цыкл Скруха

цыкл: Скруха.

1.

Як ліст капустный точыць вусень,
Як рэчка мые берагі,
Так грудзі нудзіць, часам, скрухай,
Хвіліна млосная тугі,

Яна, няпрошаная госця,
Яе, не гнаць нада  -  прасіць,
Радкамі новых сугалоссяў
І накарміць, і справадзіць,

Што бы, на крыллах узляцела,
Ад марнатраўства, на работу:
Адтуль  -  вясёлкай зіхацела,
Скруха-туга, нуда-нудота.

-26.08.12.

2.

Штось, торгае ў душы…
Струны глухія,  ёй кранае  -
Яны гучаць, што час бяжыць,
Ідзе жыццё  -  і ўсё мяняе,

Што краю роднаму  -  чужы,
Мяне, ніхто там не пазнае
І што, на гэтым рубяжы,
Я не патрэбен на прызнанні.

Хоць жнівень, к восені бяжыць,
Там, травы зелены дагэтуль,
А мне, ужо тут  -   адно, дзе жыць;
Як Чалавеку, як Паэту.

-26.08.12.





Рецензии