Аб адз ноце
Аб адзіноце.
Душа не просіць адзіноты,
Але, па ёй жа, не страляць,
Калі яна, воўкам галодным,
Ка мне прыходзіць спачываць,
Калі - праводзіць да парога,
Калі - адчыніць дзверы ў дом,
Калі, зноў кінецца пад ногі,
Шэрым, знудзіўшымся катом.
Калі - спрабуе, як малому,
Мне калыханку заспяваць,
Але спахопіцца - бо ўспомніць,
Што тое нельга ёй мяняць.
Але мінаюць сны вар’ятаў,
Як паўвагоны цягніка:
Бо адзінота - мне прыяцель,
Хоць і не мае языка.
-01.10.12.
Свидетельство о публикации №112102401994