Сходжана, збегана, згойсана, зглумлена...

***
Сходжана, збегана, згойсана, зглумлена
Столькі сцяжын і дарог!
Толькі паэзія шчэ не загублена,
Ёсць яшчэ сіла і Бог!

Згамблена, скрыўджана, страчана, зморана
Колькасць вялікая слоў!
Толькі душа яшчэ крыламі ворана
Ціха шавеліцца зноў!

Зломлена, скрэмзана, збіта і збруджана
Мова бабуль і дзядоў!
Толькі нязломная сіла абуджана,
Толькі кіпіць яшчэ кроў!

29. 10. 2012 г.


Рецензии