Сказ пра час i пра вас, Сказ noymen
Прадмова НЕ ад аўтара:
Я прыйшоў судзіць вас!
Мне дадзена ўлада судзіць вас! Я маю на гэта права таму, што вельмі люблю людзей. Любоў — гэта не тое, што думаеце вы часам. І судзіціму бязлітасна за ўсіх тых, з кім перакрыжаваўся мой лёс. За тых, каму каму яшчэ не адбалела і хто не можа судзіць сам. Я не лепшы ад іншых, магчыма горшы за многіх, якіх суджу. Але я маю Любоў, якой вы не маеце! Не ад сябе суджу і не сам. І не сваёй славы шукаю — уратавання свайго і вашага. Праз Любоў прыходзіць Дух, Ён і судзіць. Ведаю, які крыж узваліў на сябе. Аб адным прашу Госпада, каб не зрабілася сэрца жорсткім, каб засталася ў ім любоў да чалавекаў. Астатняе — паза маёй увагай. Судзіце, і будзеце судзімы. Але судзіце без крывадушнасці — гэтага хачу я.
Наперад прабачаю і дарую ўсім, хто будзе злаваць на мяне і крыўдзіцца за тое, што я маю сваю думку. Магчыма, мой суд — занадта суб’ектыўны і чалавечы, так яно і павінна быць. Так, я грэшны чалавек і слабы. Але помніце, што ёсць суды Нябесныя: больш справядлівыя, больш жорсткія і з большай Любоўю…
Я многа бачыў слёз, многа плакаў у гэтым жыцці і ведаю: каго мы часцей крыўдзім, таго і любім найболей. І ведаю: ёсць людзі, сэрцы якіх скамянелі, ёсць людзі, праз абыякавасць якіх разбіваюцца самыя чыстыя і светлыя душы. Блага, калі такія людзі працуюць у літаратуры, дрэнна, калі яны думаюць, што нясуць у сабе аб’ектыўную ацэнку, брыдка, калі расчляняюць жывое цела паэзіі (суб’ектыўнае бачанне свету) сваёй куцай упэўненнасцю на абсалют.
Я прыйшоў судзіць і буду судзіць! Не адзін я, дзякуй Богу — ёсць на гэтай зямлі паэты, якія таксама нясуць у сабе суды Гасподнія: маюць Любоў, маюць права і адвагу… Я маю ўладу: я прыйшоў судзіць і будзіць! Я прыйшоў, калі мяне не чакалі. Мяне не чакалі, — а я прыйшоў, вось я: самы горшы ад вас, самы меньшы і самы апошні. Вы не чакалі такога? Я — шчыры і не баюся вашых судоў. Помніце, лепей вам быць асуджаным мною, чым адвернгнутым на судзе Апошнім. Тады будзе позна…
Людзі, уставайце жыць!
Я тут, а вы не бачыце. Вы думалі, што я прыйду інакш. А я прыйшоў так, як прыйшоў. Звычайна. Тысячы гадоў чакалі… Я ішоў тысячы год… Яны чакалі праз цуды, а я прыйшоў так, як прыходзяць яны. Думалі, я іншы, не падобны на астатніх — я такі ж, як і ўсе. Толькі я ўжо прыйшоў, а тыя, што не пазналі — не прыйдуць ніколі. Не ведаюць, што я прыйшоў. Не вераць і не бачаць. Яны ўсё чакаюць… Не прыйдуць яны, бо не пазнаюць Яго. А калі пазнаюць, то не павераць, а калі павераць, то будзе позна…
Людзі, уставайце!!
Ведае толькі Той, хто даў сілу, адвагу і шчырасць, ведае толькі Той, хто шчодра раздае Любоў, толькі Ён ведае, Каторы будзе судзіць мяне, калі я не скажу гэта вам:
Людзі!!!
Сказ (2)Nоуmеn (3)
Sapienti sat nomen
(Разумнаму дастаткова імені)
Неабходнасць і абгрунтаванасць зносак
1. Зноскамі я пачынаю. Яны неабходны. Я не ведаю чаму, але так трэба. Па-іншаму я не магу. Выпісаўшыся паэмай, паставіў кропку. Не знаю, як пішуць іншыя паэты, у мяне раней было так: напісаў верш ці апавяданне — перачытаў адразу пасля напісання і даў ацэнку. Разумееш: гэта напісалася добра, а гэта — так сабе, або зусім кепска; ці думаеш, прачытаўшы, няхай адлежыцца, там будзе відно…
Са “Сказам” атрымалася незразумела. Я напісаў, выклаўся да апошняга фібра душы і, колькі не намагаўся, мог дачытаць толькі да дванаццатай старонкі — чытаць далей штосьці не пускала…
Паэма пісалася лёгка, на адным дыханні. Я мог яе пісаць бясконца. Не гледзячы на тое, што лічу сябе члавекам да занудлівасці абавязковым, адмяніў запіс на радыё: інуітыўна адчуваў, што самая галоўная мая справа — вось гэтая. Пісаў Сказ у чыстым, прасветленным душэўным стане і толькі па ўгавору жонкі выпіў таблетку дымедрола нанач. Прачнуўся раніцай і змог дачытаць тэкст да канца. Зразумеў: неабходны зноскі і тлумачэнні, без іх твор будзе ўспрымацца як паэтычны вымысел, а мне падаецца, што гэта нешта большае. Зноскі пішу сёмага чысла, у Праваслаўнай царкве сёння свята Нараджэння Хрыстова — а я так хацеў схадзіць на службу… Кожны чалавек сам выбірае месца службы, але дзе б не дзеялася служба Ўсявышняму: у Касцёле, ці ў Царкве, у Мячэці ці ў будыскай Пагадзе — у ідэале служба павінна тварыцца ў Храме душы.
Пачынаю тлумачэннямі. Калі ў першым варыянце Сказа выносіў іх, як звычайна, у канец, аказалася, што ніхто не чытае, думаючы, што ведаюць, што аўтар хоча сказаць, напрыклад, пад зноскай “Янішчыц”, або Багдановіч… Яшчэ раз паўтаруся, што без тлумачэнняў тэкст чытаць немагчыма, аўтар не змог. Можа вы з іншага цеста? Знаходзіліся людзі, якія прабегшы вачыма вершаваныя радкі, кідалі з лёгкасцю: “Што ж, можна пасмяяцца” — сказаць па-праўдзе, для мяне смешнага тут мала.
Мяне заўсёды раздражняе, калі ў час чытання твора, трэба гартаць старонкі і ў канцы знаходзіць зноскі, а затым зноў вяртацца да тэкста, — таму для зручнасці буду перабіваць тканіну Сказа тлумачэннямі, а тыя зноскі, што зусім неабавязковыя, але могуць заінтрыгаваць цікаўных — буду памячаць зорачкамі і выносіць у канец.
Чамусьці думаецца, калі баліць галава — не трэба хутчэй глытаць таблеткі, трэба зразумець: чаму яна баліць? Што за сягонняшні дзень я зрабіў не так, ад чаго і разбалелася галава?!
я
Бог вучыць і выхоўвае людзей і праз Боль. Нічога ў гэтым жыцці не даецца і не здараецца проста так. Калі ты зламаў нагу, не перажывай, гэта таксама дзеяцца дзеля выратавання тваёй душы. Калі памрэш, зразумееш тады: зламаў нагу не таму, што заглядзеўся як кусаюцца сабакі і ўваліўся ў каналізацыйны люк — нага можа быць пераламанай ад таго, што сем год таму стукнуў палкаю чалавека па руццэ, або таму, што моцна пакрыўдзіў учора сваю жонку. За ўсё трэба плаціць! Не заўсёды следствы і вынікі састыкоўваюцца відавочна. За што я плачу цяпер: калі цяжка адбіцца ад навалы слоў? За свае мінулыя грахі, ці за будучыя, ці ўвогуле не свае, а за вашыя грахі? Пакуль не ведаю. Але дай нам Бог разлічыцца з пазыкамі, калі яшчэ душа ў целе, і мы трымаемся на паверхні зямлі, як паплавок на вадзе — дай нам Гасподзь разлічыцца са сваімі даўгамі тут. Як гаворыць адна мая знаёмая: “Пасля смерці яму ўсё растлумачаць”. Пасля смерці можа і растлумачаць, але тады будзе позна штосьці паправіць!
Нічога ў жыцці не даецца і не здараецца проста так. Толькі сонца свеціць для ўсіх, толькі снег і дождж пасылаецца адначасова і падае на злых і добрых, на грэшных і святых аднолькава — усё астатняе, што здараецца, усе асабістыя шчасці і няшчасці, даюцца толькі для цябе, каб ты хоць штосьці зразумеў… Пасля смерці баліць таксама, але тады — позна…
2. СКАЗ — твор аб сапраўдных падзеях мінулага і сучаснасці. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў тлумачыць “сказ”, як прынцып апавядальнасці, заснаваны на стылізацыі і маналозе стылю.
Словы: “сказ”, “сказаць”, “казань”, “казка” і іншыя вытворныя растуць з аднаго этымалагічнага кораня. Для тых,хто канчаткова страціў слых, — успрымайце твор, як казку: ці мала які агарод здолее нагарадзіць паэт? Але помніце, што нічога ў жыцці не даецца і не здараецца проста так. “Не можа чалавек нічога ўзяць на сябе, калі яму не будзе дадзена з неба”, — гаворыць Іаан Хрысціцель. Вершы паэтаў не снег і не дождж, што падае зверху на ўсіх. Вершы даюцца кожнаму асабіста: з душы ў душу. Мая справа аддаць, я вашая ўзяць і змяніцца, узяўшы, калі нешта пачулі. Але калі душа сляпая і аглухла, — Бог навучыць болем.
3. NOMEN— імя. Тут успрымаць як тэрмін, хутчэй як “ноумен”.
Я не аднойчы сцвярджаўся ў перакананні, што “чалавек з прозвішчам Сінічкін, або Богалюбаў не здольны зрабіць мне зла”. Прозвішча, нават імя чалавека, асабліва ж гэты датычыць “мянушкі” нясе на сабе не толькі адбітак лёсу, але і характар чалавека, яго схільнасці… Гэты сцвярджаюць і іншыя крыніцы. У Праваслаўі хадатаем за душу чалавека з’яўляецца той святы, імя якога носім. Калі чалавек нарадзіўся з прозвішчам Юдзін або Ірадовіч — ён усё жыццё павінен помніць, якім прозвішчам надзяліла яго доля, і берагчыся ад здрадніцтва або забойства. Носьбіт канкрэтнага прозвішча не горшы і не лепшы ад іншых (хаця адкуль нам ведаць?), калі Бог загадзя памеціў яго “ганеблым” прозвішчам, асабліва, калі яно само пра сябе гаворыць сэнсам. У большай ступені гэта адносіцца да мянушак і “ганьбаў”, якімі наракаюць нас людзі, і як мы ўнутранна ставімся да іх: усцешліва ці грэбліва.
Кожнаму чалавеку даецца некалькі варыянтаў лёсу, кекалькі магчымых шляхоў будучай долі. (Іначай пра свабодную волю і гаварыць немагчыма). Чалавек сам выбірае па якім шляху ісці, і за выбар адкажа сам — а Вышэйшая Сіла будзе дапамагаць толькі тады, калі ён ступіць на стваральную дарогу дабра. За жыццё чалавек павінен адсекчы ад сваёй душы лішняе і паскуднае. Бог меціць душу чалавечую прозвішчам ад самага нараджэння, людзі, праз якіх таксама здзясняецца Божая воля, прыляпляюць трапныя мянушкі, назіраючы за паводзінамі і рысамі — усё гэта дапамагае зарыентавацца ў жыцці. Смешна, калі гавораць, чым я вінаваты, што мяне Бог такім зрабіў, чым я саграшыў?... А чым вінаваты рыжы, што ён рыжы? Чаму адзін нараджаецца карлікам, а другі веліканам. Мне здаецца, што нават калецтва ад нараджэння, спадчынныя хваробы даюцца нам на карысць душы. І мы не ведаем, хто больш неабходны і каштоўны для сусвету: той, хто прыкаваны да ложка, ці мы, што дыхаем сілай і здароўем? Гэта ведае Бог і яму лепш знаць, як нас вясці па жыцці, каб мы ўратавалі свае душы.
Як уратаваць цела? — чытайце Стары Запавет; як уратаваць душу? — чытайце Новы, там усё напісана: хоць зрэдку хадзіце ў царкву і адсякайце лішняе. Біблію параіў бы пачынаць з Новага Запавета, а пасля гэтага ўжо чытаць Стары. Мая справа сказаць, твая — пачуць: я з сябе скінуў, ты ўзяў на сябе, прачытаўшы — а калі душа аглухла — Бог знойдзе спосаб навучыць. Цяпер ты чуеш? Як раз гэтае, пра што ты падумаў, я і хацеў табе сказаць: помні, што ёсць розныя метады навучання!
Бог за шэсць дзён стварыў свет, а мне спатрэбілася сем, каб толькі запісаць невялічкую паэму, менавіта запісаць, таму што я не ствараў яе — і цяпер, калі музы адступіліся, я канешне ж мог бы адшліфаваць, давесці да літаратурнага ладу, але, напэўна, не маю на гэта права: нешта знікне! Я не ведаю што, але яго не будзе — я аддам табе не ўсё, што перадалі мне і тады будуць вучыць мяне. Прайшло 109 дзён з таго часу, як напісаўся першы радок, а я аддаю табе на суд пісьмёны так, як атрымаў: грубыя і каржакаватыя, як і само жаццё. І што мне твой суд чалавечы — на Судзе сустрэнемся разам, і з цябе спытаецца, калі ты быў няшчырым і не скарыстаў усяго, што я табе прапаноўваў. Калі хочаш спрачацца са мною, то спусціся ў лабірынты сваёй душы і знайдзі дастаткова аргументаў, каб пераканаць сябе самога, што ты больш аб’ектыўны ў ацэнцы, каб змог супрацьпаставіць свае доказы маім суб’ектыўным думкам.
У асноўным Сказ напісаўся з 6-га па 12-га студзеня. 13-га студзеня я збіраўся надрукаваць яго, таму што пры такой умове (так мне мроілася) паэма мела б зусім іншую сілу ўздзеяння — але гэта не мая віна: я зрабіў усё, што мог.
Argumentum adhominem
(Мудраму дастаткова, разумны зразумее: доказы заснаваныя не на аб’ектыўных дадзеных, а разлічаны на пачуцці апанента)
“Цари! — я мнил, вы боги власны,
Никто над вами не судья, —
Но вы, как я, подобно страстны
И так же смертны, как и я”
(Из оды Г.Р.Державина “Властителям и судьям”).
Ну, што ж, чытач, прабач:
“Перад табою поле бою —
Тут не адзін паэт сканаў”.
А. Сыс
Разумнаму дастаткова імені.
* * *
Нясе паэт нябесны знак,
Нясе двудумна, адмыслова —
Вычварна-вечны кавардак
Наноў спароджанае слова.
Нясе грымоты і агонь,
Адвечны позыў утрапёны:
Пякуцца полымем далоні —
Ён творыць новыя законы.
Нясе паэт спрадвечны злак, —
Цяжэзны выпругнецца колас:
З цянётаў вытухлага зла
Да зор узносіць поўны голас.
Цягучы голас, нібы мёд,
Салёны голас, быццам слёзы,
Ды толькі вытрухлы нород
Сабе пацешваецца — крозы…
Паэт гаворыць языком,
Паэт крычыць сваім учынкам,
Паэт паказвае абліччам
І нават чаркаю даводзіць,
Паэт раве на цэлы свет,
А галавою б’ецца ў сцены —
Ды ўсё маўчаць, паглохлі душы
У двох, ці ў трох, што побач з ім!
І злейшы вораг у паэта
Той, хто прыкідваецца ім.
Яшчэ ёсць ворагі ў паэта,
Напэўна, блізкія яго?
І той, хто сёння правіць светам,
І ад каго зыходзіць зло —
І ўсе, каго любіў калісьці,
Каго ён помніць, беражэ…
І хто даўно, як з дрэваў лісце
Зляцеў у вечнасць.
Вось колькі ворагаў паэта —
Таму заўсёды ў адзіноце,
І толькі маці помніць гэта,
Што сын…………………….
І ён адыйдзе пакусаны,
Самотны, цёплы, нібы хлеб,
Нібы сабака ліжа раны —
А свінні?
Свінні: “Хрю-хрю-хрю…” —
Ды ў хлеў!
Ён плача горкімі слязьмі.
Не я вам прозвішчы даваў,
Дык “неча”, хлопцы, рылам меціць —
Вунь паглядзіце, што ў Сыса (4)
Няма ўжо другі тыдзень есці.
А вы, баб’ё, задраўшы сподні,
Чаго пішчом ў літаратуру?
На кухню! К дзецям!!
Марш!!!
4. АНАТОЛЬ СЫС — адзін з лепшых беларускіх паэтаў. Жыве ў Мінску, нясе цяжкі жыццёвы крыж. У літаратуру Сыс ішоў цяжка, два-тры гады яго вершы нідзе не бралі, а потым, пасля таго, як выйшла першая кніга “Агмень” — усе ўразнабой загаманілі: геній, геній, геній…
Характар у паэта прамы, што думае тое гаворыць. Чалавек для многіх нязручны, як бяльмо на воку, асабліва для кніжнікаў і фарысеяў ад літаратуры. Год жылі з Сасам у адным інтэрнаце. Калі я толькі пачынаў хадзіць па рэдакцыях, аднойчы спытаўся ў яго: “Што за паэт такі Цвірка? Што ён за чалавек?” (Мяне здзіўляла, што гэты рэдактар, калі адносіў на яго суд вершы, выбракоўваў, на маю думку, самае лепшае і жывое, або пачынаў крытыкаваць самае нутраное і асабістае — тады я забіраў вершы і зноў не паказваўся ў рэдакцыі з паўгода.
— Цвірка? Гэтаму Цвірку я перанасіў два зборнікі, і з двух зборнікаў ён выбраў толькі два вершы, — адказаў ён.
У гісторыі літаратуры, пэўна, не было выпадка, каб рэдактар быў дыскфілікаваны. Сумна. Тут не вытворчы брак, тут жывыя душы людзей. Калі рэдактар не адчувае жывога, свежага слова, гэта яшчэ даравальна, ён проста павінен саступіць месца іншаму рэдактару. Можна быць нікудышнім паэтам, але добрым рэдактарам, можна быць вялікім паэтам, але дрэнным рэдактарам — але ў наш часцей за ўсё так: ні паэт, ні рэдактар — так сабе сядзіць і штаны на мяккім месцы накоўзвае, нават элементарнага густу не маючы — спраўна атрымлівае грошы. Да тае пары, пакуль кардынальна не зменіцца штосьці ў гэтым плане — у нас не будзе добрай літаратуры.
Апошнім часам Сыс співаецца…
І што вы лезеце рукамі:
Вучыць паэта, як дзе стаць,
І што сказаць, “чтоб был приятен,
Чтоб был красив, чтоб вы гордились,
Что лично знали вы его”.
Паэт-імпэткі, імпатэнткі —
Распусціш сліну над кузуркай —
Там чалавек без цыгарэтаў, без хлеба і гарэлкі
Ужо, напэўна, памірае…
Калі шкадуеш так жывое —
Хоць хлеба лусту аднясі.
Саплямі зпэцкаеш “стишата»
Вачамі стрэліш па баках, і — Ах!
Ну, пэўна: “Якая прагожая я…”
Скажу я так:
Падлога — логава паэта,
Чацвёрты год не мытая,
А ты — жанчына.
Жанчына ты, пайду за дзверы:
Не веру вам, не веру!
Паэт, чым больш арыгінальны —
Тым больш да вас падобны, людзі,
А вы таго не знаеце.
Ты кажаш, што “рабыня
Народзіць беднага раба” ? (1* тлумачэнне ў канцы)
І жонка любая гаворыць:
Яна таксама — не Ізаўра!
