Дзень усiх Святых
Чуеш грукат – нiбы ад лавiны яблык? –
Гэта скача Дзiкае Паляванне –
Можа, Стаха, а можа – самога Д’ябла.
Не маланак ззянне – смяротнай зброi,
Наваколле успуджана гукам стрэлаў,
На кавалкi вогнiшчы рэжуць змрою,
Захапляючы ў лесе за дрэвам дрэва.
Уцякай, спазнiўшыйся падарожнiк!
Што застыў, нiбы слуп i дрыжыш, як рохля?
Схопяць – кiнуць ў багну нябёс парожнiм,
ўсё жыцце твоё высмактаўшы да кроплi!
Не марнуй – спяшайся да хаты роднай!
Хiба, дурань, ня ведаеш гэты звычай?
Дзень усiх Святых – ён не для смяротных:
Паляўнiчы – i той можа стаць здабычай!
Зачынiўшы дзверы - падзяка Богу! -
Ты да ранiцы – з жахам ды хваляваннем -
Будзеш слухаць грукат, iржанне, рогат
Бесцялесных удзельнкаў Палявання.
А калi праменчык ў акенца скочыць –
Ты ў глыбiнях люстэрных убачыш вечнасць -
I свае знянацку пазнаеш вочы
У яе запалёных вачах старэчых…
31.10 - 01.11.2012г.
Свидетельство о публикации №112110101041
Гэта вельмі добра, што Вы вырашалі паспрабаваць сябе ў роднай мове.
Мне спадабаўся Ваш выбар: У.Караткевіч – гэта цудоўна.
Прабачце, але…
У гэтым друкаванні сустракаюцца не зусім зразумелыя радкі, а таксама сустракаецца многа памылак.
.
Калі дазволіце.
.
Вось гэты выраз: “Дождж зямлю, як плюмбумам, палiвае.” - зусім не разумею сэнса.
.
“Чуеш грукат – нiбы ад лавiны яблык?” – вось тут вельмі грубая памылка, звяртаю Вашу ўвагу, ды і сэнс пад пытаннем.
.
“Гэта скача Дзiкае Паляванне – “ – на мой погляд слова “скача” лепей апусціць зусім.
.
“Уцякай, спазнiўшыйся падарожнiк!” – “падарожнік, спазнiўшыйся” – няма такіх слоў у роднай мове – вы аб’ядналі русскую і беларускую мовы і ўтварылі “трасянку”.
.
Не хачу Вам болей дакучаць, спаздяюся Вы самі зможаце адшукаць усе памылкі і выправіць свой твор – задумка мне спадабалася.
.
З найлепшымі пажаданнямі, я
Марина Влада-Верасень 18.03.2013 18:25 Заявить о нарушении
Татьяна Шеина 18.03.2013 22:28 Заявить о нарушении
Спадзяюся, што у Вас усё будзе выдатна.
Матчына мова вельмі прыгожая.
З найлепшымі пажаданнямі,
Марина Влада-Верасень 19.03.2013 08:17 Заявить о нарушении