Пратуберанец
Я не магу знайсці цябе.
У кожным твары або вочы,
або ўчынкі ёсць твае...
А можа больш у галаве
і рукі, губы, стан дзявочы.
Нідзе, нідзе няма цябе.
Прайшло імгненна, і ідзе
ўвесь час бясконцае блуканне.
Мне не спыніцца ў вандраванні.
Сьпіна даўно мая сляпая.
Хацеў хутчэй спыніцца побач,
ляцеў, скідаючы аковы
я да цябе адной такой,
якой не буду ў крыўду шкодзіць,
што не такая, як мая,
а проста сонейка другое.
Пячэ сьпіну.
Усё.
Былое.
Свидетельство о публикации №112102709609