Ужо хутка
Чырвонай рабінай набрынялі аблокі.
Ляжыць пры дарозе каменьчык парослы —
Усімі забыты, зусім адзінокі.
Дзесьці нячутна лістота шапоча —
Вецер даносіць асобныя словы,
Быццам надвор'е сказаць нешта хоча,
Нават ужо глеба насупіла бровы.
Толькі каменьчык адзін пры дарозе
Чакае маўкліва, бо змены ўжо хутка:
Аднойчы саступіць хмурая восень,
І кроснамі снег размалюе прыступкі.
Свидетельство о публикации №112110503660