цыкл Адцуранне

цыкл: Адцуранне.

1.

Часам здасца  -  таго не было,
Ні на што ўжо памяць не маю;
Адкуль родам, дзе бацькі, дзе дом
І каханых нікога не знаю.

Часам здасца: замёрла ўсё,
А спякота аблок не ганяе
І не птаха пяе, не калыша лісцё,
А мяне хтось заве і шукае.

А яно, мабыць то, мой натрапіла след,
Сядзе побач , не таячысь;
Пражытога жыцця, незабыўны мой свет,
Адыходзячая далячынь…

-25.07.12.

2.

Адцурання халоднае слова
Не сагрэць ліпнёвай жарэ
І таго, што ў жыцці была сорам,
І аб чым слова ціхне і мрэ.

Адцурання   -  халоднае слова,
Хай апошні мой скарб забярэ,
Ды й аставіць скакаць летаў сорак,
На галёнках пыліць і рыпець.

Потым здам капыты і скуру,
Мо і рогі дадам да капыт ;
Адцуранне! Прымі мяне, дурня,
Як усё, што на гэтай зямлі!

-26.07.12.



-


Рецензии