Эх, вы, Людмілы, Лоры, Веранікі
І Алы з галам папалам,
Нібы піліпы з канапель —
Далёка вам да Еўфрасінні,
І да Яўгеніі Янішчыц.
Хай пераможа Дух Святы!
Хай пераможа, — дык чаго ж вы?
Заўсёды дробку не хапае,
Ну, толькі крышачку ўсяго:
На конскі волас не дацягваюць мужчыны нават
Да перамогі.
Куды ў жо вам…
“Слабо”!
Паэт нясе нябесны знак.
Узяць хоць тую ж: Ж-э Янішчыц, (5)
Дзе слова “Я” — без дзеяслова —
І нішчыць… знішчыць Жэнечка
Сябе:
Ажэніць долю смерцяй.
5. ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ — беларуская паэтэса. Скончыла жыццё самагубствам, выкінуўшыся з акна ў саракагадовым узросце. Магчыма, яе смерць ляжыць на сумленні якога-небудзь гора-рэдактара. Літаратура — не забаўка, не цацка, літаратура — жыццё!
Гавораць людзі: шэльму меціць…
Жыццё вядзе сваёй дарогай,
І хто відушчы ў гэтым свеце,
Той знойдзе шлях асобны к Богу.
Хто нашых класікаў аспрэчыць:
Вось Багдановіч, (6) вось Купала (7), Колас (8) —
Лёсам сведчаць, іх — не адпрэчыш:
(Адметку ў прозвішчах дае Ён) —
І лёс, нібы кляймо на лбе.
6. БАГДАНОВІЧ МАКСІМ — беларускі паэт. Памёр ад сухотаў ў 1917 годзе ва ўзросце 26-ці гадоў, пахаваны ў Ялце. Паэт БОГАМ ДАДЗЕНЫ не мог жыць пасля 17-га, калі на зямлю ў лютай злобе сыйшоў сам Антыхрыст — і Бог забраў сваё дзіця (БагДАНновіча) да сябе.
Калі б бальшавікі не вынішчалі Праваслаўя, можа што-небудзь у іх і атрымалася б, таму што ідэалы камуны былі ўкрадзены ў Хрысціянстве. Магчыма, калі б яны пакаяліся за кроў рэвалюцыі, усё пайшло б іначай. Калі б… Але ж гісторыя не падлягае ўмоўнаму ладу. Рэвалюцыянеры адразу ж кананізвалі Іуду Іскарыёта. У гісторыі ўсё ідзе так, як павінна, яе не перапішаш з папраўкай на “калі б”, час не пракруціш назад: новы час — новая гісторыя… Але ж, зноў, і ў нашым часе: нязменнае калі б, з мажлівасцю ажыццявіць яго і ўнясці папраўку ў вечны перакос гісторыі. Чалавецтва не любіць раскайвацца ў сваіх памылках, яно звыкла рабіць новыя. І зноў дзеці аглядваюцца на бацькоў і дзядоў сваіх, думаючы, вось цюцельку не хапіла, крышачку трэба было б інакш зрабіць і ўсё было б цудоўна, а таго не бачаць, што самі памыляюцца на гэтую дробачку для сваіх унукаў.
7. ЯНКА КУПАЛА — Народны паэт Беларусі, сапраўднае прозвішча Луцэвіч Ян Дамінікавіч. Браў псеўданімы: “Марка Бяздольны”, “Левы”, “Вайдэлота”, “Нягутнік” і іншыя. Сапраўдным прозвішчам амаль ніколі не падпісваўся. Псеўданімы гавораць самі за сябе, дзеля цікавасці параўнайце з псеўданімамі Якуба Коласа, якія сваім сэнсам крычаць пра доўгажыхарства. Купала выкінуўся (ці дапамаглі — ведае Бог) у лесвічны праём гасцінніцы “Масква” ў 1942 годзе (у саракагадовым узросце). Існуе некалькі версій прымусовага забойства.
8.ЯКУБ КОЛАС (Міцкевіч) — Народны паэт Беларусі, карыстаўся псеўданімамі: “Стары шут”, “Тарас Гушча”, “Адзінокі” і інш. Памёр сваёй смерцю, як быццам бы нехта можа памерці “чужой”?
З маёй біяграфіі для сказа можа быць цікавым тое, што я вучыўся ў той школе вёскі Люсіна, у якой Колас настаўнічаў. Першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава яшчэ ў першым класе сказала неяк маёй маці: “Ён у вас вельмі башкавіты, памяць у яго фенаменальная, калі б не ленаваўся, мог бы стаць нават паэтам… Выклічу яго першага да дошкі — двойка, значыць, нічога не чытае і не вучыць; а выклічу за кім-небудзь — і ён слова ў слова паўтарае тое, што гаварылася вучнем перад ім”. Не ведаю, ці жывая яна цяпер, хацелася б сказаць, што яе прароцтва амаль споўнілася — а ленавацца я даўно ўжо развучыўся…
І праўда, быццам нейкае ДЗІВА ЎКЛАЛА яна, (КЛАЎДЗІЯ) у маю душу і нібы ТОКАМ праняло і перасмыкнула мяне ўчора.
Літаратуру ў школе я не любіў, і тым больш не вабіла мяне думка стаць паэтам. Адкрыў для сябе рускую класіку толькі пасля войска, калі жыццё паставіла перад выбарам і самому прыйшлося шукаць адказ на вечныя пытанні. Не разумею тых бацькоў, што з сямі гадоў унушаюць бедным чадам, што яны нейкія там паэты — гэта небяспечна: лёс выводзіць чалавека на сваю дарогу. На паэтаў, як і на прарокаў — не вучаць, хоць і ёсць у Маскве Літаратурны інстытут.
А ў нас які-небудзь Дранько-Майсюк,
Мазько, Пацюпа, Гумянюк…
Хоць прозвішчы гавораць за сябе,
І прозвішчам вяшчае наша сутнасць —
Ды ставяць перад курыцай яйцо,
І завяраюць нас, што гэта вутва…
Даўно ўжо Авігея пра Навала
У першай кнізе Царстваў прамаўляла:
“Імя якое ў чалавека, — такі ж і сам ён” (9)
І давеку насіць сваю шалёнасць
Навалам розным у сваіх імёнах.
9. НАВАЛ — біблейскі персанаж, Першая Кніга Царстваў 25, 25. Дранько-Майсюк, Мазько, Пацюпа, Гумянюк — сапраўдныя прозвішчы беларускіх літаратараў.
Не прымярайце, людзі простыя,
Вы на сябе іх прозвішчы,
І не крыўдуйце — гэта экзамен:
Неба “метку” толькі паэтам дае,
Каб ведалі: хто з рагамі?
І як тут не ўспомніць Сыса:
“Выйдзе з яе плюгавы: “Дух, гэта, людзі, я, —
Скажа, — а сам з рагамі!”
І верлібр, Цімафееўна, (10)
Не вершы ў прозе,
А па целе калі
Марозам, і
На грані
Аграньвай
Грані
Раны
Ані
Ні
І…
І
СЛОВАМ (11)
УВЕРУЙ, ВЕРлібра
“Сім победіші” — сім паэты ратуюцца,
Узносяцца к БОГУ — Сын
Па нітачцы выводзіць дзяцей сваіх зноў да людзей —
А таму, каб вырылі ЯМУ
ВЕРлібру мацней!
Ей-ей, ВЕРУЙ…
Р А Т У Й С Я І В Е Р У Й (12-ці)
ЯМУ і
(“Се гряду скоро!”,
“Ей, гряди, Господи!” —
А чые ж то словы,
То чыя ж размова?).
10. ЧАЙКА НІНА ЦІМАФЕЕЎНА — тэле і радыёжурналіст, чалавек з лёгкім птушыным прозвішчам аказаўся для многіх нязручным, таму што сумленна робіць сваю справу. За дзень да пачатку напісання Сказа пыталася ў мяне: “Верлібр, гэта ж вершы ў прозен, так, Анатоль?”. Мой адказ у вершы.
11. Верлібр можна чытаць уздоўж і ўпоперак, за кожным разам адкрываючы нешта новае, сапраўдны верлібр — быццам золатапрыіск, колькі не намывай золата, а ўсё яшчэ трапляюцца залацінкі.
12. БОГУ, а не верлібру. Богу і дванаццаці Апосталам. Магчыма, ты думаеш так: адзін здрадзіў Яму… аднаго выбралі па жэрабю… адзін не паверыў… адзін адрокся ад Яго, калі й певень тры разы не пракукарэкаў — тады вярніся на адзінаццатую зноску і, прачытаўшы яе па шрыфту, павер адзінаццаці з апосталаў. Верлібр — золатапрыіск: шукай-вышуквай залатоўкі Веры і Любові ў Верлібры, у словах, у лічбах і фактах…
Услухвайся ў Слова,
Празрыстае слова паэтаў,
Дзе Божая слава грыміць ад гармоній сусветаў,
Дзе водбліскі сэнсаў плывуць ад далёкіх сузор’яў,
Дзе слова звініць, як струна,
Дзе слова шчыміць, і смыліць, і баліць,
Нібы нервы ў падпаленым сэрцы,
Дзе слова, як провад пад токам у вершы —
Услухвайся ў слова.
Вер вушам сваім:
Веруй!
І зноў, браточачкі, трынаццаць: (13)
Тры на… —
Вось нават аркушаў чарнавіка.
13. Лічба. Лічыцца не шчаслівай. Але чамусьці, калі Хрыстос выбіраў Апосталаў, то разам з Ім іх сталася менавіта столькі: т р ы н а ц ц а ц ь!
Неба вучыць людзей і праз лічбы. Вось хоць бы гэтая зноска выпадкова (але ж выпадковасцей няма!) патрапіла на лічбу 13 (старонка ў друкаваным варыянце таксама прыпала на такую ж лічбу). Можа гэта заканамернасць? Першых чарнавікоў, напісаных алоўкам, сапраўды было трынаццаць.
Неба адштурхоўвае і адганяе нас болем і страхам, прываблівае асалодай, вядзе жаданнем і паганяе часам, падказвае прозвішчам, іменем і збегам абставін, накіроўвае розумам, нашэптвае снамі ды інтуіцыяй, ставіць на нашым шляху ледзь прыкметныя адзнакі лічбаў і супадзенняў — і ўсё для таго, каб пусціць нас па сваёй дарозе: стралой ляціце да мэты! — загадвае Неба, а мы ўсё намагаемся шмыгнуць у бок, у цемру, дзе лягчэй і спакойней.
Адзінка, двойка, тройка — лічбы, якія заўсёды прысутнічалі ў маім лёсе. Чамусьці так здаралася, што нават у маім пашпарце “стаў на ўлік”, “зняўся з уліку” — часта прыпадала на даты: 1, 2, 3, 13, 23, і 31. У Давыд-Гарадку жыў у пакоі пад нумарам 23, пераехаў у Мінск 13.06.90 года і пасяліўся на Ваўпшасава з нумарам дома 31, потым жыў на Гамарніка ў пакоі № 23, а нядаўна атрымаў кватэру па адрасе в. Лабанка 89 кв. 231. Нават вяселле згулялі 3-га лістапада на “Казанскую”. Ці не занадта шмат выпадковасцяў на мае трыццаць тры гады?
Гавораць, Бог тройцу любіць. Увогуле, у Святым Пісанні шмат месца адводзіцца лічбам, падлікам і пералікам. Здаецца, Піфагору належыць выраз, што “сусвет — гэта лічбы”. Помніце, у Іаана Богаслова: “І робіць, каб усім — малым і вялікім, багатым і бедным, і вольным і рабом — дадзена было кляймо на правай руццэ іх, або на лобе іх, дык каб ніхто не мог ні купляць, ні прадаваць, апрача тых, што маюць кляймо, або імя звера, або лічбу наймення ягонага. Вось дзе мудрасць. Хто мае розум, аблічы лічбу звера: бо гэта лічба чалавека, і лічба яго ШЭСЦЬСОТ ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ШЭСЦЬ”.
(У біблейскім даведніку тэолага Адама Кларка сказана (1789 г.): “Лік звера будзе складацца з 18-ці лічбаў: 6+6+6”. На аснове менавіта гэтай сістэмы лікаў створаны міжнародная крэдзітная картка, першыя лічбы якой (міжнародны код) — 666. З публікацый на Захадзе вядома, што гэтыя карткі падрыхтаваны ўжо і будуць выдавацца “адной цэнтральнай установай”, штаб-кватэра якой месціцца ў Бруселі. Вядомы эканаміст д-р Патрык Фіскэт заявіў, што “толькі дзін крок аддзяляе нас ад суперіндыкатара, які будзе кіраваць эканомікай Зямлі: “Гэты крок — увядзенне новых крэдытных картак…”. Яны будуць рэкламавацца (што і робіцца ўжо даўно) як самыя лепшыя. Два мільярды чалавек іх выкарыстаюць. Кожны павінен мець такую картку. Паколькі гэта звязана з Антыхрыстам, я не хачу яе. І калі мне прышлюць такую картку, я адпраўлю яе назад” — гаворыць Патрык Фіскэт.
Сусветны кантроль магчыма ажыццявіць толькі шляхам рэгістрацыі кожнага чалавека з дапамогай камп’ютара. Яшчэ ў лютым 1975 года прэзідэнт аддзела статыстычнага аналіза Агульнага рынка ў Брусэлі Г. Эльдэман заявіў, што ўжо распрацаваны план камп’ютарнай сістэмы, якая выведзе свет з хаоса. У пачатку 1974 года доктар ЭльДЭМАН (звярніце ўвагу, што гаворыць нам прозвішча доктара!) афіцыйна адкрыў “ЗВЕРА” — гіганцкі камп’ютар, які займае тры паверхі ў 13-ці павярховым будынку, пабудаваным у выглядзе крыжа. Такім чынам “імя” камп’ютара супадае са зверам, пра якога піша Іаан у Апакаліпсісе. Цікава, што лік міжнароднага камп’ютарнага кода 666 — таксама зыходзіцца з лікам апакаліпсічнага звера. Д-р Альдэман заявіў, што з дапамогай трох 6-ціразрадных лічбаў кожнаму чалавеку ў свеце можна даць асабісты нумар. (Прозвішча доктара Эльдэман гаворыць само за сябе: “эль” — моцнае англійскае піва, “дэман” — не патрабуе перакладу, атрымаем: моцны напой дэманаў).
Лік 666 сёння можна сустрэць на картках Аўстралійскага банка, на амерыканскім “Селекціў Сэрвіс”, на некаторых вырабах фірмы “Астронг”, на абутку, вырабленым у краінах Агульнага Рынку, на форме Джяржаўнага падатковага аддзела (СІРС) і значках работнікаў у аддзелах алкаголю, тытуню і агнястрэльнай зброі (ЗША). Гэтыя ж лічбы нясуць на сабе цэнтральныя камп’ютары “Сірс”, “Белка”, “Джейс-сі-Пені” і інш. А гэтак жа дакументы амераканскай сакрэтнай службы бяспекі пры прэзідэнце Картары, танкі фірмы “Крайслер” і г.д.
У Брукліне (Нью-Йорк) існуе банк, у які можна зайсці толькі ўладальніку карткі з лікам 666. Нумар новых крэдытных картак ЗША, а таксама нумары аўтамабіляў, выдадзеных арабам у Ерусаліме пачынаюцца з ліка 666. Нядаўна ў Парыжы была ўзведзена шкляная піраміда (сімвал масонства), складзеная з 666-ці шкляных элементаў, якая сімвалізуе перамогу “Звера”. Калі абазначыць знакамі яўрэйскага алфавіта грэчаскае слова “Звер”, то ў сваёй суме яно складзе таксама 666.
Усе гэтыя дадзеныя і факты ўзяты мною з кнігі “Россия перед вторым пришнествием”, выдадзенай у Свята-Троіцкай Лаўры ў 1993 годзе. Але калісьці, яшчэ гадоў тры таму, разгадваючы лік 666, я прыйшоў да высновы, што гэтая лічба — грошы, або яна напрамую звязана з грашыма. Гэта падалося тады, калі штраф у аўтобусе складаў 660 рублёў і, калі я аднойчы падлічыў, колькі мне прыйдзецца ў месяц плаціць за кааператыўную кватэру — атрымаў таксама 660 рублёў.
Дарэчы, для паўнаты карціны, -- тая ж Біблія складаецца “шэсцьдзесят шасці” кніг, мала таго, калі ад сумы ўсіх раздзелаў Старога Запавету, адняць суму ўсіх раздзелаў Новага Запавету, а потым адмінусаваць лік ТРЫ (так бы мовіць, Тройцу, як трыадзінства Божае, якім прасяунута ўсё) — то атрымаем таксама шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць.
Як бы там ні было, а шасцёрка — д’яблаў лік: вельмі яна нагадвае сабой захлыстку, якой хочуць залыгаць жывую душу, толькі б мы не думалі пра вечнае — задушыць спакусамі, грашыма і праблемамі — усім тым, што не дае жыць спакойна і думаць пра вечнае. Грошы — вынаходніцтва д’ябла, якім ён ловіць людскія душы, а наш дабрабыт — гэта 30 срэбнікаў, што кідае нам Сатана, каб мы здрадзілі галоўнаму: забыліся чые мы дзеці і дзе наша радзіма. Калісьці Іуда прадаў Іосіфа за 20 манет, Іуда Іскарыёт праз многія стагоддзі прадасць Хрыста за трыццаць срэбранікаў, цяпер цана падскочыла да шасцісот… Грошы выпускае дзяржава, а дзяржавай кіруюць людзі: чые яны прыслугачы, калі на паверку выходзіць, што дзяржавы метадычна ажыццяўляюць планы Антыхрыста.
У трыццаць тры гады ўкрыжавалі Хрыста, і ў 33-ы, захварэўшы раптоўна, памёр Аляксандр Македонскі (роўна праз год у тую ж самую дату памёр Арыстоцель — ён быў вучыцелем Македонскага) — можа вам і не бачыцца ніякай сувязі паміж гэтымі фактамі, але мне таксама нешта мроіцца ў такіх супадзеннях. Аляксандр Вялікі разсёк мячом гордзіеў вузел — з таго часу і прывыклі вялікія гэтага свету праходзіцца мячом па ўсіх праблемах чалавецтва, з таго часу меч — і ёсць асноўны аргумент: кроў чалавечая палілася без меры…
Святыя айцы Царквы звязваюць Другое прышэсце з “нячыстымі” народамі “Гогі й Магогі”, якія з’явяцца перад сканчэннем свету: заключаныя ў гарах непрыступных Аляксандрам Македонскім, яны прыйдуць у апошнюю вайну і вынішчаць трэццюю частку чалавечага роду — а зброя іхняя, па прычыне мностава, будзе гарэць сем гадоў… Хто яны? Дзе яны?
ТО НЕ Я ВАМ ГАВОРА — ВЯШЧАЮЦЬ ПРАРОКІ Ў ПІСАННЯХ СВЯТЫХ,
ТАк СКАЗАЛІ ВІДУШЧЫЯ СТАРЦЫ, АПОСТАЛЫ ВЕРЫ ХРЫСТОВАЙ:
КАЛІ БУДЗЕ РАСПУСТНЫ САДОМ І ГАМОРА Ў АБЛУДНАЙ ЕЎРОПЕ
Народы, замкнутыя ў высях каменных яшчэ Аляксандрам Вялікім,
Аднойчы наступяць на сытае горла Еўропы старой, старажытнай страхотнай блудніцы, —
Што заўецца вужакай яна, зашыпіць пад падэшвай атрутнай гадзюкай:
Не спародзіць бабулька сівая цара Гедеона альбо Гедеміна,
То не жарцікі вам — то бязлікане Гога й Магога,
Калі хлыне яно — не пакіне нічога…
Так вяшчаюць прарокі пад Богам,
А дарма не гавораць прарокі:
Людзі крокамі крычаць: не адпрэчаць і прарокі патарочы —
Прытча простая такая, як парча: напрарочылі прарокі нам
ПЯЧАЦЬ!
