
Вечар навокал бродзіць.
Часам і гэты вечар
Можа прынесці шчасце.
Мінулай цяпло сустрэчы.
Святло палымянай страсці.
Вясёлкі святло вясновай,
Успомніць блакіт нябёсаў,
Летняга ранку пяшчоту,
Прамяністыя іскры росаў.
Адчыніце хутчэй дзверы!
І няхай прыляціць на крылах
У восеньскі вечар шэры
Вецер - подых Радзімы мілай.
Свидетельство о публикации №112111510061