Зно м тусьня...
Іх, быццам, вецер зносіць,
Як сенажатныя стагі,
Што запаслі на восень.
Жыццё пражытае вярнуць,
Колам - немагчыма
І дні былыя не згарнуць
Сенам на лагчыне.
Чаго і дзе бы не шукаў
Па травах, па каменнях -
Ясна адно - было жыццё,
А засталася жменя,
Застаўся віхар родных слоў
З калыскі і маленства,
Ад першых, незабыўных сноў
І - ад Ульляны Лазавенкі*.
-20.06.12.
* - Ульляна Фёдараўна Лазавенка: настаўнік беларускай мовы Патапоўскай
сярэдняй школы (60 – 70-я гады).
Свидетельство о публикации №112102305855