Нясвiж - наш Парыж!
Каштанаў і кляноў паміж
Скрозь голле лёгка ў неба ўзняты
Дом Радзівілаў - наш Парыж!
Скарбонка нашае культуры:
Палацы, храмы, кляштары,
Ангельскі парк - мазок з натуры
Даўно пражытае пары.
Гняздо былое Радзівілаў,
Дзе у манаскім кляштары
Ў друкарні Будны ведаў сілу
Тварыў для лепшае пары!
Твой божы дом Дамініканаў
Быў домам хлопчыку з Альбуці
Ўзняласа яго зорка рана
Каб з ім аб нас сьвет мог пачуці.
Падараваў ты яму голас
І дум няўрымслівы палет,
Каб расказаў нам Якуб Колас
Як жыці думае народ.
Каб загучала наша мова,
Між прэзідэнтаў, каралёў,
А яго творы адмыслова
Чытаў і разумеў народ.
Каб нам іграў "Сымон-музыка"
І рэй грунтоўны вёў Талаш,
І знала ўся Зямля вяліка,
Што Колас - ён Міцкевіч наш!
Нясвіж. З краін заморскіх госці
Вітаюць на тваёй зямлі
Міцкевічаў - Адама й Косцю,
Што нашу памяць бераглі!
Свидетельство о публикации №112110901213