Доля

Зноў еду я. Зноў ад радзімы далей
Шукаю долю. Ці яе знайду?
Лятуць аблокі ў вырай шэрай хваляй
У сэрца наганяючы нуду.

Так многа год маёй шукаю долі,
Так многа верст зямных адмераў я,
Што шчасця момант будзе мне даволі
Прастым звяном людскога быція.

Што можа эго нават не заўважу
І дзень самотны зноў сустрэне вечар.
Прадзе Арахна десьці жыцця пражу
Ў яе руках і доля чалавеча!

Бо колькі б ты ня біўся галавою
Аб мур жыцця і ня збіваў калені
Наканавана жць нам з доляй тою,
Што Божа дараваў пры нараджэнні.

Шчаслівым стаць і стрэціць сваю долю
Сумее, хто шукае бяз ляноты
Для талентаў сваіх і прылажэння поле
Як і плады на ім сваёй работы.


Рецензии