Вы няс це хвал, прэч мяне туды...

Вы нясіце хвалі, прэч мяне туды,
Акіяна шляхам, абміная льды!
Да суровай сцюжы і халодных дней,
Да завеі-маці, родных маіх сцен…

Дай жа моцы вецер, хвалі падганяй,
Ты адзін на свеце, палкаводзец хмар!
Толькі б дачакацца, толькі б датрымаць,
Калі прада мною ільду заззяе гладзь…

Дзесь ужо ўзыходзіць зорачка мая,
Хатка і кут родны, ужо зямля відна,
Клубам дым дыміцца ў белы кругасвет,
Маладзік усмешкаю свеціць мне ўслед!

Хутка ўжо прыбуду, хутка даплыву,
Абдыму сівую, родную зямлю,
Продкам пакланюся, нізка я сваім,
Безлічам памерлым, дзякуй вам усім…


Рецензии