Яшчэ не спыніўся час. Яшчэ не канчаецца жыццё. І можна штосьці зразумець і зрабіць дзеля ўратавання сваёй душы. Пакуль Тройца Святая на небе, пакуль яшчэ не памножаны ўзрост Хрыста на дваццаць цэлых і дзевятнаццаць сотых тысячагоддзя — спяшайцеся, людзі, пакуль не ўвабраўся ў сілу і моц лік “Звера”і пакуль яшчэ ёсць магчымасць змяніць штосьці…
Многа супадзеннняў яшчэ можна знайсці ў лёсах вялікіх і простых людзей гэтага свету, калі прыгледзецца пільна да іх жыцця пад гэтым вуглом. Але мы адыйшлі далёка ў бок, спусцімся на грэшную Беларусь, памечаную “палыннай зоркай” (Прыпяць — трэцці прыток Дняпра) і прыгледзімся зноў да прозвішчаў, якімі памеціў нас Бог.
Гавораць людзі: шэльму мецяць,
Жыццё вядзе сваёй дарогай.
І хто відушчы ў гэтым свеце —
Знаходзіць метку.
Не ведаю, ці ёсць грахі ў Грахоўскага (14) —
А вершы мог бы не пісаць,
Як не паэт, — той гэта грэх.
14. Сяргей Грахоўскі — паэт, які прайшоў праз Гулаг, але…
А той, хто смелы й нешта знае —
Хай дапіша! Захар Бірала сведкам будзе.
І не плявузгайце па ветру языком,
Бо я — чакаю!
Таму што мне таксама дыхаць гэтым ветрам,
І сыну жыць пасля мяне…
Яшчэ ёсць час!
Ёсць час для вас.
(За смерцю вас ніхто не пашкадуе!),
Яшчэ не сцерлася мажлівасць пакаяння, —
І яны сцерпяць.
А пакуль — паўсюль…
Кругамі мутнымі Аколава (15)
Кружляе ўсяк за кругам круг, як парася,
Заражанае вірусам Аўескі (16):
“Я з кім? Ды з кім?” —
І ўсё каля рэдакцый, ці на радыё, на тэле…
А то і ў оперу са ўсім:
Што будзеш пець, Валюха?
Са слыхам — ГЛУХА!
Як вершык свой не расцвятайвай —
Марыну й так я пачытаю ў арыгінале,
І з першых рук.
15. АКОЛАВА ВАЛЯНЦІНА — можа й паэтка? Але жанчынам па вялікім рахунку ў паэзіі няма чаго рабіць, тым большл, калі яны займаюцца перакладам з рускай мовы Марыны Цвятаевай…
Дзе паэты-жанчыны ўзроўню, Пушкіна, Дантэ, Гамера? Дзе “Песня песняў”, напісаная жанчынай? З гісторыі літаратуры ведаем толькі Сапфо, і толькі таму, што адвергла каханне Алкея, зачараваная прыгажосцю сябровак лесбіянак, што пісаліся ёю вершы пра каханне “сапфічнай страфою”: прызванне жанчыны — КАХАЦЬ, а не пісаць вершы. Паэзія — гэта вайна, а не ідылія на востраве Лесбас. Але за спінамі сапраўдных паэтаў вельмі часта можна разгледзець постаці вялікіх жанчын: Лаура, Беатрычэ, Суламіта… Без гэтых жанчын сусветная паэзія не далічылася б многіх геніяльных твораў, а самі паэты не здзейснілі б высокі ідэал. Жанчына выкупае свой быційны грэх нараджэннем дзяцей — так спрадвеку было: жанчына не хадзіла на вайну.
16. ХВАРОБА АЎЕСКІ — чумка свінней. Свінні, заражаныя гэтай хваробай, круцяцца на адным месцы, намагаючыся ўкусіць свой хвост. Літаратура — гэта не танцулькі, да якіх прывыклі жанчыны, паказваючы сябе з павабных бакоў, гэта не кружлянне ваколь сваёй асі зачумленных вірусам свінак, літаратура — гэта жорны, якія таксама круцяцца, але мелюць хлеб жыцця вечнага, нешта роднаснае рэлігіі. Ці ёсць хаця б адзін заснавальнік сусветнай рэлігіі, які быў бы жанчынай? Пакіньце справу ваяроў мужчынам.
Вам не прыкрыцца псеўданімам,
Я, людцы, ведайце — тупы:
Мо дзе кудысьці ўстрэміў імя,
Але ж развяжуцца пупы
Дакладна ўсё пераправерыць —
І гэтак — шусь! — хутчэй за дзверы:
Хто знае, як завуць Гамера?
Ён быў відушчы, ці сляпы?
Аказваецца, што ўнук у Ноя,
Як і стваральнік эпасу герояў
Насіў імя такое ж, як Гамер,
А братам быў яго — Магог…
Мы пра “нячыстыя” народы
Вышэй абмовіліся словам,
Мо вам імя нічога не гаворыць,
Але ж паэты чуюць гукі.
… Шкада, канешне, Льва Марозава: (17)
Ад нараджэння Біблію са скрухі
Не браў у рукі і прароцтваў не чытаў,
Хоць вершы добрыя ў яго.
Ды бедны так і гэтак крэмзае,
І зноў бярэ сабе “Парэмскага”,
І думае, што піша прозаю —
Наноў змяняючы сэнс прозвішча
На псеўда.
І ў гэтым боль, і соль, і слёзы —
Бо холадна было яму тады,
І не хваліў ён Леніна…
Леў Паўлавіч, не верце ім!
Халады…
Паверце прозвішчу і
Сутнасці.
Вось тут у нас і зноў адступ.
17. МАРОЗАЎ ЛЕЎ (ПАРЭМСКІ) — з таго, што я чытаў у яго — паэт. Мы сядзелі цэлы год у адным кабінеце, калі я працаваў на тэлебачанні. Дзіўны чалавек: усе гады застою быў у апазіцыі да камуністаў, а калі цяпер сталі агулам ахайваць камуністычныя ідэалы — зрабіўся іх абаронцам і ўступіў у камуністычную партыю. Вось вершык, напісаны Марозавым у маладосці, цытую па памяці:
Звяргай куміраў з п’едэстала,
Ні ў чым сумнення не спазнай:
Твая душа засвяткавала,
Твой сёння выспее ўраджай!
Прычыны яго творчых “няўдач”(калі лічыць удачай колькасць надрукаваных кніжак): таму што не разменьваўся талентам на дыферамбы КэПэ-эС-эСам, а яшчэ таму, што за жыццё прывык быць у апазіцыі да чаго-небудзь. Сёння Марозаў стаў абараняць “святыні” ад, так званых, дэмакратаў. Леніна лічыць геніем…
А ўрэшце, калі чалавек не можа мяняць душу, як споднюю бялізну — што ў гэтым дрэннага? Прагледзьце “дагарбачоўскія” выданні большасці нашых паэтаў, параўнайце з тым, што гавораць яны сёння і спытайцеся сябе: калі ж яны былі шчырымі? “О, если бы ты был холоден или горячь, но ты тепл” — гэта пра такіх, якія ўмеюць трымаць нос па ветру, нібы флюгеры. Я не веру флюгерным паэтам, я веру Льву Паўлавічу, у якога гэта ідзе ад шчырасці, магчыма, ад памылковасці матэрыялістычных поглядаў. Амярцвеласць перакананняў пахіснуцца можна толькі тады, калі схляснецца праўда аднаго сэрца з другою праўдаю.
Не знаю, хто там ёсць Вядзьмак, (18)
Сягоння будзе іншы сказ,
Бо той, напэўна, быў абортам
У прорве Лыса-Лені…
На!
Бо зараз зноў праз коску
Чарговую глядзіце зноску.
18. ВЯДЗЬМАК ЛЫСАГОРСКІ — псеўданім паэта, аўтара “Сказ пра Лысую гару”. На аўтарства, быццам бы, прэтэндавалі многія паэты, але чарнавікоў “сказа” так і не знайшлося. Сабе я такі псеўданім не адважыўся б узяць, хаця той дэманізаваны час толькі Ведзьмаком і мог быць раздраконены.
А я сягоння бачу смак
У праўдзе псеўда-непрыкрытай.
Не знаю, хто там ёсць Вядзьмак,
Хоць добры, хлопец, ды аднак —
Маўчы ды “дыш”, як мыш пад венікам!
І — ша!
Сягоння будзе іншы сказ,
Бо безумоўна, што ранейшы быў абортам
У прорве Лыса-Лені-Горскай.
А вы ўпішыце, хлопцы, прозвішчы!
Таму што, смеласць з псеўданімам,
Нібыта хвіга з-за вугла,
Або ў кішэні,
Ці, як мой дзед казаў, стральба
Па нежывой мішэні,
Ды толькі кулямі з гаў.. —
Насмярдзіш і зпэцкаешся толькі,
Бо псеўданім — запсеў,
І ПСЕЎ-ДАН-ІМ — вось бачыце, у слове просценькім
Якая сэнсу арыфметыка?
Таму страляйце, хлопцы, прозвішчам,
Жыццём і лёсам па “карыту”.
Я не Вядзьмак, і бачу смак —
У праўдзе псеўда-непрыкрытай!
Вунь Скобла скобліць і здымае (19)
Наросты пыхі і каросты —
А хто яго яшчэ не знае —
Хай “Розгі ў розніцу” чытае.
19. МІХАСЬ СКОБЛА — паэт. Выдаў кнігі вершаў “Вечны зніч” і “Вочы савы”, а таксама кнігу пародый “Розгі ў розніцу”, дзе ў пародыях таксама выкарыстоўвае прынцып “nоmіne”, да прыкладу: “Дзе настаўляла рогі Лось і скуб атаву Быкаў” і г.д. Доўгі час паэт жыў у Заслаўі.
Што Сыс? Ну, Сыс, вядома ж — Геній
“лені”…
Ой, зноў прабачце, то ж — ляноты
Слова і нямоты.
Ён гэта, браце, крэпкі фрукт:
Туды-сюды яго чытаеш,
І — ні бум-бум —
І зноў жа — з прозвішчам пытанні:
??? С Ы С ???
Тут прыклады мае звершчыкам,
Аспрэчце лепш мяне вершамі!
Вось Сыс, яго люблю я,
І вам, магчыма, і няўцям,
Што плакаў я “Плакун-травою” (20),
Хоць дзесяць назваў Федзюковіч
Мне навыбор прапанаваў —
А ўсё ж душою я сваёю
Найменне кніжкі выбіраў…
20.ПЛАКУН-ТРАВА — мая першая кніжка вершаў, выдадзеная не ў дзяржаўным выдавецтве, а з дапамогай фундатараў у Незалежнай выдавецкай кампаніі “Тэхналогія” Вацлавам БАГДАНОВІЧАМ, дзякуючы фірмам “Пушэ”, “Дайнова” і “ВІТ”.
“Пушэ” — прэзідэнт Аляксандр Пупейка, матывуючыся прынцыпам nomine, можна сказаць, што Пупейка — пуп беларускага бізнеса, яго фірма адна з буйнейшых у рэспубліцы: не гледзячы на драконаўскія падаткаабкладанні дзяржавы, фірма — спонсар шматлікіх мерапрыемстваў, штомесяц пералічвае некалькі тысяч долараў на будаўніцтва Праваслаўнага комплекса пры царкве “Усіх тужлівых радасць”.
“Дайнова” — прэзідэнт Адам Палюховіч. Фірма стала прытчей во язытцех: “Дайнова, дай снова!” — фінансуе многія нацыянальныя праграмы і праекты: фінансаванне ажыццяўляецца з чыстага прыбтку, пасля таго, як заплочаны ўсе падаткі дзяржаве. У нас дурная дзяржава, таму што трымаецца на бязглуздых законах, у нас дурныя людзі, якія кіруюць і прымаюць такія ж дурныя законы, але ёсць яшчэ самаахвярныя прадпрымальнікі, якім хоць ты пры жыцці стаўляй помнікі, таму што пры такой сістэме законаў умудрацца зарабляць грошы ды яшчэ знаходзіць мажлівасць для мецэнацтва і даваць лішку на добрую справу — звышнатуральна! Куды глядзіць прэзідэнт? Ці ЛУКАшэнка ўсё лукавіць? (Вось толькі зараз наступіла азарэнне: дык вось дзе таямніца фірмы “ШЭНКА”, што грошы Азаронку адпускала на “Нянавісць”? А хто ж грахі адпусціць? Ну, до лукавіць, прэзідэнт, спадар-таварыш лукаШЭНКА…). Чаму няма закона аб мецэнацтве? Фірмы-спонсары, як мінімум, павінны быць пазбаўлены падатка на культуру? Бо ўжо выплочваюць гэтыя грошы прамым назначэннем. Мала таго, не гледзячы на тое, што грошы выплочваюцца з чыстага прыбтку (усе падаткі джяржаве заплочаны на месцы!), калі грошы прыходзяць на канкрэтную справу, на месцы зноў лічацца “новым прыбыткам” і зноў падатковая сістэма раскручвае на ўсё катушку выплаты. Гэта двайное, ці нават трайное падаткаабкладанне! Лічыце, што гэта восьмы цуд свету: як пры такіх законах бізнесмены сёе-тое яшчэ могуць ашчаджаць для культуры — загадка славянскай душы, нават папуасы, пры такой абдзіралаўцы схапіліся б за дубіну.
Словам “дайнова” называлася адно з балцкіх плямён яцвягаў, лічаць, што яцвягі асіміляваліся і зніклі каля тысячы гадоў таму. Паходжанне слова прасачыць нельга. “Здань — яцвяг кудлаты” — пішаў у адным з вершаў Міхась Шэлехаў, паляшук па нараджэнню, які не баіцца смерці, таму што моцна любіць жыццё. Мы — нашчадкі яцвягаў, зусім не такія як беларусы, сціхотныя і рахманыя, у нас іншая ментальнасць, падобная да ментальнасці камікаддзе — нам няма чаго страчваць. Гэта яцвяжская кроў Кірылы Тураўскага, уліўшыся ў усходнеславянскі этнас апладніла духоўнасць і літаратуру. Мы зусім не талерантныя, у нашым сэрцы — вулкан! Радуйцеся, пакуль мы з вамі — але калі вы, так званыя, этнічныя беларусы, будзеце вельмі доўга маркотна гуляцца сваімі святынямі, так нічога і не вырашыўшы, — мы адыйдзем у бок і вы знікнеце за адно стагоддзе, а ваш старэйшы шматмільённы брат счэзне за дзвесце-трыста гадоў. Вось так, вы пакуль яшчэ дзеці ў параўнанні з намі: пагуляецеся яшчэ з паўвека, а там будзем вырашаць мы, дзяды, якія вас спарадзілі. Пра што гэта я?
А… пра яцвягаў. Было племя “Дайнова”, блізкае сугуччам слову “ДАНАВА” — калена радоў ізраільскіх, з якога, паводле падання, народзіцца Антыхрыст. Што спрыяе ўсталяванню ўлады Антыхрыста? Бізнес ці нацыянальная ідэя? Бізнес імкнецца да скасавання дзяржаўных межаў, да інтэграцыі, да абрушэння дзяржаўных сістэм (неабходныя ўмовы ілжэхрыста), а нацыянальная рух, наадварот, накіраваны да самаідэнтыфікацыі, да утварэння моцнай нацыянальнай дзяржавы, незалежнай і вольнай. Гэта з аднаго боку, таму што любая моцная дзяржава, як костка ў горле паслугачам д’ябла, а з другога — германскі нацыянал-сацыялізм узгадаваўся таксама нацыянальнай дзяржаўнасцю. Думайце самі, я не ведаю — толькі сказаў, а вырашаць вам. Мяркую, калі і ёсць у грамадскіх адносінах мінімальны працэнт спантанна-выпадковых з’яў, то Слова, якое Дух, не можа выпадкова прыклейвацца назваю.
Здаецца Іаан Кранштацкі, калі ў яго спыталіся парады перад выданнем дачкі замуж, сказаў: “Каб даваедацца, што за чалавек жаніх, дастаткова іншы раз прыслухацца да яго прозвішча, яно таксама нешта можа сказаць”. Што мы, грэшныя людзі, можам дадаць да сказанага?
Працягну свой адступ аргументамі, узятымі з кнігі “Расія перад другім прышэсцем”: не верыце мне, — паверце святым, якія бачылі наперад усе вашы рэвалюцыі за сто, трыста, чатырыста гадоў. І многае ўжо здзейснілася. Мая справа сказаць — выбіраць прыйдзецца вам. Можна і адным стрэлам забіць некалькі зайцоў, калі кожная шраціна патрапіць у вока.
Раскажу яшчэ пра “Фацінскую тайну”. Значыць так, з мая па кастрычнік 1917 года Божая Маці шэсць разоў (13 мая і 13 чэрвеня, і яшчэ чатары разы трынаццатага чысла ў ліпені, жніўні, верасні і ў кастрычніку) з’яўлялася партугальскім пастушкам 10-ці гадовай Лусіі, 8-мі гадоваму Францыску (памёр у 1919-ым годзе) і 7-мі гадовай Жансіце (памерла ў 1920-ым). Дзеці паміралі дасягнуўшы дзесяцігадовага ўзросту, засталася жывой толькі Лусія, якой тады было дзесяць гадоў. Пачынаючы з другога З’яўлення Божай Маці, сведкамі былі суадносна 50, 4000, 18.000, 30.000 і 70 тысяч веруючых з усёй Партугаліі, якія зыходзіліся на “Цуд сонца”, не гледзячы на варожую кампанію афіцыйнай прэсы.
У час трэццяга З’яўлення 13 ліпеня (перад першай спробай захопа ўлады бальшавікамі ў Расіі) Багародзіца сказала дзецям: “Калі вы зробіце так, як вам скажу, многія душы займеюць паратаванне і ўсталюецца мір, але калі людзі не перастануць крыўдзіць Бога, то ў часы Пія ХІ пачнецца новая, больш жудасная вайна. Калі ўбачыце азораную невідочным святлом ноч, ведайце, што гэта вялікае Знаменне, пасланае Богам, каб паказаць, што Ён пакарае свет за ўсе злачынствы пасрэднасцю войнаў, голада і ганенняў на Царкву і Папу. (Ззянне з’явілася перад пачаткам Другой сусветнай вайны ў ноч з 25-га на 26-е студзеня 1938 года пры Папе Піі ХІ). Для таго, каб перашкодзіць гэтаму я прыйду вытрабаваць пасвяшчэнне Расіі Майму Беззаганнаму Сэрцу… Адзначым тыя абставіны, што апошняе з’яўленне Божай Маці 13 кастрычніка — гэта канун Пакрова Прасвятой Багародзіцы — у гэты ж час, калі ў Партугаліі канчаўся “Цуд сонца”, у Расіі пачынаўся літургічны дзень Пакроваў, і ўся Расія спявала: “Днесь благоверные люди светло празднуем, осеняеми, Твоим, Богомати, пришествием…” Гэтае свята было апошнім перад захопам улады бязбожнікамі. Так пачалася Галгофа Расіі. (Звярніце ўвагу на сугучнасць: “Расія—Лусія”, апошняй цяпер 88 гадоў і яна застаецца нязломнай, хаця цалкам паслухмянай у сваім манастыры — адна яна супраць усіх застаецца вернай абяцанню, якое дала Царыцы Нябеснай 78 гадоў назад. Ватыкан маўчаў і хаваў ненадрукаваныя часткі фацінскай тайны ў сейфах. 13 мая 1981 года (у дзень Першага з’яўлення) адбылося пакушэнне на жыццё Папы Іаана-Паўла ІІ. Ён безумоўна зразумеў, што гэта быў напамінак, таму што яшчэ ў шпіталі запатрабаваў “справу Фацімы”… Праз год — палёт у Фаціму, падзяка за сцаленне… пасвяшчэнне… Каго? Прысутныя стаілі дыханне. Расіі?... Не, свету… Але Лусія кожны раз нагадвае, што пасвяшчэнне не адпаваядае патрабаванням Божай Маці. З таго часу вельмі часта пасвяшчаецца, то свет, то Царква, то род чалавечы, як гэта было 13.05.91 года, але…
Хай кожны адкажа на пытанне аб прычынах зацятай упартасці і аб страшнай адказнасці, якую Рым узяў на сябе…”
З прыведзенага прыкладу яшчэ раз можна пераканацца, што ў свеце НЯМА выпадковасцяў ні ў прозвішчах, ні ў імёнах, няма безсэнсоўных супадзенняў у лічбах і датах. Усё законамерна і гарманічна таму, што падпарадкавана вышэйшай логіцы, якая пакуль для нас не зразумелая. Некалі нам усё дакладна растлумачаць.
