Безнадзейнае. Безнадёжное
Рахманыя хмары плылі над ракою
І позіркам сумным віталі зямлю…
Чаму не шукаю больш я супакою,
Навошта я Вас безнадзейна люблю?!
Куды мне падзець мае мроі, жаданні,
Як мне абяцаць сабе ранак без Вас?
Я сонца не бачу, маркотным змярканнем
Мне доўжыцца дзень і губляецца час.
У чым ратаванне ад гэтай спакусы?
Якія шляхі зноў да Вас прывядуць?
Не думаць, не марыць пра Вас зноў я мушу…
А хмары кахання па небе плывуць….
Свидетельство о публикации №112110609117
Павел Мартынов 2 12.11.2016 23:16 Заявить о нарушении
"рахманыя" - это понимается как "смирные", "покорные". Как-то так ))
Приятно удивлена, что Вас это озадачило и заинтересовало 😊
С уважением,
Надежда Верас 13.11.2016 00:34 Заявить о нарушении