Скача думка па краiне...
Скача думка па краіне
Ў поцемках зімовых –
То па колішняй рабіне,
Па гаях кляновых,
То па вёсачцы, па гліне,
Па лугах мядовых.
Скача думка па краіне,
Нібы возік новы.
Скача, скача, не зыходзіць
З галавы ні трошкі,
Па краіне мяне водзіць,
Дзе калісь дарожкі –
Ўсе знаёмыя да болю! –
Я спазнаў і зведаў.
Рвецца сокалам на волю,
Дзе ў дзяцінстве бегаў.
28. 10. 2012 г.
Свидетельство о публикации №112102809291