Прабачце зноў за мой адступ,
Паедзем далей.
Адстукаем на клавішах “Ятрані”
Знаёмых прозвішчы, сяброў па Беларусі.
Што нам да “Тайны Фацімы”?
Але ж мы мусім,
Бо пад адзіным сонцам мы,
Павінны ведаць, што вычвараюць эфіёпы?
Якое там надвор’е над Еўропай?
Урэшце рэшт урэзаць можна дуба,
Або раптоўна склеіць ласты —
Трэ хоць зрэдку, хлопцы, думаць,
Каб у свой час прыкрыкнуць: “Злазьце!”,
Каб навечна ў дурнях не застацца
І канчаткова не спазніцца,
Як той Валера Пазнякевіч, (21)
Ужо, напэўна, прыпазніўся,
І з кніжкаю, магчыма, позна
Нарадзіўся… Ці Познер —
Журналісты, чаго ён раптам так узбіўся:
Раздаць саўдэпаўскім рабочым
Праменні статуі Свабоды —
Чаго ён хоча?
Усім вядома, што за морам
Цвіце суцэльная Гамора,
І зноў жа прозвішча гаворыць
Пра гэтае ж і ў Пазняка.
21. ПАЗНЯКЕВІЧ ВАЛЕРА —беларускі бард. Можа і выкрышталізуецца ў паэта, але людзі кажуць, тое, што хутка загараецца, хутка ж і згарае. Пазнякевічу трэба вывучыцца не спазняцца, а гэта значыць, даводзіць тое, што задумаў, да лагічнага завяршэння. Пауль яго прозвішча нас не падманвала: шмат амбіцый і грандыёзных планаў ператварыліся ў тры пшыкі. Дай нам Бог памыліцца ў ім, таму што паэты усё ж такі — выключэнне з правілаў. Пра што не скажаш пра Пазняка-палітыка (які ж ён паэт?). Пазняк ніколі не прыйдзе да ўлады — так гаворыць ягонае прозвішча, калі і атрымаецца штосьці — то сядзе толькі на разваленым. Верагодна, што Зенон ужо спазніўся назаўсёды, бо апошнія выбары маглі стацць для яго зорным часам, але ж палітык не паспеў ажаніцца (што немалаважна), не паспеў прыняць праваслаўя (што вызначальна для праваслаўнай большасці), не змог адкараскацца ад вобраза “нацыянал-фашыста”… Так можа стацца, што Зенон заўжды будзе спазняцца, не дарэмна, яго славуты цёзка філосаф дагаварыўся да таго, што руху не існуе, а хутканогі Ахілес ніколі не дагоніць марудную чарапаху. Чалавек нясе праз жыццё, як уласны крыж, цяжар свайго імені і прозвішча, які надзяліў яго Бог.
І ў нашым часе хуткацечным
Да “Герадотавага мора” (22)
Міхась прыплёў ветэрынара —
А я падумаў: пра мяне…
22. “МОРА ГЕРАДОТА” — назва паэмы Міхася Скоблы. Герадот, бацька гісторыі, даў апісанне плямён, якія насялялі басейн Прыпяці, пазней Палескую нізіну і пачалі называць “Морам Герадота”, хутчэй за ўсё, што гісторык патрапіў на Палессне ў час веснавога павадка.
Бо я ж калісьць вучыўся ў Пінску
І так яўрэйчык нам казаў,
ЛІКворнік — прозвішча яго,
Спытаць вы можаце пра тое
У Левага Анатоля, (23)
А ён у Янаве жыве,
Цяпер вядома — толькі п’е…
23. ЛЕВЫ АНАТОЛЬ — мой лепшы сябар у часы вучобы ў Пінскім сельскагаспадарычым тэхнікуме. Жыве ў палескім горадзе Іванава (Янаў-Палескі), Янова, Янава… Мясцовых жыхароў завуць “лабарамі”, паводле падання, якое сцвярджае, што горад заснавала нейкае племя Лабараў. Левы захапляецца паляваннем і развёў дома цэлую сабачарню, як некалі і марыў у юнацтве. Працуе ветэрынарам. Абаяльны чалавек. Некалі разам вучыліся іграць на гітары, але калі гадоў два таму былі з Кастусём Герашчанкам у Іванаве, Левы ўсё здзіўляўся: “Няўжо я таксама калісьці іграў на гітары?”.
Не можам ведаць мы наперад,
Што нам спатрэбіцца ў жыцці?
Якою справай будзем ратаваць сябе,
якой карміцца будзем —
таго не ўведаць людзям.
Мой дзед Мікола вучыў заўсёды так:
“Усё рабіць вучыся, умей усё —
не ўсё рабі, што ўмееш!
Навуку за плячыма не насіць:
умей касіць і дровы секчы,
спяваць вучыся — жыццё навучыць плакаць;
умей зрабіць калыску і труну…”.
(Па-нашаму, то “гроб”, “дамоўка”, “дамавіна”…).
Мы ўсе павінны вярнуцца ў Родны Дом,
у Дом Бацькоўскі, Вечны і Адзіны,
хоць блудным сынам
з цяжэзнай ношкай за плячыма
сваіх грахоў, прыпасці к вобую Айца:
“Прабач, прымі… Вярнуўся я…”
“У чэравен не вучыцца ніхто” —
заўсёды маці гаварыла.
Не можам ведаць мы,
што нам спатрэбіцца для працы,
якою справай апраўдацца
насмелімся перад Айцом Нябесным,
ці будзем толькі спадзявацца
на Яго літасць…
Таму й вучыліся ў юнацтве два Толікі,
не ведаючы долі,
не забаўляцца танцамі,
вучыліся спяваць,
не пазіралі на дзяўчат — услухваліся ў песні,
акорды бралі да крыві —
і, як запавет юнацтва,
гітара мовіла: “Жывіце, братцы! —
вось нотаў сем,
як сем грахоў смяротных
на дзесяці дарогах запаведзяў Божых,
вось струн вам шэсць,
як шэсць пачуццяў чалавечых.
Бярыце ў сэрцы песню,
мо дапаможа вам падняцца,
і душою уваскрэснуць?”
Жыццё вучыся —
дурнем паміраеш!
Яму навука не пайшла,
а я — спяваю…
Чаму? — не знаю.
І нат не ведаю й цяпер:
на суд ці апраўданне
мне будзе кожны верш,
што я складаю?
Пара ўжо тут і разабрацца,
хто левы з нас, хто правы?
Хто крыва крочыць, а хто прама?
І хто з якой нагі ўстае?
Служыцьме Богу хто,
а хто прыстане к сатане
паслугачом для чорных спраў?
Не думайце, што я лічу сябе заўсёды правым —
да левага кругі захлёстываў і я,
і жыў таксама некалі ў Янове.
Дык вось, ЛікВОРНІК гэтак і гаворыць,
Што “лекар медыцынскі чалавека лечыць —
Ветэрынарны — чалавецтва”.
Пра гэта вы ў любога канавала
Спытайцеся ля гастранома
(Ветэрынары ж — забулдыгі?),
Перакладу па-руску вам,
Бо ў нас яны ні ў зуб нагою,
А што ім: круцяць капыты, хвасты...
Ну, словам, дойным тым каровам.
Спытайцеся:
“Почему говорят, что медицинский врач
лечит человека, а ветеринарный — человечество?» —
Вам там культурна і раскажуць,
Ды, праўда, толькі пад сто грам.
Сто грам?... Сказаць па-праўдзе,
Калі рабіў ветэрынарам,
Ні кроплі ў рот тады не браў я
І гаварыў: “Гарыце гарам,
Хто разбаўляе пачуццё
Цвярозых думак “чэмергесам”,
“Чарнілай”, “чачай”, “самагнётам” —
Во колькі назваў у атруты:
Гарэлка, спірт, бурда і брага…
Не забываў ні на мінуту:
Чым болей п’еш, — тым болей прагнеш!
Мяне, цвярозага, як шкло,
Забралі ў войска — там пайшло:
Алкаў цяпер і алкаголь,
Каб прытупіць салдацкі боль.
Глядзеў на п’янку ўжо іначай,
Віно размешваючы чачай.
І семсот трыццаць сутак
Налева і направа крыў я матам,
І грэўся спіртам на “Губе”,
А пасля войска — зноў дахаты,
І завязаў…
Круціў хвасты, ну, словам, дойным тым каровам…
Тры месяцы я дома пратрымаўся
І на свой хлеб у Янава падаўся.
І вось за Пінскам, ля маста,
Бетонка ёсць, і там
Загінуў бацька мой —
І я — з Янова ў Таўмачаў (24),
Бо кажа маці: “Я адна…
Здурэю тут за год у хаце”.
24. ТАЎМАЧАЎ — родная вёска. У дакументах пішуць “Толмачево”, напэўна, з татарскай мовы — “тлумачыць”, “толмач” — перакладчык.
Раніцай 5-га верасня 1961 года мая маці Кудласевіч (Флор’яновіч) Елізавета Пятроўна, падаіўшы групу кароў, нарадзіла мяне на свет 12 хвілін 12-га. Яна заўсёды ставіла акцэнт менавіта на такой падачы і падкрэслівала, што я быў народжаны, як і Збавіцель, амаль што “у яслях на саломе”. За паўгода да майго нараджэння была нават “віфліемская зорка”, якую запусцілі з Гагарынам (птушынае, лётнае прозвішча). Пасля гібелі бацькі маці ў другі раз выйшла замуж і ў трэцці раз змяніла прозвішча, цяпер пішацца КАЦЭВІЧ.
Па вулічнаму род па бацькавай лініі завуць “Пінчукі”, па матчынай — “Пісаравыя”: рады ганаровыя, былі калісьці заможнымі. Маім выхаваннем у асноўным займаўся дзед Мікалай ды дзядзька Васіль, бацькаў малодшы брат. Самому бацьку за працай , якая была ў яго на першым месцы, не было часу. Абодва дзяды (дзеда па маці звалі Пятро, яго гулагаўскую адысею я апісаў у апавяданні “Пятро, грузі жыта”) прайшлі Калыму, абодва вярнуліся і памерлі сваёй смерцю. Застаў двух сваіх прадзедаў і прабабку Васілісу. Прадзед Іван лічыўся вялікім знахарам на Палессі, дапамагаў хворым, улагоджваў сямейныя канфлікты. Родныя не верылі ў яго здольнасці. Калі бацьку прыспічыла ажаніцца ў 18-ці гадовым узросце, прадзед Іван сказаў: “На маёй далоні мох вырасце, калі мы Ляксея да арміі жэнім”. Бацька, не зважаючы на грозьбы, ажаніўся да войска, а моху на прадзедавай далоні, колькі не ўглядваўся, я так і не ўбачыў.
У пятнаццаці кіламетрах ад Таўмачава — старажытны горад Тураў, дзе безвыездна пражыў усё жыццё першы ўсходнеславянскі пісьменнік Кірыл Тураўскі, празваны за красамоўства Златавустам. Так што карані маёй зямлі і майго роду не даюць спакою і праводзяць ток праз маё сэрца.
Ну там слясарыў…
І на завод у Гарадок
Затым паехаў працаваць.
І вось “Гарбаты” Міша
(У нас гавораць “Плямаваты”),
Як заварыў перабудову —
І я паверыў, што змагу!
І напісаў тады паэму
“О большой проблеме” —
Я так скажу, што на заводзе
Яе зачытвалі да дзірак.
Праз дзіркі бачылі жыццё
Дзяржавы нашай непрыкрытым,
І ўся брыгада рагатала,
Мне дружна руку паціскала,
Вядома, штосьці налівала —
Замест мянушкі “Вэ. Высоцкі”
Мяне паэтам і празвала.
Ну, значыць, так: Дэ. Гарадок…
Падкінуў ліст я Шэлехаву (26)
(У нас была там кінагрупа),
І запрасіў: давай да нас!
А Міша мне прамой наводкай:
Літаратурны Інстытут!
25. МІХАСЬ ШЭЛЕХАЎ — вялікі славянскі паэт. Так лічу я — вы можаце не пагаджацца, асабліва паэты, таму што кожны лічыць вялікім толькі сябе, але хто з вас аданачасова пішу па-руску, па-беларуску ды яшчэ і па-украінску. Хто займаецца перакладам, спявае песні пад гітару, піша п’есы, цудоўную прозу і артыкулы? Няхай нас разсудзіць час.
Шэлехаў першы чалавек, які заявіў мне прама: “У цябе ёсць што сказаць людзям!”. Дапамог паступіць у Літаратурны інстыту: “Прышлі мне ўсе свае вершы, — напісаў ён, калі я звярнуўся да яго за парадай. Я даслаў вершы, якія меў на той час, ён адабраў лепшыя, адрэдагаваў, нават перадрукаваў на машынцы і прыслаў назад з парадай: “Посылайте стихи не в одном экземпляре (па умовах творчага конкурсу патрабаваўся адзін экземпляр), а в трех-четырех, как минимум. Чем больше экземпляров вы пошлете, тем больше вероятности, что стихи вообще кем-нибудь прочтутся. Как во всяком бюрократическом учреждении (Литинститут не исключение) в Литературном тоже есть своя бюрократическая машина, благодаря нестандартному подходу, она должна дать сбой”. Я так і зрабіў. Так і здарылася. Праз месяц атрымаў адмоўны адказ, праз дургі — зноў адмоўны, і толькі на трэцці раз прыйшло запрашэнне на экзамены.
Дзіўная рэч, Марына Нікуліна, мая аднакурсніца, тры гады паступала з аднымі ж і тым ж вершамі, і толькі на трэцці год прайшла творчы конкурс. А затым з тымі ж вершамі заняла першае месца на паэтычным фестывале ў Дрэздэне, патрапіўшы ў дзесятку лепшых паэтаў Расіі.
Шэлехаў глыбока праваслаўны чалавек. Жыве ў Мінску, працаваў галоўным рэдактарам кінастудыіі “Беларусьфільм”, у часопісе “Беларуская думка”.
Мо заплаціў камусьці штосьці,
Бо грошы — то немалаважна,
Ды я аддам апошні шэлег
Памерлым.
Верую ў Хрыста!
І хутка, хутка ўваскрашэнне,
Ну, словам: СЛУХАЙЦЕ МЯНЕ!
Мо заплаціў камусьці штосьці,
Тады ён быў выдатны “плут”
(А тут я крыху падкузьміў —
Бо рыфмы пруць і пруць).
Са мною жыў Валера “Ключнік”
Прабачце, Ключнікаў (26) яго
І голас раптам засіпеў —
Там штосьці з гландамі было.
Цяпер пад лічбай дваццаць шэсць
(Так Бог мне даў і ў дваццаць шэсць
Памёр калісьці Багдановіч)
Зноў прачытайце тлумачэнне-зноску,
У дадатак: я жыў калісьці ў дваццаць шостым,
Калі яшчэ вучыўся ў Пінску,
І дваццаць шостага — Чарнобыль…
О, Божа! Колькі супадзенняў?
Хоць зноўку падай на калені
Прад Тым, хто адыйшоў ў трыццаць тры,
І столькі ж лёс адмераў мне па сёння,
І на такой жа я пішу старонцы?...) —
Што ж, прарывацца будзем у бясконцасць!
Пінск… Дакладней, — Тэхнікум-Галева…
Ідзеш… бярозкі там… Налева
Ну, вось і тэхнікум… Там з Левым
Анатолем вучыліся спяваць, і
Там у дваццаць шостым я і жыў.
Ключом Апостала Пятра
Адчыняць некалі нам дзеверы
За браму вечнага жыцця.
Цяпер жа “ключ” пад зноскай дваццаць шэсць —
Чытайце сэнс маёй паэмы
І адамкніце вашы душы.
26. КЛЮЧНІКАЎ ВАЛЕРА, — нарадзіўся ў вёсцы Сямігосцічы. Паходжанне назвы вёскі мясцовыя жыхары тлумачаць паданнямі, сэнс якіх зводзіцца да лагічнай звязкі: прыйшло сем гасцей — засталося сем касцей…
Да містыкі лічбаў. Лік СЕМ адлюстроўвае паўнату ўсякага дзеяння і здарэння. (Нядаўна я запісаў на рыдыё “плач-прычытанне” па Лісцьеву. Твор немагчыма выканаць двойчы, выконваў Міхась Басякоў — ён з тых беларусаў, якія сто гадоў таму пайшлі “самаходам” за Урал у пошуках лепшай долі і, жывучы сярод чужых народаў, захавалі мову, і звычкі, і веру сваю… Міхась, адплакаўшы, выдыхнуў: “Усё!” . Пасля плача доўга не мог гаварыць, але якое здзіўленне было пазней, калі я зняў хранаметраж і атрымалася секунда ў секунду роўна сем хвілін — вось дзе загадка для скептыкаў: як можа душа чалавека да самага донца вымераць паўнату бяды, болю і слёз?)
Чаму я, здавалася б, падаю ў сказе зусім не абавязковы матэрыял? Чаму тлумачу вядомыя мне назвы вёсак? Чаму ўплятаю ў тканіну паэмы так многа людзей? А як ідзе жыццё? Ці ўпэўнены ты, што той чалавек, які зараз ідзе насустрач і імя якога яшчэ не ведаш, ці ўпэўнены, што ён не пераверне твой светапогляд? Ці не можа быць так: пазняёміцеся, пасябруеце — і ў будучым гэты чалавек пераменіць твой лёс, выпадковая сустрэча будзе здавацца цудам, бо пазней у тваіх успамінах стане лёсавызначальнай. Ніхто не дасць гарантыі, што так не здарыцца. Жыццё ідзе хаатычна, насуперак усякай логіцы, нібыта выпадкова — але так толькі здаецца павярхоўнаму погляду, калі не паглыбляцца ў прычыны і следствы. Усё законамерна. Так пісаўся і “Сказ NOMEN”, яшчэ за дзень да напісання, пятага студзеня, і ўявіць сабе не мог, што будзе пісацца нешта падобнае. Пачаўся таямніча і не зразумела для мяне, як раптоўна ў час летняй спякоты абрушваецца з неба навальніца, як нараджаюцца дзеці, як прыходзіць разуменне якой-небудзь ісціны: праз нязначную дробязь раптам адкрываюцца таямніцы быцця.
