Быу час, калi цвiлi мае вяргiнi...

***
Быў час, калі цвілі мае вяргіні
І з руж чырвоных капала раса.
Прайшла пара расквечанай княгіні,
І ў белы снег убралася краса.

Быў час, калі паветра пахла мёдам
І рой вясёлых пчол ахутваў луг.
Цяпер мой шлях пакрыты галалёдам
І снегам – рукі схіленыя дуг

Яшчэ жывых зялёных вербалозаў.
І адчуваю, блізіцца зіма,
І час завей, і жудасных марозаў,
І для душы – халодная турма.

28. 10. 2012 г.


Рецензии