Залатым крылом махнула восень...

***
                Памяці Веры Вярбы

Залатым крылом махнула восень,
Як цыганка хусткаю бліскучай.
І замерзлі дыяменты-росы
На вярбе слязой, слязой балючай.

Адышла ты ў рай бязмежнай сіні
І не вернешся ў наш белы край.
Як слупы, застылыя вяргіні
Каля ганку мерзнуць. Што ж, бывай!

Залатым крылом ляці ў нябёсы
І, хоць зрэдку, ўспомні пра мяне,
Ды яшчэ пра Янку, ды пра плёсы,
Бо твой шлях нікога не міне.

29. 10. 2023 г.


Рецензии