Чаму тлумачу вядомыя мне назвы вёсак? Гэта патрэбна не для таго, каб заблытаць вас, а для таго, каб і вы зразумелі: мы знітаваныя сваім лёсам з мільёнамі людзей, што жывуць у нашым часе, з мільярдамі звязаны, якія адыйшлі і якія народзяцца потым. Кожны чалавек непаўторны і ўяўляе сабою дарагую каштоўнасць. Можа так быць, што мая бабулька, якую ведаюць толькі блізкія, для развіцця чалавецтва акажацца больш каштоўнай, чым Дантэ ці Шэкспір. Гэта парадаксальна, але мы прасочваем толькі палову прычын і наступстваў, другая палова схавана ад нас за мяжой смерці. Хачу, каб вы гэта зразумелі, наколькі каштоўны кожны чалавек і што мова нашая ад зямлі і ад Бога, дадзеная нам у карыстанне, стала каменем, адрынутым будаўнікамі, можа раптоўна легчы ў аснову вугла. І калі мой прапрадзед назваў балотную ягаду “журавінкай”, то частачку душы пакінуў у гэтым слове. Вось і ёсць: журавінка, журавінка — прыгожае слова, чырвоная ягада. І каханую можна назваць: “Эх, журавінка ты мая, любая!”. Гэта для рускага чалавека ягада не такая жыццядайная, скажам, як для палешука (розныя душы) — хоць ягада тая ж самая, а слова інакшае — клюква. І што атрымаецца, калі паспрабуем акампліменціць чужым словам: “Эх, клюквачка ты мая!”, бо рускі душою бачыў у ягадзе толькі занудліваю работу збірання "кляваць" на балоце ягаду, а беларус бычыў прыгажосць.
Вось ключ для разумення майго Сказа: што ёсць мова для народа? Калі б мне патрэбна было наняць злодзея — пайшоў бы да цыгана; калі б спатрэбіўся гандляр — зафрактаваў бы яўрэя, ці каўказца; калі б з’явілася б патрэба выпіць “на траіх” — звярнуўся б да рускага. Гэта не гаворыць пра тое, што літаральна ўсе рускія алкаголікі, а грузіны — гандляры цытрусавымі — проста канкрэтнай нацыі ўласцівы пэўныя схільнасці прадвызначанасць да той ці іншай справы. Не дарэмна ўсе анекдоты пачынаюцца: купіў Абрам, выпіў Іван… пайшоў чукча на паляванне. Цяжка аспрэчыць факт, што кожны этнас мае свае адметныя рысы, толькі яму ўласцівы склад душы і духоўны досвед, эквівалентам душэўных якасцяў і выступае мова. Выракацца сваёй мовы — адварочвацца ад сваіх продкаў, парушаць Божую запаведзь. Гэта лёгка зрабіць таму, хто не помніць ні бацькі свайго, ні маці — “Івану бязроднаму”. Мне выпала шчасце ведаць сваіх продкаў да трэццяга, а па расказам — да пятага — і не магу дазволіць сабе перакрэсліць тысячагадовую работу іхняга Духу, замацаванага і сцверджанага ў Слове. Хіба ж яны, Мікола, Іван, Пятро, Паўло, Даніла, Антон, Васіль, Навум… — дарэмна жылі на гэтай зямлі? Не гаворачы пра тое, што гэта грэх перад Богам (магчыма, і смяротны грэх: супадзенне ў Апакаліпсісе з нашым Чарнобылем — ці не ёсць кара беларусам, каб яны адумаліся?). Вось вам і сорак саракоў, вось і пачатак адліку вечнасці, які пачынаецца на саракавы дзень пасля смерці цела… Вы разумееце? Я — не! Але калі памрэм, там нам усё растлумачаць.
Лепш разабрацца тут, пасля смерці таксама баліць, але за смерцю — позна! Успомніце Вавілонскае стоўпатварэнне: была ў людзей адна мова — і што яны ўдумалі рабіць? Прыгадайце новы вавілон Савецкай вандэі, калі ў перспектыве бачылася адзіная мова і адзіны савецкі народ. Як і ў далёкай мінуўшчыне, спусціўся Госпад на зямлю і сказаў: “Вось, адна мова ў іх, і што яны ўдумалі… І не пакінуць гэтага. Зблытаем мову іх, каб адзін не разумеў гаворкі другога…”. І стала так. І не разумее армянін азербайджанца, а рускі чачэнца не разумее. І рассеяў іх Гасподзь адтуль па ўсёй зямлі. А што хацелі людзі? “Зробім імя сабе!” , — гаварылі яны ў біблейскім Вавілоне, тое ж паўтаралі і ў нядаўнім. Зноў гардыня. Калі Бог зблытаў мову, ці не караў за гардыню? Ці не самы цяжкі грэх — г а р д ы н я! Ці не ўзбуяны гардыняй паўстаў Чорны Ангел на Бога? Ці не пасаджаны грэшныя душы ў клетку, у турму слабога цела, каб вучыліся расціскаць, расплюшчваць у сабе гардыню, рассаднік усякага зла на зямлі, каб вярнулія туды, адкуль прыйшлі: у Вечны Бацькоўскі Дом. Ці не таму і “гроб” па-беларуску завецца яшчэ і дамавінай, дамоўкай? Ці не памыў Божы Сын ногі апосталам, даючы прыклад нам грэшным? А на судзе як падымем вочы свае? Хто мы самі па сабе, што высільваемся худасочным розумам, шчэмячыся, як жабы на пень, выдумляючы новыя шляхі — чарвякі, не болей! Без Божай моцы і жыватворнай сілы, без нябеснага агню — мы тля, пацяруха, попел…
Але ж для нечага і мы патрэбны для Ўсясветнага домабудаўніцтва, патрэбны такія, якія ёсць, са сваёй мовай — з чужою будзем інакшымі душою. Мы не горшыя і не лепшыя ад іншых, але людзі кажуць, што нам дарована адна з самых мілагучных моваў свету. Для чаго? Пэўна, там, ля падножжа Вечнага Прастола мова не патрэбна, але там запатрабуюць прыгажосць душы — а душа ўзрастае толькі Словам.
Душа беларуса ва ўнісон і адэкватна ўспрымае толькі родную мову, таму што ў беларускай душы, як і ў ва ўсякай іншай, пульсуе Дух і водгалас продкаў, і гэты Дух адгукаецца толькі на роднае слова, што некалі выйшла з гэтай жа беларускай душы. Тупамозглы атэіст можа сказаць, што ўсё перадаецца генамі. І калі я з беларускім складам душы, з беларускаю крывёю ў жылах хачу разабрацца ў сабе, то павінен карыстацца роднаю моваю, каб не было дысанансу ў разуменні і сутнасці — і толькі пры такой умове я магу штосьці зразумець… Што для адных “благо” — гэта значыць “дабро”, то для другіх “блага” — “дрэнна”; для іх “лік” — усё роўна, што “святы”, “Божы”, а для нас “лік” — гэта толькі “сем” ці “трынаццаць”; іхні “лик” у нас абліччам завецца, іхні лік, божы ці чалавечы — у нас проста “твар”, але па-іхняму наша аблічча, што мы называем яшчэ і тварам — усё адно што “тварь дрожащая”, ТВАРЬ… У нас быдла, скаціну завуць таварам — і ў іх, і ў нас “тавар” — тое, што прадаецца і купляецца. Вось і гандлюемся і не можам паразумецца. Мы разумеем іх таму, што ведаем мову іхнюю, яны нас ніколі не зразумеюць, бо не знаюць душы нашай; гавораць некаторыя з іх: “Няма мовы ў нас!” — гэта значыць няма душы? Але ж мы — жывыя! У іх “мова” — гэта “язык”: каб не выйшла так, што нас нібы карова языком злізала, іхнім языком мову нашую, беларускую. Грэх гэта, вялікі грэх — не чапайце Божае. Не ад злабы, ад неразумнасці чалавечай вычвараюць такое. Трэба разабрацца, разабрацца ў сабе і сусвеце неабходна, а без мовы — немагчыма. Ад гэтага залежыць: куды ідзём? І ці прыйдзем хоць некалі? І ці будзем жыць вечна? Гэта не дробязь — гэта ўсё! Як вытлумачае сябе чалавек — так ён і жыве, так і арыентуецца ў жыццёвых шляхах. Калі сляпы вядзе сляпога… а калі сляпыя вядуць цэлы народ, ці не завядуць яго ў прорву, што пеклам называецца? Я не відушчы, але ж бачу, што ў мяне пад носам адбываецца, як чарвяк распаленымі нервамі адчуваю, што дзеяцца ў маім лёсе, бо адчуў аднойчы, што такое РОДНАЯ МОВА! Не вытлумачыць сваё разуменне недавумкам. Адно скажу: ёсць душа і розум, які завязвае вочы відушчаму Духу, да пары да часу аблытвае падманнымі і мройнымі відовішчамі, выводзіць на тупіковыя шляхі, намагаючыся згубіць. Ёсць сляпцы, якія не ведаюць, што і яны чарвякі.
Няўжо мала прыкладлаў? Тысячы беларусаў пайшлі і яшчэ ідуць у рускую літаратуру. Дзе яны? Дзе наш Міцкевіч і Сыракомля? Дзе нашы нядаўнія сённяшнія? Згінулі, прапалі, як рудыя мышы ў полі. Адзіны з беларусаў па нараджэнню, якія хоць неяк прысутнічаюць у рускай літаратурнай прасторы — Ігар Шклярэўскі, і толькі таму, што пастанна жыве ў Расіі. Не можа дрэва расці без каранёў. Так і паэты … Так і ўвогуле чалавекі. Мова, як душа, -- жывая.
Калі не карыстаемся роднай, а ўжываем роднасную, то нагадваем сабою хірурга, што замест аластычных гумавых пальчатак наклаў металічныя, якія для турнірных баёў — не зайздрошчу хвораму, што ляжыць на аперацыйным стале, а хворы — гэта наша душа, народ наш, дзяржава! Усё, што тычыцца душы: грамадства, палітыка, навука, літаратура… Павінна быць у родным слове.
Чаму я тлумачу назвы? Гэта не вычур, а ключ да разумення майго сказа. У назвах, у словах роднай мовы хаваецца ісціна, і толькі праз пазнанне Ісціны ратуецца душа. Чаму Ісус Хрыстос быў укрыжаваны на Галгофе, што значыць “лобнае” месца? Думайце чарапамі, бо “Галгофа” па-яўрэйску — і ёсць “месца чарапоў”. Узыходзьце кожны на сваю Галгофу, як Хрыстос с Гефсіманскага саду родный мовы. І чаму Хрыстос, а не Сідараў ці Іваноў? Чаму іудзейскі народ, самы рэлігійны на той час, не прызнаў Яго? І чаму менавіта іудзейскі народ, а не племя мумбу-юмбу? Тысячагоддзі чакалі Месію, а калі прыйшоў — не прызналі. Цуды ўтвараў, хадзіў сярод людзей — і адверглі. Не нам судзіць. Адно толькі зразумела, што іудзеі разумелі: не жартачкі гэта назвацца Богам — з вечнасцю не жартуюць! Вось і прагнулі яшчэ раз і яшчэ раз пераканацца, каб не падмануцца ўрэшце. Вось і “зыйдзі” з крыжа, калі ты Госпад! І сталася, як Ён гаварыў: “У тры дні разбуру храм гэты і збудую новы” — адзінае абвінавачванне, якое змаглі знайсці супраць Яго. А Пілат маўчыць… Страшна яму. Хто іх разбярэ? “Умываю рукі… А, можа, адпусціце Яго, у вас жа Пасха? Не бачу віны на гэтым чалавеку”. А яны: “Вараву, Вараву!”. А Варава — разбойнік. Як жа так? Дзе ж праўда вашая? Не бачу віны на гэтым чалавеку, разбірайцеся самі… А яны: “Кроў яго на нас і на дзецях нашых!”. Вось і не любяць іх за Імя Ягонае. І новую запаведзь пакінуў: “Любіце ворагаў вашых”. А таго не ўцямілі, што храм — гэта душы нашы. Вось і ў другі раз сталася, як Ён гаварыў: і разбурылі храм Саламона, і месца зруйнавалі, і соллю пасыпалі, каб нават трава на тым месцы не расла… Ці можна было падумаць: цвярдыня. “Каменя на камені не пакіну”. Так і ёсць, хоць з двума канцамі палка, ды адна сярэдзіна: і вашым і нашым, і так і гэтак… А вы зноў думайце, заставайцеся з тым, з чым былі. Але хутка зноў адбудуць… Нечага ўсё няймецца ім. “І сядзе ў храме, яко Бог, і назавецца богам…”. У храме Саламона сядзе. Той, каторага яны чакаюць, ужо не той, таму што Ён прыйшоў дзве тысячы гадоў назад, а яны не хацелі пазнаць Яго, таму што ў свой час не змаглі сорак дзён пачакаць Маісея і зрабілі залатога цяльца і пакланіліся яму і яго зрабілі сабе богам. Яго і чакаюць яны, яму і хочуць служыць. Служаць і чакаюць, і ўсё робяць для яго прыходу. Бо храм Саламона хутка зноў адбудуецца, бо яны не проста хочуць, а прагнуць.
А раптам трэсне зямная вось у дзве тысячы дваццаць шостым? Ужо пракручваецца яна, выходзіць зямля на новую арбіту, вучоныя толькі цяпер і ўстрывожыліся, заўважаць сталі, а старцы тысячу гадоў таму гаварылі пра гэта — не верылі… Нешта носіцца ў паветры, новае штосьці — мяжа нечага… Столькі прарокаў, падумаць страшна: пальцам ткні, пападзеш у месію — адкуль толькі пладзяцца, павылазілі адкуль? Вось і я ў агульным хоры... А яны чакаюць, прыглядваюцца. Людзі кажуць, ужо нават мармур купілі. Іхні бог павінен сесці ў храме Саламона, але ж на месцы былога і будучга храма цяпер стаіць мячэць Халіфа Амара. І не забывайцеся, што “вагі ў золаце, якое прыносілі кожны год Саламону, мудрэйшаму з цароў іудзейскіх БЫЛО — шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць талантаў”. Пачытайце ў Бібліі, калі не верыце, і гэтае месца не прапусціце: “Хто мае мудрасць, аблічы лічбу звера…”, і ніжэй па тэксту — “І ўпала з неба зорка Палынь на трэццюю часць рэк” — трымайце ў розуме, што Прыпяць — трэцці прыток Дняпра, а “Палынь” па-стараславянсеку “Чарнабыл”. Нічога не забывайцеся, бо не можаце ведаць, што спатрэбіцца заўтра.
Іудзеі чакалі месію, а калі прыйшоў — не пазналі, а тыя, хто ўсё ж такі пазнаў — не прызналі, адверглі.
Гарланіў песні пад гітару…
Ну досыць, хлопцы, дзісь!
Але ж мяне нашчадкі не прабачаць?
Няхай правераць, ну, ей-богу,
Я заўтра Губскаму скажу
(З яго ж бо лёгкае рукі
Ёсць прэзідэнт цяпер такі —
Дарма, што Богу ён не верыць) —
Хай ён бяжыць да Лукашэнкі
І скажа: “Ёлкі-палкі, Саша,
Глядзі, чытай — то ж слова наша!” —
І хай чытае і не хае!
Няхай чытае, ён чытае…
Чытайце “Смуту” Федарэнкі,
Спадар-таварыш Лукашэнка,
Або “Гісторыю хваробы”,
Або Пятровіча што-небудзь,
Або Наварыча-Трушко “Рабкову ноч” —
Свінтух ён праўда:
Акно расквасіў у Сыса (2* – глядзіце ў канцы )
І не паставіў ні шыша:
Ні шкла, ні пляшкі нават —
Я сам не ведаею, як можна
Пасля ўсяго яшчэ й пісаць?
Ды штосьці ён даўно не піша,
Даўно Трушко я не чытаў…
Дык вось што, Саша, пакуль не ўставіш шкла
(Дарэчы, гэта ж “шэф” са Шклова?
Мажліва “Шурыкам” пацвельвалі ў дзяцінстве,
Завецца ж ён таксама Аляксандрам?) —
Дык вось: уставіш шкло
Сумесна з Любкай Шэлег,
У каршэнь пагоніш Шэляговіча,
Дазвол дастанеш Шэлехава Мішы —
Нарэшце, пасля гэтага ўсяго
Што-небудзь можа і напішаш
Зноў ячшэ, новага…
Я штосьці зашыпеў, нібы вужака —
Вось толькі зараз і заўважыў:
Шыпячых “шэ” чамусьці шмат —
А што, мо й гэта важна?
Часцей чытайце ДАБРАВЕСЦЕ!
Я знаю, што душою чысты
(У гэты момант, як пішу,
Таму на ўсё я маю права!)
А заўтра сёмае чысло…
І заўтра, хлопчыкі, Роздво…
Бяда, што ён не верыць Богу —
А мо падманвае мяне?
(Я зноўку тут пра Лукашэнку,
Ды зноў я Губскага прыпомніў:
На Макаёнка, на балконе,
Таму мо месяцы са два,
Мне атэізмус падаваў…
Ну што ж, пасля Роздва
Паверыць можа удвая?).
Цяпер пад’еўшы сытна,
Я вырашыў усё-ткі скончыць.
Не помню, вам ці напісаў я…
Лісты раскіданыя ўсе —
Так можна выпісацца ў вечнасць,
Бо я ж тры дні не спаў…
Вось тут збрахаў, калі дакладна
Для розных думных букваедаў:
Не спаў я гэтую, мінулую ноч,
І шчэ дзве ночы спаў я
Па дзве гадзіны і не болей.
Вось Вольга, што ў суседа,
Дзіцятка божае яна,
У сёмы клас, дарэчы, ходзіць —
Аддаў ёй першай прачытаць.
А потым, раз і — Вераніка!
Здароў, прыехалі і пшык!
Усё прайшло, раптоўна знікла
У тумане.
Хто вас падмане?
Вучыцца трэба і ў дзяцей!
Ну што з таго, што Вераніка, (27)
І расчняецца вось так:
“Вера” — гэта ўсім вядома,
Што без яе мы нікуды,
А “Ніка” ў грэцкай міфалогіі
Была багіняй перамогі.
Во, збіўся з рытма, ці здаецца?
27. ВЕРАНІКА САДОЎСКАЯ (цяпер КУДЛАСЕВІЧ) — мая жонка. “Вера” — гэта аснова, “Ніка” — тая, што прыносіць перамогу, САД, вядома ж — райскі... Толькі з верай у перамогу зможам праз цемрадзь прабіцца да святла.
Нарадзілася ў вёсцы Дзертнікі, што непадалёк ад Багданава, таму, напэўна, і добра дзярэ мне душу, гартуе дух (дарэчы, “хто не загубіць душу сваю, той не ўратуецца”, “зерне павінна спачатку памерці, каб потым прарасці і даць плод”). Царства наблізілася, трэба спяшацца, час пабег шпарчэй.
Вераніка лічыць сябе шляхцянкай, пэўна таму, што — каталічка. Хутчэй за ўсё з “басаногай шляхты”, што ў пазамінулым стагоддзі дзеля прывілей запісвалася ў каталікі. Гонару ў жонкі, як маку ў ступе, упартая, цвёрдая, як арматурына, але ж і бясхітрасная, празрыстая, як шкло. Пры такой арматурнасці такая яснавокасць? Мы з сынам (ён у мяне крэпкі мужык і праваслаўны) ваюем з ёю пакрыху, але каталіцызм пакуль не здаецца. Нічога, ваявайць дык ваяваць: “Наша вера правая, вера праваслаўная!” — гаворыць мой Мікола, калі яна адводзіць яго ў дзіцячы садок.
Ад штуршка жонкі Сказ і пачаў пісацца. Больш пісаць не буду, а то яна мне не даруе: такая жанчына на ўсёй зямлі адна — і што рабіць мне, як выжане мяне яна?
Як адказаць на ўсе пытанні?
Мне зараз гэта вельмі проста —
Ды ўсё адно, ці заўтра рана,
Ці праз год
Шмат знойдзецца абуха-
Цвердалобых, такіх як Масарэнка,
Што мне аднойчы гаварыў:
“Гідзіцца слова ты не так ужыў”. (28).
Ёсць нейдзе вершык у мяне,
Каму цікава — пакажу я.
28. МАСАРЭНКА АЛЕСЬ ГЕРАСІМАВІЧ — празаік, галоўны рэдактар часопіса “Першацвет”. Добры дзядзька, але занудлівы і скандальны крыху, праўда, шмат робіць для маладой беларускай літаратуры, хаця не ўсякая работа навідавоку.
