Сцяжынкай няломкай...



Сцяжынкай няломкай,
Памяць бяжыць,
Між вострай асокі,
Балотнай іржы,

Там вольхі сплятаюць
Карэнь-каранішчы
І птушка чужая
Ўсё плача і свішча

Над месцам, дзе былі
Начныя кастрышчы,
Дзе елі мы, пілі
Ў вясельных ігрышчах.

Там час застывае
На кроплях расы,
А памяць  -  шукае
Жыцця галасы.

-5.06.12.


Рецензии