У жыццi

У жыцці не бывае дрэнных часоў,
Ёсць толькі дрэнныя людзі.
І кожны, каго розум не абышоў,
Той у жыцці заўсёды шчаслівы будзе.

У якім бы стагоддзі мы не жылі,
Будзь мір ці вайна па правы,
Заўсёды ж людзі ў свеце былі,
Гатовыя, здольныя на важныя справы.

А некалі чуем мы фразу:
- Мы не такія, такое жыццё!
А калі б нам сказалі адразу:
- Што жыццё залежыць толькі ад нас,
І не ад часу і стагоддзя дурнога,
А толькі ад чалавека самога!

Бо ў кожным імгненні, паверце вы мне
Жыццё. Дзіўная рэч заўсёды:
І гэта вы самі бачылі ў галаве,
Тады, калі ў ложку сваім вы спалі,
Тады, калі шлі ва ўніверсітэт,
Тады, калі каго-небудзь кахалі,
Тады, калі каму-небудзь дарылі букет.

А каб у гэтым разабрацца, зразумець і ацаніць
Прыйдзецца ў цяжкасцях трохі пражыць
Трохі нягоды суровай спаткаць,
Каб кошт жыцця ўсёткі пазнаць.


Рецензии