Алесь Герасімавіч, перад тым, як гаварыць, што слова ўжытае не так — глядзіце слоўнікі хаця б. Яно вядома, хто калі — мог зразумець, што ў існага паэта на душы? Вы сказалі, што “свайго цела нельга гідзіцца”, гэта, маўляў, не па-беларуску. Ёлкі вас маталкі, хіба ж гэта не па-беларуску? Хіба вы не адчуваеце? Галоўнае, каб сэрца грэла і было зразумела — калі цёмная ноч на душы, то пачытайце трыццаць разоў Дабравесце паводле Іаана і зразумееце, што такое Слова — гэта раз!
Вы кажаце, не-пабеларуску? Ха! Мая маці заўсёды гаворыць: “Гідка дакрануцца да сябе”, або “які ты гідкі”, “гідар”, “гідота”… Дык хочаце сказаць вы, што лепш за мацеру маю вы ведаеце мову? Вы хочаце сказаць, на свет нікога не радзіўшы? — вось вам і два!
Яшчэ, дарэчы, чаго палескі “дыялект” вы адпіхаеце ўсяляк, гаворачы: не наша! Вось вам і тры, бо з-за такіх, як вы — прыйшоў з Палесся Шэляговіч, як таць у ночы, і ў нас Наварыча забраў — “сава была ахвоча глядзецца цемры ў вочы” (глядзіце “раз”). Эх вы, Алесь, яшчэ Разанаву вы цёзкі, які прасветлены увесь.
Што гаварыць, празаік рэдка разумеў паэта, няма чаго спрачацца, няхай вось тут чытач разсудзіць нас — вось вершык той, а то раскажаце па людзях, што я чагосць навыдумляў.
Ісціна
Спарадзіла мяне маці ў белы свет.
Апусціла на ламачча. След у след
Па карчах ды па балотах
Пацягнуўся я з ахвотай
За старой варажбіткай гарбатай
Ісціну сватаць.
Гаварылі: не гідзіся ты гарба,
Як дагоніш, аглядзішся –
Малада Жана-Ісціна…
Горб на спіне – гэта, браце, не бяда.
Торбу поўную не кіне,
Без пасагу не прынадзіш жаніха –
Вось і цягне, і скругляецца спіна.
Пасівелая аблудная карга
Захацела – апалудню прыкульгаў
Да старой варажбіткі гарбатай,
Думаў: ісціну сватаю…
Па карчах ды па балотах
З панядзелка да суботы:
“Што там?! Што там?!” – і ламота
У суставах,
Аж прыстаў я…
У нядзелю аглядзеўся –
Дзень святы –
І сумеўся:
Во брыдота!
Гэта ты? Ісціна?!
У цябе ж і спераду – спіна!
А правіць вам мяне не трэба,
Я сам сябе перапраўляю,
Свой крок дакладна вывяраю —
Усё драбяза…
А мову,
СЛОВА (29)
Паэты чуюць сэрцадухам адмыслова:
Забараняецца любому
Верш перакручваць сэнсам новым!
29. БОЖАЕ і слова ВЕРЛІБРА.
Ну ўсё! Ну хопіць! До ўжо…
Пара нарэшце спачываць,
А то панёс беліберду.
Няхай правераць, ну, ей-богу, (3*глядзець у канцы)
А раптам зараз прыйдзе Сыс?
Яшчэ казаў мне ён учора,
Што я не ўмею баляваць!
Ну вось і на!
У сведкі запісы паклічу,
Ды ўсё адно не вераць ім —
Тады паверыце ПІСАННЮ (30)
30.СВЯТОМУ. Што ж, калі вы не верыце Хрысту і дванаццаці апосталам, то паверце, што заўтра раніцай, як звычайна, тысячагоддзямі было, узыйдзе сонца, паверце, што яно зноў падымецца з усходу, паверце таму, што вы не знаеце дакладна: ці сапраўдны ўзыйдзе яно?
А калі не ведаеце, то вярніцеся яшчэ раз на трынаццатую старонку і прачытайце трынаццатую зноску.
Вось так нас круціць і жыццё,
Калі духоўна не ўзыходзім,
Калі з драбіны, лесвіцы пад’ёму,
Што Якаў некалі пабачыў,
Ладуюць загародку для цялят —
Вось так нас круціць і жыццё:
Ну, раптам, зараз прыйдзе Сыс?
І што табе было пазычыць
Тых сто даляраў? Я б аддаў… (4*– у канцы )
І нашых хлопцаў клікнуць тут жа —
Вось пасмяліся б мы дружна.
Эх ты, пяльцюх — яшчэ ўсё: я, ды я, ды я…
Сам не шурупіш ні храна, ні рэдзькі горкай!
Так дбаеш ты пра ЛІТРАТУРУ? —
Каснаязыкі ж я, ты сам казаў,
Пра літаратуру,
Вось бачыш, слова як паклаў —
Памер адразу — бац! — і ляснуў.
Так дбаеш ты пра ЛІТАРДУРУ,
А я ж табе даўно казаў:
“Чыхай на ўсё і беражы здароўе!” —
І калі б ты бярог сябе, то безумоўна,
Сам адчуў бы, што ў мяне сягоння баль павінен быць.
І мы б за чаркаю не ўдвух,
А можа сем ці адзінаццаць
(Ну, колькі б ты іх там знайшоў) —
Вось і рашылі б, як падняцца,
Як мову нашую з раднёй падняць змаглі б мы.
(Яшчэ цікава: хто быў бы ў нас за Юду з Карыёт?) —
Магло бы стацца, сам Лукашэнка прыскакаў бы
І на каленях нас маліў бы:
Ну, Толікі, ласкавы будзьце, навучыце
Па-беларуску гаварыці!
І першай справаю, вядома,
Яго паслалі б к гастраному,
І пасля трэццяй, можа быць,
Яго ўзяліся б навучыць:
“Сашок, — сказаў бы ты, паляпаў па плячы, —
Алесь, вучыся і маўчы…”
Ды ён, па сутнасці — няцяма,
Ходзь Дзева, гэтак, быццам я…
… А гараскопы я спаліў —
То козні д’яблаў ці масонаў.
Айцец Ўладзімер (31) як сказаў мне,
Што я не верую ў Хрыста
(Вы гэта быццам вобраз разумейце),
Дык вось: “Хіба не веру я Хрысту?” —
Я тут жа ўзяў і ўсё спаліў:
Каран, Бхават-Гіту,
І Рэрыхаў дванаццаць кніжак,
Суботнікаў і адвентыстаў,
Дзве кніжкі сініх Заратустры,
І чорных Ніцшэ два тамы…
Усякай рознай драбядзенню
Быў цэлы мех вярхом набіты —
І дымам, попелам пайшло.
Дарэчы, вам таксама раю:
Спаліць да тла!
Бо гэта жыць перашкаджае,
А хто яшчэ таго не знае,
А ўсё пачытвае, чытае —
Пасля хай локцікі кусае!
Ну, ўсё!
На гэтым я канчаю
І перапісваю з ліста.
31. АЙЦЕЦ УЛАДЗІМІР — свяшчэннік храма “Усіх тужлівых радасць”, што па вуліцы Прытыцкага (пакуль паэму надрукуюць, там будзе храм-прыгажун, а цяпер — толькі вайсковая палатка). Настаяцелем храма Ігарам Карастылёвым будуецца праваслаўны цэнтр міласэрднасці, у які ўвойдуць: Царква ў гонар вобраза Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” у памяць ахвяраў Чарнобыля; нядзельная школа; дом для адзінокіх і абяздоленых інвалідаў, бясплатная сталоўка для бедных і бібліятэка. Разліковы рахунак №301.522.467.00.19 (рублёвы) і №301.521.290.50э02 (валютны) у філіяле 0111 АКБ Прыорбанка г. Мінска, код 228 (на будаўніцтва царквы “Усіх тужлівых радасць”) — бачыце, якія складаныя рахункі з’явіліся апошнім часам? Думайце самі: чаму так?
Доўгі час я пакутаваў думкамі, ці не з’яўляюцца заняткі літаратурнай справай грахом? Не ведаю, ці кінуў бы пісаць, калі б пераканаўся, што насамрэч — грэх. Не зусім ад мяне залежыць: кінуць пісаць. Стрымлівала некалькі фактаў: упершыню ўзяў у рукі Новы Запавет, дзякуючы Льву Мікалаевічу Талстому. Ну і што з таго, што ён пасварыўся з Праваслаўем? Адзін Сын Божы — бязгрэшны, і не царкве, — а Хрысту судзіць чалавека. Невядома яшчэ, каго ён апраўдае, а каго асудзіць. Узяўжа я Біблію ў рукі, дзякуючы Талстому — значыць, яго “Вайна і мір” стала прадумовай таго, каб у маёй душы распачаўся духоўны пошук.
Айцец Іаан з Маладзечна гаварыў аднойчы, што прыйшоў да Бога праз Дастаеўскага — значыць, неабходны і Дастаеўскі. Усе прыходзяць праз кагосці, і без іншых пісьменнікаў, іншых людзей, якіх сустрэлі ў жыцці, наўрад ці адчулі б подых вечнасці.
І зноў жа, да прынцыпа “noymen” як да тэрміна: прозвішчы самі гавораць за сябе. Талстой вельмі шырока расцякаўся думкай і асобай і па-за агарожай царквы, вядома, што не ўпісаўся ў догмы праваслаўя і быў, можа, ерэтычна-дэманізаваны, асабліва ў філасофскіх развагах, але “хто з вас без граху” — і колькі людзей ён усё ж такі прыхінуў да Хрыста? Дастаеўскі не выпадаў з лона праваслаўнай традыцыі, а прозвішча гаворыць само за сябе. Дарэчы, беларус паходжаннем, карані яго ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна.
Літаратура апраўдвае сябе толькі тады, калі прыводзіць да храма, калі дае штуршок да сапраўднай духоўнасці і, напрэшце, разам з жыццём прыводзіць чалавека да вытокаў, да Бога — у іншай ролі літаратура непатрэбна.
Пераправераць хай, ей-богу,
Па дакументах, па людзях —
Усе яны жывуць. (Як цяжка пішацца з ліста!
Лягчэй адразу на машынку.
Яшчэ я з Шэлехава Мішы
Ўсяляк здзіўляўся: як жа так,
Што ён адразу вершы піша —
Цук-цук па клавішах — пячаць!).
А што ж та? А…
Усе яны жывуць. Ну хопіць!
Людзі, ёлкі вас маталкі,
Схадзіце к гэтаму ПРЫДУРКУ,
Каторы сёння Лукашэнка,
Ну ён жа “Дзева”, нешта маць!
Цьфу! Зноў паскудства: гараскопы,
О, тая ж Ядзя (32) верыць шчэ,
А план мой гэткі вельмі
Ўзяла, дурная, й праваліла — (5* – у канцы)
Яшчэ разумнаю завецца,
Здаецца, проста задаецца,
Пятру ўпраўляючы мазгі.
32.ВОЛКАВА ЯДВІГА ПЯТРОЎНА — цікавая жанчына, шчырая беларуска (Пятро — яе муж).
Ядвіга шмат робіць для адраджэння нацыянальнай культуры, ва ўсякім разе рабіла, калі мы разам працавалі ў Бюро прапаганды мастацкай літаратуры — гаворачы прасцей, арганізоўвалі сустрэчы з паэтамі, бардамі, мастакамі. Я неяк падлічыў, калі б грошы, што ідуць на выданне адной паэтычнай кніжкі, якія ў большасці — “пыляцца на паліцах”, узяць ды пусціць на “прапаганду” жывога слова, то можна было б ахапіць за тыя ж выдаткі ўсе школы горада Мінска, а гэта каля двухсот школ: 200х30(сярэдняя колькасць вучняў у класе) = 6.000. Шэсць тысяч вучняў пачулі б мастацкае слова і пісьменніку ў вочы маглі б паглядзець. А тык наклад звычайна 500 асбнікаў і той рэдка разыходзіцца.
Ядзя, як і ўсякая жанчына лічыць, што ў яе закаханы усе знаёмыя мужчыны, нават сам прэзідэнт. Волкава па гараскопу, як і Лукашэнка, Дзева — і ўсё яшчэ дзеліць людзей на Скарпіёнаў, Ракаў і Вадалеяў… Дарэчы, я таксама нарадзіўся ў верасні, так што няхай прэзідэнт пад’едзе да мяне, думаю, у нас было б пра што пагаварыць. Я растлумачыў бы яму, чаму нельга зневажаць родную мову, і што-небудзь шапнуў бы на вушка, каб ніхто не чуў. Аляксандр Рыгоравіч, калі ласка, у госці да мяне! Купляйце пляшку, я дастану шляхетнага (гродзенскага) вэнджанага сальца з халадзільніка і пасядзім, за жыццё пагамонім… Сам я прыехаць не магу, таму што ўвесь час у рабоце, і трэба карміць см’ю, і жонка мяне не пусціць…
І чаго гэта ты, Алесь, раз’ездзіўся па нейкіх Глобах? Ты што забыўся, калі нарадзіўся Хрыстос — яны ўсе прыйшлі і пакланіліся Яму. Калі хочаш, каб я табе нешта шапнуў на вушка, — прыязжай, пасля дзевяці я звычайна дома. Табе гэтага ніхто не скажа. А калі табе няма калі — Бог з табой, прападай без мяне. Але калі памрэш, там табе растлумачаць, што ты зрабіў вялікую памылку, так і не прыехаўшы да паэта.
І яшчэ. Перад тым, як прыехаць — пачытай Новы Запавет хаця б, у царкве паспавядайся, бо як заявішся ў маю кватэру са сваімі “глабізмамі” — выстаўлю за дзверы!
Да сустрэчы! Памажы табе Бог!
Ну, вось і скончана пасланне,
Што ж, паначуем і пабачым:
Ці ліха нас не абміне?
Дурная Ядзя, ёй прабачу,
Недаравальна ўсё Сысу,
Яшчэ раз, Толя, п’яным як убачу —
Ну точна твар раскалачу!
Усё! Канчаю! Колькі ж можна?
Я зноў узбіўся на “пячаць”:
Ох, як там Ельцын-алкаголік?
Пра гэта не змагу маўчаць:
Ну й даў жа ён тады ў Берліне,
Як войскі нашы вывадзілі —
Так нават Сыс не напіваўся:
Ажно за камеры хапаўся,
А тыя гора-журналістыя
Дарма прыкідваліся чыстымі…
Дык вось, на чым жа я ізноў сарваўся?
Бо гэтак можна мне пісаць бсяконца:
“А рапатм зараз прыйдзе Сыс?” —
Ізноў пракорпаўся дарма?!
Пішу, паглядваю ў аконца
Ўзахлёб спяшаюся закончыць.
Бо хутка, хуценька дванаццаць,
І самы Любы мой, ну Сам Ён
Прыслаў сюды свайго Анёла:
Анёл сядзеў і друкаваў,
А я — курыў, курыў, курыў…
(Дарэчы, як жа гэта кінуць?),
Я думаў, сёмага чысла,
Ахвяра ўрадуе Хрыста —
І зноў па вушы я ў даўгах,
А Ён мне ў дар паэму даў.
Пара ўжо, людзі, ўваскрасаць!
І ўбіце гэтаму прыжмурку,
Што месца кесара займае,
Каб мову вывучыў сваю,
Бо мова, слова — СЛОВА:
Душа балюшчая мая,
Бо Слова было ў Бога,
І Богам было Слова,
Бо Слова — Бог,
Бо Слова — Дух:
Я чысты, я прыняў Хрыста —
А вас — засудзіць!!!!!!!
…………………………………….
(А тут, браточкі, я заплакаў,
І вельмі доўга плакаў я;
Мой грэх сцякаў, слязамі капаў
На аркуш белага пісьма.
Я плакаў доўга і няўцешна
Над шляхам пройдзеным сваім,
О, як хацелася бязгрэшным
Быць сапраўды, як Божы Сын,
Як прагнуў зазірнуць у вечнасць
Я — сын Адама, Чалавечы —
Як самы меньшы сын Хрыста —
Амыў душу сваю я Словам,
Што нам пакінуў Божы Сын,
Амыў душу сваю я мовай,
Спароджанай жыццём маім —
Я крыж нясу, каб стацца новым,
Я — на крыжы сумесна з Ім.
Я — сын Адама, Чалавечы!
Я — Божы Сын?... Я Сын Хрыста?...
Дарэчы, што такое вечнасць?
Я над сталом сваім прыўстаў,
Упаў нарэшце на падлогу —
І слёзы іншыя пайшлі…
Адкуль чакаць цяпер падмогі,
Каб словы ў сэрцах узыйшлі?
Няўжо мне зноўку не павераць,
Як дзесяць год назад таму? —
І я ў зачыненыя дзверы
Ламлюся, нібыта ў труну?
У дзверы вашых мёртвых душаў,
Дзе спрахла ўсё і адцвіло,
Я грукацца да смерці мушу,
Каб адалець атруту й зло…
Вы ж так бываеце бяздушны —
О, Людзі, расчыніце душы!)
Ну вось, славяне, вырак вам
На двесце тысяч год наперад —
Вы смейцесь, смейцеся…
А ўжо двухтысячны ідзе!
“И се гряде!”
Ну хто падможа мне прабіцца?
Ну, эге-ге-гей!
Мне не патрэбна “заграніца”
Я тут памру…
І там мяне, на могліцах, схавайце:
Не знаю як, але між бацькам і між дзедам закапайце.
…………………………………….
Ну вось і зноў не даказаў —
Бо гэта ж вечная паэма…
Ну ўсё!
Я ўсё сказаў!
Паэты, зараз вы чытайце
Яшчэ пад зноскай трыццаць тры.
33. ДА “НОУМЕН”
Канцоўку кінуў Вераніцы
Да пэўнае пары на схоў —
Бо гэта вечаная паэма
І не знайсці яе канцоў… 6* (таму гартайце і далей)
— Не, гэта проста выпадковасць,
Што аркуш мой ты адшукала…
(Не вам я жонцы гавару:
Яна мне ў нечым памагала,
Дасье на некага збірала —
Ды больш за ўсё перашкаджала,
Бо думала, што я здурэў,
Хоць і ў самой страха кранулась,
Калі ў пакой мой зазірнула
І ўбачыла сто дваццаць Муз.
Яе — усякую люблю!).
— Ну, што ж, мая любава,
Табе лісток аддаў не дзеля бавы,
Табе я лёс паэтаў даручаю —
Дастанеш ліст, калі скажу я…
У два канцы прабіцца немагчыма.
Што ў нас паэтаў? — кот наплакаў:
Куды ні кінь — паўсюль жукі,
Або сабака ўскіне лапу
І штосьці зробіць, ці пака…
(Мо, памаўчым?)
Ці падмачыў звычайны слуп!
Так застаўбілі выдавецтвы,
Ніба знайшлі кландайк які —
І ціснуць рОманы эстецтва
ДРАНькі, ДАЙ-НЕкі і ЖУКі…
І зноў жа Жук (той, што ў “Свабодзе”,
Добра, хоць вершыкаў не піша)
Казаў мне неяк, каб прыходзіў —
Даляраў дзвесце й мне не лішне.
А мо за тысячу адваліць? —
Ну нехта ж даў на “опер” Валі?
А грошы мне, ой як патрэбны!
Не на “Тайоту”, а хаця бы
На “Шарп” японскі і касеты:
Я свае песні запісаў бы
І адпусціў бы іх па свету —
Бо прабірае скрозь марозам
Ад бытавой будзённай прозы:
Калі пісака Варановіч
Святла не ўбачыў “Ярасвета”
І цеплыні душы ў “Буслянцы” —
Дарэмна ў “Полымі” працуе,
Хаця, канешне ж — не задарма:
Душою пэўна не гарыць!
