Хай будзе
Хай будзе то, што йдзе само -
Няпрошана, нязвана,
Што лажыцца ўслед за мной,
Палатнінай саматканай,
Ад дум і слоў, начэй без сноў,
Радкамі - нечакана,
Кросны снуе верацяном,
Душа, што вам аддана.
Хай будзе так і будзе то,
Як наканавана;
Усё, што лёсам мне дано
І ўсё, што людзям дана.
-10.09.12.
Свидетельство о публикации №112102306080