А на пачуццях, цяпер кволых...

А на пачуццях, цяпер кволых,
Жыццё мінуўшае, зайграй,
Як быў я гнуткі і вясёлы
І дні з усмешкай устрачаў.

Зайграй, зайграй  -  мо адзавецца,
Табе, пакінуты мной край,
На ўзлеску дуб, над полем вецер
І ў соснах дзятлы затрашчаць,

Дзесці зязюля закукуе,
Значыць пара гады шчытаць
І іх збіраць у торбу льняную,
Што мне ад маці дасталась.

-31.05.12.


Рецензии