А толькі неба дружна копціць
З псеўда-паэтам Цвіркай Косцем
(Хоць нешта там ячшэ й малюе) —
Што піша? — бес яго чытаў,
І раструшчыў на грудзях косці,
Душу капытам праламаў.
Празаік слынны Федарэнка,
Не помню, год таму ці два,
Хоць нарадзіўся нейдзе ў вёсцы,
Але зусім “антылегентна”
Яму рукі не падаваў:
І мне ўжо страшна нат заходзіць,
Бо Федарэнку ж трэба жыць.
Знайду, хлапцы, на вас управу
І падвяду ўраз пад закон:
Адразу ў дзверы, што направа
Мінуўшы вас, зайду к ЗАКОН-
Ні каву, ні гарэлкі нават
Яму не прапаную, а ўсё аддам
І надрукуе.
Ячшэ пакаяцца не позна,
Не прагрымеў ячшэ апошні
У небе гром. А час бяжыць!
І вам таксама трэба жыць.
Даўно ўжо смерці не баюся.
Вось толькі жонка, як жа так:
Я ўсё пацею, пнуся, пнуся —
А мне яна: “Ну ты й мудак!
Ніяк не скончыш гэты сказ”.
Пацягне ў госцікі да швагра…
Што мне баяцца? Божа мой!
Калі якісьці чыкі-брыкі —
Хлапцоў сваіх я тут жа клікну,
А за мяне яны — гарой!
Калі якісьці чыкі-брыкі —
Найперш Тадэуша я клікну,
Ён косці мігам ператрушчыць,
Хоць сам далёка не Касцюшка.
Або Рамана з цыганамі
(У нас свая міліцыя) —
Ён бегаў з клюшкаю таксама
Ў дзяцінстве дзесьць каля Гальшанаў,
Падрос затым (ну, бык, бугай, што буйвал) —
І мне не даў апахмяліцца:
За горла гэтак як ухопіць,
Падумаў я тады — хана!
Яшчэ ёсць Павел:
Часам з намі, часам — не,
Ды добрай чаркі не міне,
Бо ён далёка не апостал:
Мастак вялікі на разборы,
Як заікнецца іншы раз,
Як шандарахне з вас каторага,
То ласты склеіце адразу.
І што з таго, што мае хлопцы
Грахі замольваюць касцёлам:
Затое — трое іх,
А я — адзін.
Хто хоча з намі пацягацца?
Давай, папробуй —
Паглядзім!
Учора ў Тадзіка сядзелі,
Наліўкі смачныя пілі
І “Сказ” мой сем разоў чыталі
А хібаў проста не знайшлі.
І вось Тадэуш і гаворыць:
— Паслухай ты мяне, швагруха,
Ты літары са тры (ды не сцірай), а перапраў,
А то, глядзіш, ўрыштуешся за краты,
Так мігам, цап-царап і зарыштуюць,
Там пашукаеш іншай праўды —
Хто Слова за этапамі пачуе?
А “Сказ”, вядома ж, без заганаў,
Не крытык я, не Гніламёдаў,
Але скажу, што для народаў
Нібыта “Новая зямля”
Прасвечвае за струхленым парканам,
І бачу, прарастае вечны Колас,
Як Маякоўскі “Во весь голос!” —
Вось толькі ты не наступай праворна
На горла ўласнай песні —
Глядзіш, і разам уваскрэснем!
Ты апісаў нас без падману,
Хоць ты ахоўніка з наганам
Прыстаў, каб пільнаваў здалля
Ад розных хціўцаў і жыдоў.
Ну, словам, браце, будзь здароў!
І шклянкі дзынкнулі, і мы пілі
І зноў зачытваліся “Прозві”
(Так сказ раней я называў:
Алесь Пашкевіч мне сказаў,
Каб па-латыні назву даў),
Дык вось, пілі, зачытваліся “Прозві”,
Яшчэ разоў семнаццаць налілі
І згаварыліся да прозы.
Я літары паправіў для парадку —
А ўсё адно мяркуюць — “ачыпаткі”.
І вось сягоння на рабоце
(Ужо дзевятае чысло!)
Рашыў я скончыць гэта ўсё-ткі
На светлай ноце.
Знайшоў я аркушык апошні
(Што жонка ў кніжцы прыхавала)
І рыску ўрэшце падвяду:
“Што мне рабіць з паэтамі маімі…” —
Я гэта лісцік з кніжкі выняў,
Вы помніце, раней я гаварыў
Пра два канцы? Цяпер жа
Паглядзіце на гадзіннік,
Што на пачатку гэтага сказання:
Таксама не выпадак, не вычур —
А час даўно чакае нас!
Што мне рабіць з паэтамі маімі?
І вось, славяне, вырак мой:
Каго любіць на Беларусі
І берагчы з паэтаў нашых.
Напрыклад, Лёня Галубовіч
Пасля Сыса — другі паэт…
Ці Скобла Міша? Адмовіч? —
Ды ўсё карціць апошняму страляць,
Пакуль пад вуха хто не стрэліць!
Ці Міша Шэлехаў за Сысам?
Э, не! Вы што? — калі паставіць Алкаша
На п’едэстале — не атрымаем ні шыша,
Хай п’е да ста лят гэты Толя,
Такая мусіць яго доля.
І вось, славяне, вырак вам,
Што нам паэт ад Бога дан,
Ён Час аполоціць, сплоціць нас
У ім адзіным — ТРЫАДЗІНСТВА
Славянскіх моў: расейскай,
Роднай, украінскай —
Хто з вас хоць раз такое змог?
Ячшэ, дарэчы, “шэлег” для недасведчаных —
Манета. (Ці не з маны сэнс слова гэты?)
Патрэбны грошы і паэтам,
Каб напісаць свае санеты
І хлеб патрэбен чорны, жытні,
Па небам, каб хоць проста жыць ім.
Я, Кудласевіч, вас прыблытаў —
І вам павек не разматацца.
Па Сказу вы маім вучыце,
Як быць паэтам, як ім стацца.
Цяпер я скончыў — сёмае чысло —
Пара аддаць малітву Богу,
Які сягоння нарадзіўся.
Хай пераможа Дух Святы!
(6,7,9 і 11 студзеня 1995 года)
Паст скрыптум.
На гэтым можна ставіць кропку,
Бо не раскажаш адным сказам,
Што чворыцца з задохленькай Еўропе
Паміж здарова-аграмаднай Еўраазіяй.
Хоць Сказ ячшэ не абнародаваў —
А ліха ўжо хлябнуў з ліхвою:
Што вінаваты ў тым, што вашы прозвішчы
Пасобілі лірычнаму герою
Хоць на хвіліну ўбачыць сутнасць з’яў?
Каго вініць, што прозвішча такое?
Я сэнс даю вам: думаць над сабою!
І над усім, што ёсць навокал,
Каб пасля смерці моцна не завойкаць.
І вось, пакуль не аблысеў я,
І пракурор Аколавай на суд мяне не ўзяў —
Я раскажу пра адсею,
Як гэты твор надрукаваў.
Спярша схадзіў я да “Свабоды”
І зразумеў, што там — турма:
Здаецца, што было перад суботай,
Як я крычаў рэдактару: “Вядзьмак!”
(Засведчыць можа Гурыновіч,
Хаця ён тут: і так і сяк),
“Свабоду” ж ладзіць ГЕРМАНчук,
І прозвішча яго — загадка:
Мы класіку прыпомнім для парадку,
Бо Герман (Пушкіна “Игрок”),
Гулец: “Сямерка, дама, туз…” —
Што ёсць “Свабода”? Сухагруз “Эстонія”,
Дзе топяць мову беларусаў прадгісторыяй (?)
І палавіняць мяккім знакам Тарашкевіча,
Каб хтосьці вытарашчыў вочы
І гаварыў, што мовы ўвогуле няма?
“Свабода”, брацейкі — турма,
Заакеанская жана, якой башляе дзядзька Сэм
(Любімы дзядзька ваш з зялёнымі далярамі) —
А мне так хочацца да цэнзара “Баярава”,
Таму што да сямнаццацтага года
Паэзія картавай не была!
Я ўсё здзіўляюся, што “мовай для народа”
Найбольш турбуюцца асобы не славянскае пароды.
Пытанне першае: чаму?
Цяпер пытаннейка другое:
Каму далі клікуху “гояў”,
І хто ўвесь век жыве ізгоем?
(Жыве на бацькаўскай зямлі
Ячшэ з часоў мо Вешчага Алега,
Што шчыт прыбіў на браме Цараграда
І ўсё збіраўся на адплату,
Адпомсціць “нейкім там” хазарам…
Шкада, што так і не сабраўся.
У гэтым добра Пушкін разбіраўся:
Прароцтва не збываецца датуль,
Пакуль бярэм яго ў разлікі,
Пакуль мы прадказанню верым —
Яны бяссільны і бязлікі;
Але прароцтва споўніць нават камень,
Ці, як з Алегам — мёртвы чэрам
У той жа міг, калі яму не вераць).
Яшчэ для спраўкі вам: хазараў
Вякоў з дзесятак вымуштроўвалі Талмудам,
Ізаляваўшы ў гета іудзейскіх,
Нацкоўвалі для контрудараў,
Калі сефардам у Еўропе стане худа,
Каб на касцях сваё прароцтва здзейсніць.
А вы… Даследуйце: чаму?
Вось і здалося — заганяюць у труну
Жывое слова, ці за краты там
Пад бачным слёзным клопатам,
А мы, як ёлупні, вушамі хлопаем.
Іх “дэмакратыя” — не ўлада люду,
Хоць “дэмас” з грэцкае — народ:
Дзяржава моцнаю стаяць не будзе,
Дзе ўсе гуляюць на сто семдзесят варот.
Таму й кажу, што ГЕРМАНчук — “германскі” шпік
(Што значыць: пушачнае сала),
Хаця й ад ЧУКчы штосьці ёсць,
(Няўжо ячшэ вам фактаў мала?)
Мачыма, ён часовы госць,
Хоць думае, што ў кузніцы кульгавага Гермеса
Куе свабоду долі нам, —
Але ж кайданы ПАРМЕтэю
У той жа кузніцы рабілі, —
І шлях прамы перакрывілі,
І праметэевым агнём
Гешефт біблейскі распалілі.
Эх, вы! Няўжо не ўцямілі? —
Згарыце ўсе ў агні Адамавым, —
Але ж распальваю сустрэчны я агонь!
Не замінайце мне, скажу вам прама я,
І Дух наблізіць іх агонію:
Згараць ЯНЫ агнём антонавым,
Згараць Кудлатавым агнём!
Я напісаў “Трынаццаць дзён” —
І на Крыжы быў там распяты,
Цяпер прыйшоў судзіць “Закон”!
Няўжо вам мала фактаграфіі?
Няўжо бракуе геаграфіі?
Ці можа вам метадалогію
Заместа іхняй дэмагоніі?
Дык вось вам лёс:
Вы двойчы ўжо за шчырасць агалцелую
Мяне сажалі ў жоўты дом,
І гаварылі: звар’яцелы я!
А я ж дабра для ўсіх хацеў вам!
(Ёсць Гарадзішча, што Піншчыне —
Шукайце там дакументацыю,
Калі на словы мне не верыце).
І справа тут не ў творчай фанабэрыі,
І справа тут ВЕСЬМА сур’ёзная:
Глядзіце, будзе позна вам!
Дык вось, калі я першы раз
Адкрыў людзям таемнасць промыслу,
Адважна выйшаўшы на пропаведзь —
Быў год… Была вясна…
Магчыма, нават Пасха
Праваслаўная —
І да канца тысячагоддзяў
Было ўсяго шаснаццаць год.
Прашу ўлічыць, на ТРЭЦЦІ дзень,
Калі мяне схвалі ў жоўты дом,
Загінуў бацька мой… (Вось там:
“За Пінскам ля маста”, як я вышэй казаў
Бетонка ёсць на Лунінец —
Адтуль пайшоў дамоў зямны айцец).
Тады я сам яшчэ не ведаў:
ШТО ДА ЧАГО?
І ў другі раз, калі загаварыў я праўду —
Быў год… Была вясна… Магчыма, нават
Таксама Пасха Праваслаўная:
Я не збаяўся. Другі раз,
Нібыта гострай брытвай
Божай Праўдай
Паласнуў па тухлых сэрцах —
А вы і зноў мне не паверылі,
Бог вам суддзя! Але ж навошта
Зноў за дзверы, у жоўты дом?
Быў год… Была вясна…
Магчыма нават…
О, гэты год вы праўнукам закажаце,
І гэты год навечна вы запомніце —
Быў год тады васьмідзесяці шосты,
І дваццаць шостае чысло,
Быў чорны год, было чарно,
Чарно было — прыйшло Чарнобыля крыло.
Не я!
Не я!!
Не Я!!!
Ўзарваў Чарнобыль,
Але хачу, каб ведалі вы, што
Ляжаў тады я ў жоўтым доме
Укрыжаваны прастынямі, як Хрыстос!
Цяпер не помню, дзве ці тры,
Чатыры ночы без вады,
Ці можа нават тыдзень
Ляжаў я звязаным на ложку, —
О, як маліўся я тады:
Гасподзь мой, Авва Ойча, ну ЗАВОШТА?
Ніхто не адзавецца, не падыйдзе…
За іх няпраўду кары прагнуў,
І толькі справядлівасці Тваёй!
… Яны ціхмяна падвялі, падманам улажылі…
Спачатку не супраціўляўся,
Бо верыў ім, але затым,
Калі звярыныя абліччы я разгледзеў —
Яны ўзяліся сілай… І звязалі.
Я ляжаў…
Расхрыстаны, раскрыжаваны,
Як Хрыстос, —
А свет маўчаў… — ілгаў, і гвалтаваў,
І краў, і рабаваў, страляў,
І забіваў — а хтосьці рукі
Умываў…
О, Божа! Колькі там ляжыць
Ні целам, ні душой не вінаватых!
(Усе, як Адзін — судзьбіна іх акрутная такая!
Калі праўдзівыя і шчырыя пакутнікі
Сядзяць у жоўтым доме — прападаюць,
Хоць у жыцці хадзілі шляхам Госпада —
Я б гэты свет назваў Дурдомам,
А сам дурдом — Нябесным востравам).
І вы ячшэ збіраецеся жыць?
Усе — “разумнікі”, пілаты —
Дык гэта ж вы тады вар’яты,
Калі сам доктар-псіхіатар
Начыстату сказаў мне так:
Дурных няма! Табе ніхто не дапаможа.
Мы тут не лечым, а калечым.
Дурных няма. Ну можа ёсць
Два-тры напраўду беснаватых.
Па-другое, ніяк не лечыцца такое.
Навука тут бяссільная — душа:
Ці прападай зусім, ці стань героем!
Хіба ж вы праўда не вар’яты,
Як дапускаеце мільярдныя растраты
На пустое?
Сказаць вам праўду?
Вы дрыжыце, калі яе гавораць прама ў вочы —
Вось гэтага вы больш за ўсё не хочаце:
ПРАЎДЫ, ПРАМАТЫ І ШЧЫРАСЦІ —
Бо толькі гэтым Дух наш можа шчэ расці!
Я страх даўно растраціў,
Як алкаголік траціць грошы на прапой,
І не баяцца мне цяпер да самай смерці,
Але, калі насмеліцеся вы
Пажартаваць са мной у ТРЭЦЦІ раз —
Крутнуць Бацькі над прорвай вас,
Над самай чорнай безданню
І хутка ўжо надыйдзе час:
Як гэта збудзецца — не ведаю!
Два Бацькі, як шчыты ў мяне:
Айцец Нябесны і Айцец Зямны!
А ТРЭЦЦІ я, тут на зямлі.
Вы ў ПЕРШЫ раз пажартавалі
І бацьку роднага забралі
На ТРЭЦЦІ дзень,
І ўсё дакладна распыталі:
Чаго і дзе?
Вы ў ДРУГІ раз пажартавалі —
І вам ціхенька нагадалі,
Як пальчыкам рэактарам Чацвёртым,
Каб зразумелі цвёрда:
З паэтамі бяскрыўдна не жартуюць!
Цяпер, я спадзяюся, вы хоць НЕШТА чуеце?
Калі вы ў ТРЭЦЦІ раз…
Тады, мяркую, і наступіць час
“И времени уже не будет»
Л Ю Д З І !
І вы ўлічыце — за мной Сіла,
Ў разлік вазьміце: за мной Моц,
Што Атлантыду падкасіла,
Марскою хваляю накрыла:
І лопне пуп ваш — пабароць!
Вось вам і “Сказ”… І зразумела,
Што “Свабода”, хоць лопні ты ці трэсні
Яго ўзяць блізка не магла,
Нібы сабачая блыха,
Ніяк не ўскіне на плячук
Жыццём падораную суку.
(Хаця я шчыра ўдзячны ўсім вам,
Як ганчару удзячна гліна —
І вы ж цяпер мой Сказ ляпілі?).
Пасля ўсяго, пайшоў я да Міколы Гіля…
З яго спытаецца, што тармазнуў паэму ў “ЛіМе” —
І сведка гэтаму — Пісарык,
Я думаю, калісьці ў мемуарах
Ён падрабязна ўсё апіша,
Прыўкрасціь штосьці ў кулуарах:
Усім нам Бог суддзя.
Затым я вырашыў, не лішне
Паспрабаваць і ў трэцці раз:
“Дык можа Вацлаў Багдановіч
Паэму ўсцягне на Парнас?” —
І зноў задумаўся над прозвішчам:
Ці сапраўды ён Богам дадзены,
Хоць і калегуе з “Дайноваю”,
Дзе прэзідэнтам сам Адам.
Хто ж іх павінен стацца новым?
(Дарэчы, хто не пройдзе праз Хрыста —
Павек адамам застанецца!).
Знайшоў у Багдановічавым прозвішчы,
(Хоць болей ёсць у Багданкевіча,
Бо ён ліхвяр, яшчэ й картавіць у дадатак),
Знайшоў карэнне Данава,
З якога родзіцца Антыхрыст…
А Багдановіч Вацлаў — каталік,
І не стасуецца шасцёрак лік:
Адлік ідзе праз Пяцікніжжа Маісеева,
Адтуль жа пачынаецца Месія,
З калена Юдзіна вядзе свой радавод…
Чытайце Дабравесце ад Мацвея.
А хто ж для беларускага народа
(Хоць людзі і празвалі “бацькам”,
А гэта ўжо хоць нешта ж значыць!?)
Хто ж ён? Сам Лукашэнка?
Ад лукавага,
Ці ад Апостала Лукі?
Яшчэ адна бяда, што “ад”
Па-беларуску будзе — пекла.
Урэшце-рэшт мяне прасекла,
Што гэты “брэд шызафрэнічны”
Працягваць можна вечнасць,
А Вацлаў — зноў жа трэцці?
І вырашыў: да самай смерці
Я ганарару не вазьму за гэты Сказ,
За гэты “Сказ” — хай судзяць вас,
І самі вы сябе судзіце,
Пакуль не прыйдзе Божы Суд!
А ганарар так падзяліце:
На “Усіх тужлівых радасць” — палавіну
(Рахунак ёсць, у тэксце паглядзіце),
А другую палову я аддаю на мову,
І завяшчаю беларускім прэзідэнтам, —
Не…
Аднаму Ляксандру Лукашэнка,
Што змову з мовамі стварае,
Па-іншаму, як кажуць, інцыдэнты.
Дарэчы, ён апошні з прэзідэнтаў,
Што слова роднага не знае.
Хай пераможа Дух Святы!
(пасля 13.01.1995 г.)
Р.Р.S.
І пошняе.
Вось вы думаеце, узяўся нейкі Кудласевіч вучыць нас жыццю, маўляў — хто ён такі? (Барані Божа, я сам вучуся ўсё жыццё і дурны, як лапаць…). Але я вам сказаў, а вы — думайце. Ведаю, не любіце, калі вас вучаць. Калі з’явяцца прэтэнзіі — падніміце галаву ўверх, бачыце зоркі? Усе скаргі туды: працуюць без выходных і перарываў на абед. Сам я — грэшны чалавек, які з мяне спрос? Але я НЕШТА адчуваю. Штосьці набліжаецца, не спазніцца б на цэлую вечнасць! Апошнім часам хаджу на споведзь — і не знаходжу сабе месца. Спакою няма. Можа я і загіну за грахі свае (якая вам справа да гэтага: пра сябе думайце!), не вялікая бяда, як аднаго навечна не стане, але калі і прападу, то не за гэты грэх, што думаеце вы. Гасподзь літасцівы. Схадзіце і вы на споведзь — нешта набліжаецца… Даруйце, калі пакрыўдзіў каго. Час не чакае! У хворых не пытаюцца, не звяртаюць увагі на тое, што ім баліць, а воўк адгрызае лапу, што патрапіла ў пастку — абы вырвацца на свабоду. Мы таксама некуды трапілі, але не ведаем і не бачым гэтага. І так хочацца волі… Сапраўднасці хочацца. Не трэба баяцца, калі баліць, трэба радавацца — мы становімся вольнымі толькі праз боль. Схадзіце ўсё-ткі на споведзь. А рапатм — не пашкодзіць? Памаліцеся за душы сваіх родных, яны спакутавалі там, вочы прагледзелі — а вас усё няма. Цяжка ім. Чакаюць яны. Так трэба. Памаліцеся. Можа, і вам палягчэе. Паспейце!
Пацяплела. Набліжаецца Вялікдзень праваслаўны. А на каталіцкі “веліканоц” я ўпершыню зазірнуў у касцёл — і так было холадна. І тры разы ксёнз тлумачыў пеўчай па мікрафону, які псалом трэба спяваць. І тры разы пеўчая не разумела яго і пачынала іншы. І ён злаваўся ў храме. (Жонка пасля тлумачыла, нічога страшнага, маўляў, рабочы момант, усё адно як рэпетыцыя…). І ўсе, хто быў у касцёле, не заўважылі гэтага, а калі заўважылі, — не здзівіліся (звыкліся?), а калі здзівіліся — не паказалі і не гаварылі пра гэта. Я заўважыў таму, што ўпершыню заглянуў у касцёл і мой Анёл-ахоўнік пераблытаў іх службу, каб да мяне дайшло штосці. Нельга злавацца ў храме. Адно з двух: ці храм не сапраўдны, ці ксёнз фальшывы? Але ксянза хваляць у акрузе, ён родную мову шануе і дабіўся аўдыенцыі ў самога Папы. Але калі злавацца ў храме, то якім жа тады быць у свеце? Ангел прыйшоў на выручку. Я зразумеў, што так яно і было, так і ёсць, хоць і не бачыў Ангела. Выйшаў з касцёла, каб не заходзіць больш туды з адкрытым сэрцам, і пайшоў да цэркаўкі, якая сірацінкай тулілася паблізу.
Укленчыў, памаліўся перад зачыненаю царквою, але не заплакаў. (Мне потым сказалі, што бацюшка ў бальніцы: ладзіў шпакоўню на дрэве і зваліўся). Вакол царквы шмат было шпакоўняў. Уяўлялася, што трапіў на сялянскі падворак: дровы, складзеныя ў стажок, дошкі і бярвенні ў штабялях, і — многа жыўнасці навокла: шпакі на дрэвах, куры, што пералезлі з суседскіх гаспадрак, кот на прыступках зачыненай царквы. Бацюшка, напэўна, любіць Бога і жывое — таму і ўпаў з дрэва, ладзячы жытло для птушак. Каталік, якога сустрэў па дарозе, сказаў, што Бог адзін, у іх у Багданаве і Вішняве — хто ў касцёл, а хто ў царкву, але Бог — адзін! Але дзе ён жыве? Мусібыць, у тых шпакоўнях, што зладзіў бацюшка на царкоўных дрэвах? Бог не можа жыць сярод мёртвага, — у жывым Ён радуецца… А ў касцёле я адшукаў толькі адзінёханькую свечачку: там, дзе яны павінны гарэць — былі лямпачкі, ды нейкія штучныя падробкі, якімі эмітаваўся жывы агонь.
Бацюшка таму і ляжыць у шпіталі, што ў яго не бывае непаразумення са сваёй пеўчай, а за ўсё трэба плаціць, хвароба — плата за гармонію. І нічый Анёл не можа сапсаваць праваслаўнай службы. А жонка гаварыла — нічога страшнага, рабочы момант, рэпетыцыя нібыта… А я падумаў, якая можа быць рэпетыцыя, калі чалавек на аперацыйным стале ляжыць, або калі тоне і намагаецца выплысці, ратуецца. І так холадна было пасля касцёла…
А ў царкве я таксама стаў сведкам непрыемнай карціны: бацюшка ў час споведзі крычаў на дзяўчыну, як армейскі старшыня на салдата… І так моцна, ажно людзі пачалі аглядвацца.
А так хочацца разумення і суладнасці. І я напісаў…
Жыццё аддаў бы я, каб ты
Нарэшце штосьці зразумела.
Душу паклаў бы я над прорвай апраметнай,
Каб ты па ёй, нібы па кладачцы,
З сыночкам на руках у вечнае жыццё прайшла.
…………………………………………..
Царква лацінская, вялікая і Рымская царква,
Як чужародна ты для сутнасці славянскай —
Вось твая верніца, адзіная жана,
Так вытнула, што кругам галава,
Касцёлам, нібы дзідаю паганскай…
…………………………………….
Заві, зямля! Пакліч мяне, дамоўка!
І я на векі вечныя замоўкну.
О, Госпадзе, Ісусе Хрысце!
Калі такі няўгодны я!
І праз мяне адны спакусы —
Вазьмі жыццё маё!
Каб жонка зразумела:
Што можна плюнуць мужу ў твар —
Пляваць жа небяспечна на яго святыню!
Бяры жыццё маё!
Ты ж не дарма прыслаў мяне?
Я перадам работу сыну
Праваслаўнаму…
……………………………..
А што калі я выкажу ўсе словы?
………………………………
Калі я выкажу ўсе словы:
Калі з натомленых грудзей
З крывёю вырву я апошняе,
Адплаканае слова,
І мне не будзе веры зноў,
І я, знясілены, замоўкну, —
Як самы важкі аргумент,
Гасподзь,
Тады мне смерць пашлі,
Каб новым сэнсам
Пасеяныя словы прараслі
І расквітнелі верай непахіснай!
Пашлі мне смерць, Ісусе Хрысце,
Цяпер, калі душа ачысцілася ісцінай,
Пашлі мне смерць, о Божы Сыне!
Не прычакаць зручнейшае часіны —
Мне ўратаваць дзіцятка, хлопчыка свайго.
Пашлі мне смерць, Ісусе Хрысце!
На гэтай, на зямлі — даўно я лішні.
………………………………………..
Запісана ў дзень пасхі каталіцкай.
Халодная выдалася каталіцкая пасха. І як пацяплела сягоння… Набліжаецца Вялікдзень Праваслаўны. Ці зыйдзе нябесны Агонь у Вялікую суботу на Гроб Гасподні? А калі сыйдзе — ці дажывем да наступнай пасхі? Зямля закруцілася хутчэй, і людзі шпарчэй забегалі па зямлі: заспяшаліся, заклапацілася, як птушкі перад адлётам у вырай.
Вось, яшчэ Вялікдзень не прыйшоў, не ўваскрос яшчэ Хрыстос, а я адманціраваў ужо перадачу, запісаную з Алесем Разанавым “Слова ў нядзелю Святога Фамы” Кірылы Тураўскага. Яшчэ Пасха не настала — а перадача падрыхтавана ўжо на Процівялікдзень. Як пальцаў на руцэ засталося гадоў да двухтысячнага. Жыццё закідвае вуды ў заўтрашні дзень і намагаецца выцягнуць рыбіну з будучыні… Заўтрашні дзень…
Так цёпла на вуліцы сёння. Я стаміўся… Пайду на Нямігу, адпачну… Так даўно я не быў адзін. Не магу болей! Там, на Нямізе, быў цудны міг:
Я на парозе вечнасці стаяў,
Як Бог. Адпачываў… Глядзеў у воды.
І доўга да сябе людзей чакаў —
Ды не прыйшоў ніхто з майго народу.
Мне быў патрэбен мужны чалавек,
Адзін,
З кім падзяліцца мог бы таямніцай:
Адкрыў бы перад ім
Таемны ход першапрычын —
І забруіла б зноў жыцця крыніца.
Маўчыць зямля. Знямеў над горадам Сусвет.
І вось — душа пачула стогны на Нямізе:
“А хто ж напіша Трэці запавет?
І дзе і як яго пакінуць?”
І як цяпер даверыць кнізе
Тое,
Што маё сэрца тоіць?
Прыйшоў з пытаннем да філосафа Алеся
І да яго праз лес няўлоўных ісцін лезу:
— Алесь, я на парозе вечнасці стаяў!
— Няўжо?! — здзіўляецца філосаф, —
Я ведаю, ля вечнасці сто ям…
Табе ўсё гэта, хлопец, падалося.
Яшчэ даўным-даўно казаў Хаям:
Усё на свеце гліна!
— Я зразумеў, жывём — старэем.
Жыццё праходзіць міма!
— Ты зразу меў? — спытаўся ён.
— Так. Зразумеў! Мы жнём, а потым сеем.
— О, не! Хутчэй за ўсё наадварот
Бурліць жыцця кругазварот.
— Алесь, ну хто ж напіша Трэці Запавет?
— Ніхто!.. І цэлы свет. Ён пішацца даўно
Усімі разам, як бы самапасам, самасеем,
Вось знайшоў нарэшце слова:
Жыццё, як вечнае кіно,
Трымаецца асновай: спачатку сеем
Потым жнём — вось гэтым і жывём.
І, ўрэшце рэшт, пара пад час закладваць міну.
— Чакай! Мой бацька зваўся Аляксеем,
Ды “выпадкова” згінуў…
Глядзі, адзін я на Парозе быў
І… Ну, ВЫПАДКОВА там газету ўзяў,
“Прагноз” завецца, выпадкова прачытаў:
“Пождем — увидим!” — разоў…
Не ведаю, трынаццаць, сорак?
Калі ўчытаўся, — бачу: гэта ж “Пожуём”
напісана было…
— Здароў, прыехалі! Хоць і ўязджаеш ты не скора,
Яшчэ з табой усім на зло мы пажывём.
Даруй. Пайду… І не глядзі з дакорам,
Як нож памылкі рэжуць па-жывому
— Але ж, Алесь! Як быць, калі вядома:
Я на парозе вечнасці стаяў,
Сем год амаль я НЕ адпачываў
І вось зусім згубіўся шлях дадому.
А хто ж напіша Трэці запавет?
І як яго пакінуць людзям?
— Ідзі паспі. Зрабіць такое будзе
Вельмі проста:
Трэ кінуць сэрца ім усім, нібы сабакам костку.
Было цёпла, спакойна было на Нямізе — і я напісаў свой трактат, пачаты мною ад амёбы мільярды гадоў да нашай эры і скончаны Духам 21 красавіка 1995 года ад нараджэння Хрыстова, у пятніцу, напярэдадні Вялікадня, перад святам Светлага уваскрасення Хрыстова, — трактат быў кароткім. Усяго адзін радок:
РАК — гэта МАТЭРЫЯ ПАЎЗЕ НАЗАД!!! 7**
Вось і ўсё! Прайшло тры дні. Людзі, гавару я, Хрыстос уваскрэсе! Хрыстос уваскрос! І чую ў адказ: “Воистину воскресе!”. Ці гэтак жа пачуем у адказ праз год? Праз тры? Праз пяць…
Людзі, радуйцеся, Хрыстост уваскрэсе! Там, над Ерусалімам, у Вялікую суботу зыйшоў з неба Агонь на Гроб Гасподні…
Другое Прышэсце адсунулася яшчэ на адзін год…
на два…
на тры…
Пяць?
23 красавіка 1995 года, Вялікдзень ПРАВАСЛАЎНЫ (7***)
(*)ПОШНІЯ ЗНОСКІ І ТЛУМАЧЖННІ ДЛЯ ЦІКАЎНЫХ
1* — у гэты час па радыё гучала перадача з Людмілай Паўлікавай, з эфіру і ўзяўся рэфрэн “хай дапаможа Дух Святы”. Я ўзяў словы, якія яна гаварыла (дарэчы, браў усё, што траплялася пад пішучую руку) — Паўлікава сказала, што “рабыня можа нарадзіць толькі раба”. Мне думаецца, што вольнаю жанчыну можа зрабіць толькі мужчына, якому яна даверыцца, нібы рабыня: “Да убоітся жена мужа своего, яко Бога”. Калі ж жанчына сама хоча высвабадзіцца, то трапляе ў жудасную кабалу эмансіпацыі, становіцца рабыняй Сатаны.
2* — сведкамі гэтага выпадка сталі ўсе, хто быў на дні нараджэння ў Сыса ў 1993 годзе. Наварыч-Трушко хоць і абяцаў дзеля кампенсацыі купіць шафу, — не зрабіў нічога. Літаратуру павінны рабіць людзі з чыстым сумленнем: устаў шкло, якое разбіў, а потым можаш сядаць за пісьмовы стол. Значна пазней, калі я нагадаў Алесю выпадак са шклом, ён моцна здзівіўся: “Я столькі гарэлкі за тое шкло выпіў з Сысам, што можна было тры шафы купіць”.
3* Калі паэма пайшла, дакладней — абрынулася і паляцела, я пазваніў Сысу, каб ён пазычыў 100 даряраў, набраў гарэлкі, закускі, сабраў усіх, каго зможа знайсці з нашых і прывёз вечарам да мяне. Да гэтага часу я збіраўся скончыць Сказ і адзначыць яе чытанне вялікім банкетам. Калі пісаў, увесь час падсцёбваў сябе і зазіраў у акно: ці не вядзе Сыс да мяне ў госці хлопцаў?
4* — Як пазней расказваў Федарэнка: Сыс шукаў даляры, але ніхто яму не пазычыў. І мой сусветны баль сарваўся. Да мяне ніхто не прыехаў, хаця я быў перакананы, што вечарам усе будуць у мяне — бо я так блізка быў з усімі ў час напісання: ніколі не любіў людзей так, як тады. Андрэй Федарэнка пазней пытаецца: “А што для цябе прапіць сто даляраў, як раз плюнуць?” (— Чаму?) “Для мяне гэта вялікія грошы”. (— Для мяне таксама, аддаў бы неяк праз год ці два, — адказаў яму, — не думалася тады пра гэта, проста хацелася зрабіць для вас вялікае свята). Шкада, канешне, што Сыс так і не знайшоў даляраў, ніхто яму не пазычыў.
5* — Самае галоўнае было на той момант прымусіць жонку, каб паехала на радыё і падрыхтавала за мяне перадачу. Але ж вы знаеце, як цяжка пераканаць жанчыну рабіць тое, што яна зусім не абавязана. Мяне не пускалі Музы, так што я аўтаматычна адпадаў — перадача амаль падрыхтавана, перагнаць на чыстую плёнку і ўсё (журналісты ведаюць) — гэта паўгадзіны. Але як зрабіць так, каб жонка паехала на радыё? Загадаць — Вераніка на дух не пераносіць камандны тон, пачне распытваць, што і да чаго? Вось і пазваніў Ядзі і папрасіў, каб звякнула жонцы і перадала, што мяне забралі ў міліцыю, словам, скажы: “Едзь, маўляў, і зрабі перадачу. Анатоль не можа”. Значыць так, думаў я, да сямі гадзін скончу паэму, Вераніка зробіць перадачу (плёвая справа!), Сыс пазычыць грошай, купіць гарэлкі, сабярэ хлопцаў і вечарам наладзім прэзентацыю паэмы і сусветны банкет. Але гэта толькі мары. Ядзя, безумоўна, расказала Вераніцы ўсё: як упрошваў яе, угаворваў, як выдумляў пра міліцыю… (Таксама не ўмее хлусіць, хоць і жанчына). Жонка не паехала на радыё, а прыляцела дахаты: што здарылася? Я вымушаны быў зачыніцца на замок, таму што баяўся, што яна распужае маіх Музаў: сядзеў і працаваў, ляпаў па клавішах Ятрані. Падсунуў пад дзверы цыдулку і яна ўсё ж такі здалася: з’ездзіла на радыё і адмяніла запіс. Але мае планы далі трэшчыну. Яшчэ раз пераканаўся, што нават мізэрную работу за цябе ніхто не зможа зрабіць — што для цябе проста, для другога — лес праблем. Паэму да вечара я так і не скончыў. Можа таму, што Сыс не знайшоў даляры, можа таму, што Вераніка не зрабіла за мяне перадачу, можа… Хто яго цяпер ведае? Ніхто да мяне так і не прыехаў, ні заўтра, ні паслязаўтра…
Эх, дурні вы, дурні! Мы столькіх маглі б падняць.
6* — Так як Вераніка мая жонка, то ў гэтых радках з’яўляецца двухсэнсоўнасць. У прынцыпе і так і гэтак будзе правільна, можна чытаць па меры ўласнай сапсаванасці. Напраўду, каб неяк дапісацца да кропкі, я вымушаны быў пакінуць адзін вырыянт фінала жонцы, таму што “Сказ” разбягаўся ў два хады, з гэтым цяжка было спраўляцца: адначасова пісаў у адзін і ў другі бок: “Схавай. Дастанеш, калі скажу”.
7* — І гэтае апісанне, і ўсё астатняе — нічога не выдумляў, ніводнага выдуманага прозвшча і факта: усё браў з жыцця.
7** — “Рак” — гэта і хвароба, і сузор’е гараскопа, і звычайная жвёліна.
7*** — Другое Прышэсце адсунулася яшчэ на адзін год, на два… тры…
Спяшайцеся, раптам сёння апошні дзень? І ўсё здарыцца ноччу?
А вы яшчэ не дайшлі…
???
Эпілог
Калі пісаўся Сказ, мне мроілася, што я выратоўваю свет. Дзівакі-паэты, чудзікі,чудзілы-мудзілы, скажаце вы, — крышку зрушаныя. Смейцеся, на тое вы і не паэты, не ўмееце думаць сур’ёзна. Але можа таму зямля і круціцца, што ўжо 12 студзеня я ледзь не хапаў за грудзі Герменчука, каб ён заўтра ж, 13-га надрукаваў мой Сказ, таму і круціцца, што я ў гэты ж дзень сварыўся з Міколам Гілем і таксама патрабаваў, каб было надрукавана адразу ж, і потым, калі ўсе адмовілі, узлез вечрам на стол Дома літратара і прачытаў, засведчыў перад людзьмі (і Бог ведае яшчэ перад кім?) напісанне Сказа — так было патрэбна. Быццам бы справаздачу даваў камусьці. Маўляў, я зрабіў усё, што мог — Ты бачыш, астатняе ад мяне не залежыць, яны — смяюцца.
Смейцеся, але зямля таму і круціцца да гэтага часу, што напісаўся “Сказ ноўмен” — ха-ха! Смяішся і ты. Зямля круціцца — і ты чытаеш гэты Сказ, а калі б не было Сказа, ці гэтак жа круцілася б зямля?
Смейцеся, але што калі заўтра, нават сёння на ўсёй зямлі не знойдзецца паэта, здольнага пацягнуць коўдру чалавечых душ на сябе, які адважыцца ўзяць на сябе ўсю адказнасць, не шкадуючы сябе, рызыкуючы вечнасцю, усе грахі вашыя на сябе пацягне, і не пабаіцца ахвяраваць сабою і спусціцца на самае днішча пекла — на ўсёй Зямлі не знойдзецца ні аднаго такога чалавека… Тады і наступіць Страшны Суд — вось і пасмяіцеся…
Свидетельство о публикации №112103106281